скаро́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Паводле рэлігійных прадпісанняў — забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала, малако і пад.). Скаромная ежа. Скаромны суп. □ Калядныя куцці, як вядома, дзве: адна посная, другая — скаромная, або багатая. Якімовіч. // у знач. наз. скаро́мнае, ‑ага, н. Мясная і малочная ежа. [Бацька:] — Ты, можа, скаромнага не будзеш есці, Аўдоля, напэўна ж посціш, то мо табе гуркоў з расолам прынесці? Чарнышэвіч. Усім скаромным загадвае старая. Крапіва.
2. перан. Разм. Непрыстойны. Скаромны анекдот.
•••
Скаромны дзень гл. дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)