скаро́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Паводле рэлігійных прадпісанняў — забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала, малако і пад.). Скаромная ежа. Скаромны суп. □ Калядныя куцці, як вядома, дзве: адна посная, другая — скаромная, або багатая. Якімовіч. // у знач. наз. скаро́мнае, ‑ага, н. Мясная і малочная ежа. [Бацька:] — Ты, можа, скаромнага не будзеш есці, Аўдоля, напэўна ж посціш, то мо табе гуркоў з расолам прынесці? Чарнышэвіч. Усім скаромным загадвае старая. Крапіва.

2. перан. Разм. Непрыстойны. Скаромны анекдот.

•••

Скаромны дзень гл. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што і без дап.

1. Зашываць дзірку ў якой‑н. тканіне, вырабе, не сцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам. [Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і .. пачала іх цыраваць. Броўка. Колькі год рукі зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі. Гілевіч. / у перан. ужыв. У смутку Марыля штоноч цыравала Нядоляй працёртыя дні. А. Александровіч.

2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), звязваючы разарваныя канцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́чна нареч.

1. вку́сно; сма́чно;

2. сла́дко, кре́пко;

3. перен., разг. сма́чно;

1-3 см. сма́чны;

4. аппети́тно, сма́чно;

ён с. еў — он сма́чно (аппети́тно) ел;

5. в знач. сказ. вку́сно;

ах, як с.! — ах, как вку́сно!;

с. е́сці — прия́тного аппети́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пузды́р ’вадзяны пухір на скуры’ (Цых.), пуздырь ’пузач, тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Гл. пузыр, устаўное д, магчыма, у выніку збліжэння з пу́здра (гл.), параўн. пуздэрак ’малы, але пузаты чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.) і пуздерик ’бутэлечка’ (Траст.), пуздё‑ рак ’схованка для віна’ (Шпіл.), або па фанетычных прычынах, як у зайздросць (гл.); параўн. таксама літ. pūzras/pūzdras ’гнілушка, спарахнелы кавалак дрэва’. Сюды ж і пу́здра, пуздря ’таўстун, таўстуха’ (Юрч.), якія Лаўчутэ (Балтизмы, 126) выводзіць з літ. pūzrą ’маленькі, пузаты чалавек, хлопчык; санлівец’, pūzdrą ’хто надуўся’, адносіны якіх да славянскіх слоў застаюцца няяснымі; паводле Банькоўскага (2, 968), магчыма, запазычанні, параўн. укр. пуздир ’вясковы хлопец’, паводле Горбача (Арго, 20) ад пуздро (гл.). Сумнеўным здаецца і аднясенне да названых балтызмаў экспрэсіўнага рус. маск. пуздырять ’прагна і хутка есці’ (Тапароў, Балтийские яз., 45), хутчэй за ўсё ’есці, пускаючы пузыры’, параўн. рус. пузырить ’шмат піць’ (ад пузырь, гл. Фасмер, 3, 403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліза́ць ’дакранацца языком’, ’піць, есці мала, вяла’, ’пакрываць, абдаваць’, ’цалаваць’, лізацца ’падлашчвацца, лашчыцца’ (Нас., Шат., Бяльк., Яруш., ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), полац., мсцісл. лізну́ць ’паспытаць, з’есці зусім нямнога’ (Нар. сл., Юрч. Вытв.), лізацца ’прыхарошвацца, старанна прычэсвацца’ (Шат.). Укр. лизати(ся), рус. лизать(ся), польск. lizać (się), палаб. lai̯zĕ ’ён ліжа’, н.-луж. lizaś, (pśe)lizaś se, в.-луж. lizać (so), чэш. lízati (se), ст.-чэш. lzáti, славац. lízať (sa), славен. lízati (se), серб.-харв. ли́зати (се), макед. лизам, балг. лижа, ст.-слав. лизати, чэш.-ц. слав. льзати. Прасл. lьzati з другасным падаўжэннем вакалізму кораня lizati (). І.‑е. адпаведнікі: літ. liẽžti, liežiù, лат. làizît ’лізаць’, ст.-інд. lḗdḥi, rédḥi, líhati ’ліжа’, авест. raēz‑, н.-перс. lištan ’лізаць’, арм. lizem, ст.-грэч. λείχω ’ліжу’, лац. lingō, lingere, ст.-ірл. ligin, гоц. bilaigōn, ст.-англ. liccian, ст.-в.-ням. lecchōn ’лізаць’, і.-е. *lig̑h‑/*lei̯g̑h‑, ітэратыў *loigʼh‑ Міклашыч, 171; Бернекер, 1, 725; Фасмер, 2, 494–495; Фрэнкель, 369; Покарны, 668; Слаўскі, 4, 311–312; Аткупшчыкоў, Из истории, 102; Скок, 2, 311; Бязлай, 2, 145–146). Інакш Жарскі (Rozp. Kom. Jęz. — Wrocł. TN, XI, 185), які памылкова выводзіць польск. lizać з і.-е. ‑lei̯p ’мазаць тлушчам’. Сюды ж лізґацьесці, ледзь дакранаючыся зубамі’ (Шат.), ’лізаць раз за разам’ (КЭС, лаг.), ’есці мала, перабіраючы’ (міёр., Нар. лекс.), у якіх ‑ґ‑ экспрэснае (параўн. лузацьлузгаць), а таксама лізну́ць ’цішком адысці’ (Грыг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́шчэрыць ’жаваць’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. разан., пенз., сімб., сарат., уладз., казан., алан., урал., куйбыш., ніжнегар. жу́щеритьесці, жаваць’, разан., цвяр., маск., уладз. жу́стерить, арл. жу́старить, наўг., валаг. жу́шкорить, цвяр., наўг. жухто́рить ’тс’. Няясна, магчыма, вынік злажэння двух кораняў жу‑ (< *gi̯eu‑, гл. жаваць) і *(s)ker‑ ’рэзаць’ ці ’жорсткі, сухі, худы’ альбо *(s)ter‑ ’цвёрды’. Покарны, 1, 933, 938–939, 1022.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагі́за ’гультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес. локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр. лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ. lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус. раз. лаги́за ’ласун’, лаги́зи́ть ’ласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́чыць ’мяць’ (рэч.), ’есці’ (гом., Мат. Гом.). Другаснае ад ⁺мячкаць: параўн. укр. мʼяцкати, мʼядзгати, рус. мячкать ’мяць’, чэш. mačkati, мар. mʼackať, славен. mečkati ’ціснуць, камячыць, марудна працаваць’, макед. мачка ’мне’, ’мажа, пэцкае’, балг. мачкам ’мну’, ст.-слав. омачити ’змякчыць’. Прасл. męcbkati < męk- ’мяккі’ (Бернекер, 2, 2; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 347, які гаворыць аб супадзенні асноў magati і męcb· kati у чэш. mackati).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няць ’браць; узяць, схапіць; верыць; зразумець, навучыцца, засвоіць’ (Гарэц.), ’стукнуць; крануць’ (Нас.), ’узяць (з намаганнем)’ (Яруш.), ’браць’ (Сержп.), ’есці’ (полац., Нар. лекс.). Да прасл. *jęti, гл. яць, узяць; н‑ мае прыставачны характар, параўн. таксама прыставачнае и‑ у ст.-бел. инялъ, не инѧли (XVI ст.) = ст.-слав. ѭлъ (Карскі, 1, 264; 325), паходзіць ад некаторых прыназоўнікаў (*vъn‑, *sъn‑ і пад., Фасмер, 3, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералю́бнае ’самае смачнае; тое, што хочацца есці’ (калінк., З нар. сл.), пералю́бны ’найлепшы, прыгожы’, ’любы, усялякі’ (Ян.). Відаць, яшчэ прасл. *per‑ljubьnъ ’надзвычай мілы, любімы’. Да пера- (са значэннем празмернасці) і *ljubьnъ, (параўн. рус. пск., цвяр. лю́бный ’які больш падабаецца’, ст.-польск. lubny ’мілы, прыгожы’, чэш. мар. libný, ľubný ’тс’, ст.-слав. любьнъ ’любімы, мілы’, дзеепрыметнік ад *ljubiti, гл. любі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)