Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арганіза́тар, ‑а, м.
Той, хто арганізуе што‑н., з’яўляецца ініцыятарам чаго‑н. Арганізатар вытворчасці. Арганізатар рэвалюцыйных мае. □ Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар.Ленін.Сюды, у глыбокі варожы тыл, дайшоў .. голас Камуністычнай партыі — кіраўніка і арганізатара партызанскай барацьбы.Брыль.Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам.Чорны.// Той, хто валодае здольнасцямі да арганізацыйнай работы. — Які ж з мяне вучоны? — Мілоўскі махнуў рукой. — Як арганізатар, кажуць, што я нядрэнны, а да вучонага мне яшчэ далёка.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да парада, звязаны з парадам. Парадны строй. Парадны марш.// Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў. Парадная форма. □ З рэчавага мяшка.. [Язэп] дастаў пару новенькіх пагонаў, якія яму выдалі ў шпіталі, не палявых, а парадных, а яркімі нашыўкамі.Асіпенка.Сухавараў быў адзеты ў парадны мундзір з бліскучымі гузікамі.Колас.// Святочны. Парадны выгляд.
2.Галоўны (пра лесвіцу, уваход і пад.). Парадныя дзверы. □ [Кандрат] не пайшоў з чорнага ўваходу, каб не падумалі, што хаваючыся да Домны ходзіць, пастукаўся ў парадны.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсло́ва, ‑а, н.
Палавіна слова, няпоўнае слова. Тут Павел Іванавіч і паўслова не сказаў, бо пэўна ведаў: высадзі Якава, дык пехатою пойдзе, а ўсё роўна пабывае на шахтбудзе.Кулакоўскі.// Мала, некалькі слоў. З паўслова Гарбулёва, выцягнутага нібы абцугамі, .. [Саламон] стараўся ўлаўліваць галоўны сэнс розных спраў.Бядуля.
•••
З паўслова — адразу, з першых слоў (зразумець, засвоіць і пад.).
На паўслова — для кароткай размовы, паведамлення (выклікаць, папрасіць і пад.).
На паўслове — не дагаварыўшы пачатага (змоўкнуць, спыніцца і пад.) або не даслухаўшы субяседніка (перапыніць, перабіць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́месь, ‑і, ж.
Не галоўны, дадатковы элемент у складзе чаго‑н.; дамешак. Ачысціць насенне ад прымесей. □ Прымесь дуба ў лясах поўначы БССР складае ўсяго 0,2–0,4%.Прырода Беларусі.Але і фізічны, і хімічны аналізы не паказалі якіх-небудзь шкодных для чалавека прымесей у наваколлі.Шыцік.//перан.Разм. Дадатак да чаго‑н. Даследчык устанаўлівае, што гэта была ў сваёй аснове беларуская літаратурная мова XVI ст. з прымессю да яе стараславянскіх і чэшскіх слоў.Алексютовіч.Прымесь гаркаватага скепсісу адчувалася дзе-нідзе ў творах [паэта].Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)