Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і ў рускай арміі з 17 да першай палавіны 19 стагоддзя. // Асоба, якая мае гэта званне. Хвіліны праз дзве з’явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў.Колас.
[Фр. caporal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
еўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад.«Полымя».// Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрасткі́, прысл.
Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам.Сабаленка.Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінаго́га, ‑і, ДМ ‑гозе, ж.
Яўрэйскі малітоўны дом. Мала хто з яўрэяў разумеў словы, якія гаварыў [Моська] богу ў сінагозе ці дома.Корбан.Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага.Колас.
[Ад грэч. synagōgē — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхла́нь
1. Чорная бездань вельмі глыбокіх сцёкавых крыніц сярод багны (А. Карпюк. Дзве сасны, 1958, 44).
2. Прахалода пасля дажджу ў час летняй спёкі (Нас.). Тое ж атхла́нь, адхла́н (Нас.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Камба́йн ’складаная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх механізмаў’ (ТСБМ), камба́й, канба́йн, комба́йн, кынба́й ’тс’ (Сцяшк.; Яшк.З жыцця; Сл. паўн.-зах.), камба́ер ’камбайнер’ (Сцяшк.). Запазычана праз рус. мову з англ.combine ’аб’ядноўваць, камбінаваць, спалучаць’ (< лац.combīnō ’злучаю дзве рэчы’) у 30‑х гадах XX ст. (Шанскі, 2 (К), 224).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суна́дзкі ’вяровачкі для падвешвання нітоў’ (калінк., Сл. ПЗБ), су́назкі ’дзве планкі, як часткі набілак, са шпарамі, у якія ўстаўляюцца бёрда’ (Янк. 1), су́назка ’кій, які ўсаджваецца ў “вушы” кубла’ (мазыр., ГЧ). Слова таго ж кораня, што і снадзь (гл.), да прасл.*snaditi ’злучаць, змацоўваць’; магчыма, ад незахаванага *сунадзіць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ліква́цыя
(лац. liquatio = плаўленне)
1) раздзяленне аднароднай магматычнай масы пры пачатку яе астывання на дзве розныя па саставу вадкасці;
2) хімічная і структурная неаднароднасць сплаваў, металаў, якая ўзнікае пры іх крышталізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРАТЫ́НСКІ (Яўген Абрамавіч) (2.3.1800, в. Вяжля Тамбоўскай вобл., Расія — 11.7.1844),
рускі паэт. Вучыўся ў Пажскім корпусе ў Пецярбургу (1812—16). У 1819—26 на вайск. службе. У 1826 выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Маскве. Апошнія гады жыў у падмаскоўным маёнтку Муранава. У 1844 паехаў у Італію, памёр у Неапалі. Пахаваны ў Пецярбургу. У элегіях і пасланнях («Фінляндыя», «Разупэўненне», «Прызнанне», «Дзве долі» і інш.) раскрыў унутрана супярэчлівы, раздвоены душэўны свет сучасніка. Для твораў 2-й пал. 1820—30-х г. характэрныя матывы адзіноты і смутку («Стансы»), напружаная філасафічнасць (паэмы «Баль», «Цыганка», вершы «Апошняя смерць», «Убогі дар мой, голас мой нягучны», «Ланцуг мне лёс наканаваў» і інш.). Аўтар паэм «Піры», «Эда» (абедзве 1826), «Перасяленне душ» (1828), аповесці «Пярсцёнак» (1831). У зб. вершаў «Сутонне» (1842) супярэчлівасць гіст. прагрэсу і эстэт. прыроды чалавека, праломленая праз трагічную свядомасць паэта.
Тв.:
Стихотворения;
Поэмы. М., 1982;
Стихотворения;
Проза;
Письма. М., 1983.
Літ.:
Лебедев Е. Тризна: Кн. о Е.А.Боратынском. М., 1985;
Тойбнин И.М. Тревожное слово: (О поэзии Е.А.Баратынского). Воронеж, 1988;
Песков А.М. Боратынский: Истинная повесть. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСЕН ((Anderstn) Ханс Крысціян) (2.4.1805, г. Одэнсе, Данія — 4.8.1875),
дацкі пісьменнік. Аўтар кніг «Казкі для дзяцей» (т. 1—3, 1835—37), «Новыя казкі» (1843—48), «Гісторыі» (1852—53); раманаў «Імправізатар» (1835), «Толькі скрыпач» (1837), «Дзве баранесы» (т. 1—3, 1849); зб. навел «Кніга карцін без карцін» (1840); п’ес «Мулат», «Маўрытанка» (абедзве 1840), аўтабіяграфіі «Казка майго жыцця» (1846), падарожных нарысаў. Сусв. вядомасць Андэрсену прынеслі казкі «Дзюймовачка», «Крэсіва», «Снежная каралева», «Прынцэса на гарошыне», «Новае ўбранне караля», «Брыдкае качаня», «Стойкі алавяны салдацік». Творчасці Андэрсена ўласцівыя рамантызм і народнасць, іронія і гумар, гуманізм і філас. мудрасць. На бел. мову казкі Анднрсена перакладалі Я.Маўр, А.Якімовіч і інш. Казка «Салавей» паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі (1980). 1975 быў аб’яўлены годам Андэрсена.
Тв.:
Бел.пер. — Брыдкае качаня. Мн., 1938;
Выбраныя казкі. Мн., 1946;
Стойкі алавяны салдацік. Мн., 1947;
Казкі. Мн., 1955;
Дзікія лебедзі. Мн., 1971;
Рус.пер. — Сказки и истории. М., 1980.
Літ.:
Грёнбек Бо. Ханс Кристиан Андерсен: Жизнь. Творчество. Личность: Пер. с дат. М., 1979;
Переслегина Э.В. Ханс Кристиан Андерсен: Биобиблиогр. указ. М., 1979.