возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 3,61 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на Пн і З невыразныя), пясчаныя, пад лесам. Пойма шыр. 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі сплавінныя на Пн і У участкамі тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Выцякае р. Танайка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА.
На мяжы Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 10 км на ПдЗ ад г. Чашнікі. Пл. 0,64 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км, пл. вадазбору 9,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м, разараныя. Пойма шыр. 5—100 м, пад лугам і хмызняком. Берагі нізкія, на Пд пясчаныя, астатнія сплавінныя (шыр. сплавіны 5—30 м). Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадае ручай, сцёк па пратоцы ў р. Ула.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНЯ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
галаўное вадасховішча Сляпянскай воднай сістэмы, на паўн. ускраіне Мінска. Створана ў 1981. Пл. 0,94 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 7,5 м, аб’ём вады 2,1 млн.м³. Наліўное: напаўняецца па вадаводзе з вадасховішча Дразды. Катлавіна — прыродная ўпадзіна. Дно пясчанае. Берагі пясчаныя, зах. і паўн.-зах. пад лесам. Востраў пл. 0,6 км². Даўж. земляной плаціны 1,1 км. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,5 м. Моцна праточнае. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і воднага добраўпарадкавання Мінска. Месца адпачынку (даўж. пляжаў каля 2 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Жыгулянка (цячэ праз возера), за 2,5 км на У ад г. Белаазёрск, за 17 км на ПдУ ад г. Бяроза. Пл. 17,3 км², даўж. 6,4 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 2,5 м. Пл. вадазбору 539 км². Катлавіна авальная, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 4 м, параслі лугавой і балотнай расліннасцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 18 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,7 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 860 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 4,9 км. Пл. вадазбору 23,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Дно плоскае, у зах. частцы тарфяністае, ва ўсх. пясчана-камяністае, у цэнтры сапрапелістае. Слаба зарастае. Упадае пратока з воз. Ельня, выцякае р. Яльнянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНДЗЯЛО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, каля в. Стары Пагост, за 15 км на Пд ад г. Міёры. Пл. 0,44 км², даўж. 1,22 км, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,7 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная. Схілы катлавіны разараныя, на Пн і Пд тэраса выш. 1—1,3 м. Берагі нізкія і абрывістыя, пясчаныя, на У пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берага пяском. Слаба зарастае каля берагоў, пераважна трыснягом і чаротам.
Пакрыць смалою, прасмаліць. Абсмаліць лодку. Абсмаліць дно ў бочцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
floor[flɔ:]n.
1. падло́га
2. паве́рх;
the ground/first/second/top floorBrE пе́ршы/другі́/трэ́ці/ве́рхні паве́рх
3.дно (мора, акіяна)
4. the floor ме́сцы чле́наў парла́мента ў за́ле пасяджэ́нняў
5. the floor : get/give the floor атрыма́ць/даць сло́ва
6. мініма́льны ўзро́вень (цэн, заработнай платы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зляжа́ццаізле́жацца, злежыцца; зак.
Тое, што і злегчыся (у 1 знач.). — У гэтым месцы, дзе нам трубы ўкладваць, дно з вапны. І яна так зляжалася там, спрасавалася з ракавінкамі, чаротам, што ні ўкусіць, ні адрэзаць.Чыгрынаў.Паперы зляжаліся, прысталі адна да другой.Асіпенка.На страсе зверху тлела салома — не магла адразу заняцца агнём: злежалася.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затану́ць, ‑тану, ‑тонеш, ‑тоне; зак.
Пайсці, апусціцца на дно ракі, возера, мора і пад.; патануць. Карабель затануў. □ Куст, вырваны.. з зямлі, раптам паплыў на сярэдзіну і там затануў.Лупсякоў.Ці то паром быў перагружаны, а можа проста няспраўны, але ён затануў.Васілеўская.// Загінуць, апусціўшыся ў ваду; утапіцца. На вачах у мяне байдарка і пяць паляўнічых затанулі.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)