Аббі́ўкі ’каласкі, што застаюцца пасля малацьбы’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.), ад аб‑біць ’абмалаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рун ’пярун’ (чэрв., Нар. лекс.). Да пяру́н (гл.), націск, магчыма, пад уплывам пе́рыцьбіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

1. Зневажаць чыю‑н. годнасць; асуджаць, няславіць. — Няма чаго іншых ганьбіць, лепш гляньце на сябе, — адрэзала .. [Зіна]. Грамовіч. Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюць націск класавага ворага? Чорны.

2. Быць ганьбай для каго‑, чаго‑н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі. Праца нікога не ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Сілай адабраць у каго‑н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да «хворага». Колас. // Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.

2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.

3. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм.

1. Скінуць, зваліць уніз. Як з гнязда, што вецер зрынуў, Разляцеліся ўсе. Ды на фронт. Хто далей, бліжай, Біць нягоднікаў-паноў. Броўка.

2. перан. Сілай пазбавіць улады; скінуць. І чуйна ты [краіна] на варце міру Стаіш, як грозны вартавы, У бездань зрынуўшы куміра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара. Кірэенка. [Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, па чым і чым.

Абл. Гучна біць, сцёбаць чым‑н. тонкім, гнуткім. Лёнька сядзеў у курані і галінкаю клёна шлёгаў сябе па шыі — адганяў камароў. Капыловіч. Я падхопліваўся на калені, ледзь даставаў грудзьмі застаўку перадка і, тузаючы лейцамі, шлёгаў пугай калматага коніка. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ударя́ть несов.

1. (бить) біць; (наносить удары) удара́ць; (стукать) сту́каць;

2. в др. знач. удара́ць; см. уда́рить 2;

3. прост. (ухаживать) прыўдара́ць, ганя́цца, бе́гаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чело́I ср., уст., поэт. чало́, род. чала́ ср.; лоб, род. ілба́ и (после гласных) лба м.;

бить чело́м уст., теперь шутл. біць чало́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́рабіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго-н.; выпусціць.

Завод вырабіў многа станкоў.

2. Апрацаваць дубленнем.

В. авечую шкуру.

3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць.

В. норму.

4. Добра падрыхтаваць для пасеву, пасадкі (глебу).

В. поле.

5. Дасканала зрабіць; змайстраваць.

В. ліштвы.

6. Запэцкаць, сапсаваць што-н. неахайным абыходжаннем (разм.).

В. паліто ў смалу.

|| незак. вырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вы́раб, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)