Вечарні́кі ’вячоркі’ (навагр., З нар. сл.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік (< ‑ikъ) (ад прыметніка вячэрн‑і (< večerьn‑ь)). Першапачатковае Nomen agentis семантычна стала абазначаць Nomen abstractum і м. р. мн. л. (у дадзеным выпадку звычайна femininum або pluralia tantum; параўн. вечарніца, вячоркі). Такая змена роду абумоўлена, відаць, тым, што словаўтваральная аснова вечар‑ м. р.; тое ж і ў іншых слав. гаворках; параўн. польск.wieczorynek ’забава ўвечары’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асяро́ддзе. Утворана прэфіксальна-суфіксальным шляхам ад кораня, прадстаўленага ў слове сярэдзіна (гл.); *o‑serd‑ьje. Пазней утвараецца і слова асяродак ’цэнтр. стрыжань’ таксама з цыркумфіксам, аднак у гэтым выпадку прэфікс фактычна ўтрачвае значэнне; магчыма, першапачатковае значэнне слова асяродак было такое ж, як і асяроддзе, што тлумачыць прэфіксальнае а‑. Тады асяродак ’тое, што знаходзіцца вакол сярэдзіны’ > ’тое, што знаходзіцца ў сярэдзіне’. Аналагічныя словы і значэнні ва ўкраінскай мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́тыць (пры́тыты) ’несці цяжкае, валачыць’ (Клім.). Параўноўваюць зсерб.-харв.пр̏тити ’накладваць, узвальваць на спіну’, у̀прити ’ўзваліць цяжар на спіну’ (Талстой, Лексика Пол., 17). Запрудскі (дыс., 27) адносіць сюды ж запры́ць ’туга завязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ) і пры́тны ’круты’ (гл.) (навагр., Сцяшк.), выводзячы зыходную семантыку ’круціць’. У такім выпадку з’яўляецца працягам прасл.*prъtiti, прадстаўленага ў пры́ткі ’хуткі, вёрткі’ (гл.); да семантыкі параўн. кру́чаны ’непаседлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІЖМАЛЕКУЛЯ́РНАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ,
узаемадзеянне паміж малекуламі з насычанымі хім. сувязямі. Існаванне М.ў. ўпершыню ўлічыў Я.Д.Ван дэр Ваальс пры тлумачэнні ўласцівасцей рэальных газаў і вадкасцей (гл.Ван-дэр-Ваальса ўраўненне). Асобны выпадак М.ў. — вадародная сувязь.
Характар М.ў. залежыць ад адлегласці паміж малекуламі (r). Пры вялікіх r (r≫l, дзе l — лінейныя памеры малекул, што ўзаемадзейнічаюць) электронныя абалонкі малекул не перакрываюцца, паміж малекуламі пераважаюць сілы прыцягнення (далёкадзейныя сілы), якія маюць эл. прыроду. Далёкадзейныя сілы падзяляюць на арыентацыйныя (сілы ўзаемадзеяння паміж палярнымі малекуламі), індукцыйныя (паміж палярнымі і непалярнымі малекуламі), дысперсійныя (паміж любымі малекуламі). Пры малых r (r∼l), калі электронныя абалонкі малекул перакрываюцца, пераважаюць сілы адштурхоўвання, якія з’яўляюцца кароткадзейнымі сіламі. Энергія адштурхоўвання залежыць ад r так, як у выпадкуабменнага ўзаемадзеяння, што прыводзіць да ўтварэння хім. сувязі. М.ў. звычайна апісваецца патэнцыяльнай энергіяй узаемадзеяння U(r) (патэнцыялам М.ў.), а сіла ўзаемадзеяння 𝑓 — функцыяй 𝑓 = −dU(r)/dr. Тэарэт. вызначэнне залежнасці U(r) ці эксперым. вымярэнне 𝑓 практычна немагчымыя з-за вельмі вял. колькасці малекул, што ўзаемадзейнічаюць, і малых значэнняў r. Звычайна залежнасць U(r) падбіраюць эмпірычна так, каб праведзеныя з яе дапамогай разлікі розных характарыстык рэчыва адпавядалі эксперым. даным. М.ў. вывучаюць рознымі фіз. метадамі, асн.з іх: метад малекулярных пучкоў і дыфракцыйныя метады. Пры даследаванні М.ў. усё часцей выкарыстоўваюць разліковыя метады квантавай хіміі.
Літ.:
Межмолекулярные взаимодействия: От двухатомных молекул до биополимеров: Пер. с англ.М., 1981.
Крывая залежнасці патэнцыяльнай энергіі U(r) міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ад адлегласці r паміж малекуламі; r = σ — найменшая магчымая адлегласць паміж нерухомымі малекуламі; ε — глыбіня патэнцыяльнай ямы (вызначае энергію сувязі малекул).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-ЛАТВІ́ЙСКІЯ ДАГАВО́РЫ.
Мірны дагавор 1920, падпісаны 11 жн. ў Рызе. Сав. Расія прызнавала незалежнасць і суверэннасць Латвіі, вяртала ёй дзярж. маёмасць, вывезеную ў Расію ў 1-ю сусв. вайну, вызваляла ад адказнасці па пазыках і інш. абавязацельствах, выплачвала 4 млн.руб. золатам. Дзяржавы абавязаліся не трымаць на сваіх тэрыторыях войск, якія знаходзіліся ў стане вайны з другім бокам, варожых арг-цый і груп. Дагавор вызначаў сав.-латв. граніцу, дыпламат. і консульскія адносіны; меў вял. значэнне для прарыву блакады, арганізаванай Антантай вакол Сав. Расіі. Дагавор 1932 аб ненападзе і мірным вырашэнні канфліктаў, падпісаны 5 лют. ў Рызе тэрмінам на 3 гады. СССР і Латвія абавязаліся ўстрымлівацца ад нападаў, не ўдзельнічаць у пагадненнях, накіраваных супраць другога боку. Пратаколам ад 4.4.1934 дагавор прадоўжаны да 1945. Пакт аб узаемадапамозе 1939, падпісаны 5 кастр. ў Маскве. Сав. ўрад, маючы на ўвазе стратэг. значэнне Прыбалтыкі ў сістэме бяспекі СССР і ў сувязі з заключэннем Пакта Рыбентропа—Молатава 1939, а таксама сакрэтных пратаколаў да яго прапанаваў ураду Латвіі заключыць дагавор аб узаемадапамозе. Бакі абавязаліся не ўдзельнічаць у саюзах і кааліцыях, накіраваных супраць аднаго з іх, узаемна дапамагаць, у т. л. і ў выпадкуваен. нападу ці пагрозы з боку інш. дзяржавы. Латвія дала СССР права мець на яе тэрыторыі ваен.-марскія, авіяц. і артыл. базы. Сав. войскі садзейнічалі стварэнню ўмоў для змены дзярж. ладу і ўключэння Латвіі ў склад СССР.
Літ.:
Полпреды сообщают...: Сб. док. об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией, авг. 1939 г. — авг. 1940 г.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ РУ́СКАГА ФЛО́ТУ Ў ПАЎНО́ЧНУЮ АМЕ́РЫКУ 1863—64, Амерыканская экспедыцыя рускага флоту,
ваенна-палітычная акцыя ў выглядзе візіту 2 эскадраў рас. баявых караблёў у гарады Нью-Йорк і Сан-Францыска (ЗША) і іх прысутнасць каля ўзбярэжжа Паўн.-Амер. кантынента ў часы грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 і паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Арганізавана, каб стварыць пагрозу гандл. суднаходству імаверных праціўнікаў Рас. імперыі (Вялікабрытаніі і Францыі) і гэтым паўплываць на дыпламат. перагаворы з імі ў сувязі з паўстаннем 1863—64 (т.зв. польскае пытанне), а таксама прадэманстраваць падтрымку амер. федэральнага ўрада А.Лінкальна ў яго барацьбе з мяцежнымі паўд. штатамі і ў выпадку пачатку ваен. дзеянняў нанесці ўдар па марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі.
Атл. эскадра на чале з контр-адм. С.С.Лясоўскім рушыла з Кранштата 18.7.1863 (каб не сустрэцца з англа-франц. сіламі, выйшла ў акіян, абагнуўшы Англію зПн) і прыбыла ў Нью-Йорк у вер. 1863. Ціхаакіянская эскадра пад камандаваннем контр-адм. А.А.Папова з партоў Д.Усходу прыбыла ў Сан-Францыска да 1.10.1863. Эскадры знаходзіліся ў партах Паўн. Амерыкі і крэйсіравалі ўздоўж яе зах. і ўсх. ўзбярэжжаў да 4.6 (Атл.) — 1.8.1864 (Ціхаакіянская), потым вярнуліся ў Расію. Іх раптоўнае з’яўленне каля берагоў ЗША і перспектыва заключэння амер.-рас.ваен. саюза падштурхнулі Вялікабрытанію і Францыю адмовіцца ад умяшання ў адносіны ЗША і Расіі. Экспедыцыя была прыкладам выкарыстання сіл ВМФ як дыпламат. сродку (гл.«Палітыка кананерак», Палітыка з пазіцыі сілы). Сярод удзельнікаў экспедыцыі быў і будучы рас. кампазітар М.А.Рымскі-Корсакаў.
Літ.:
Коршунов Ю.Л. Когда океан соединяет: Из истории дружеств. отношений флотов России и США. СПб., 1996. С. 35—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нібына́мкі ’няважна, пляваць’ (Некр.). Паводле Карскага (2–3, 69), утворана пры дапамозе суфікса ‑кі, аднак зыходная аснова няясная: нібы нам?, параўн. нібы што ’няважна, абыякава’, нам нібы што = нам усёроўна. Малаверагодная сувязь зпольск.bynajmniej ’па меншай меры, ва ўсякім выпадку’, параўн. бынаймней, бынамней ’калі б, чуць-чуць; без патрэбы; чуць не’ (Нас.), якую, аднак, нельга не прыняць пад увагу, калі дапусціць пераробку канца слова як у няупамкі (гл.), тады з⁺ж бынамней ’нічуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́нджалы ’сані, прызначаныя для перавозкі бярвення’ (Япк., Мат., Мат. Гом., Ян., ТС), ’прывалы, прылада для калее, каб вазіць бярвенні’ (Бяльк.), ’козлы з трох кійкоў’ (ТС). Укр.кринджола ’санкі’, рус.кринджолы ’тс’, польск.gryndżoły ’нізкія сані для саломы’. Лічыцца балтызмам. Параўн. літ.gri̯žulas, gri̯zulge, grezalas ’дышаль’. Гіпотэза аб запазычанні зпольск.grządzil, grądziel ’дышаль сахі’ (Фасмер, 2, 377) неверагодная, бо ў гэтым выпадку мы б чакалі дыфтонг ‑on‑, а не ‑in‑, ‑yn‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадкуФёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус.подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням.Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ.šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.