Гібры́д ’гібрыд’ (БРС). Запазычанне (відаць, праз рус. гибри́д) з ням. мовы (Hybride; першакрыніцай з’яўляецца лац. hybrida ’падвойнага паходжання’ < грэч.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Датклі́вы ’далікатны’ (БРС). Слова гэта было ўжо вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. Запазычанне з польск. dotkliwy ’тс’ (гл. Булыка, Запазыч., 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяншчы́к ’дзяншчык’ (БРС). Запазычанне з рус. денщи́к ’тс’ (а гэта калька франц. dejour ’днявальны’). Фасмер, 1, 499; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 71–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кедр ’хвойнае дрэва’ (ТСБМ). Укр. кедр, рус. кедр, ст.-рус. кедръ, ст.-слав. кедръ. Стараславянскае запазычанне са ст.-грэч. κέδρος ’тс’ (Фасмер, 2, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбэ́нак ’бубен’. Запазычанне з польск. bębenek ’тс’ (памяншальная форма да bęben ’бубен’, слав. bǫbъnъ, bǫbьnъ, гл. бу́бен). Аб польскім слове гл. Слаўскі, 1, 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бася́дла ’сабака’ (Не хадзі, сынок, да басядлы, укусіцьЖд.). Няяснае слова. Зыходзячы з канчатка (‑дла), можа, нейкае запазычанне з польскай мовы (параўн. суфікс ‑dło).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хус ’п’яніца; высокі, мажны мужчына’ (Нас.); Бахус ’Вакх’. Укр. бахусува́тий ’той, што мае сляды п’янства’. Запазычанне з польск. Bachus ’Вакх’ (< лац. Bacchus < грэч. Βάκχος).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бло́нне ’адкрытае месца, поле’ (Нас.), ’роўная нізіна, заліўны луг’ (Яшкін). Запазычанне з польск. błonie ’луг, паша, выган’. Параўн. бало́на2 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блік (БРС). Рус. блик, укр. блік. Новае запазычаннерус. мове з XVIII ст.) з ням. мовы (ням. Blick). Гл. Шанскі, 1, Б, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бос ’гаспадар, патрон’. Рус. босс, укр. босс. Новае запазычанне з англ. boss ’тс’ (а гэта з гал. baas ’тс’). Гл. Шанскі, 1, Б, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)