сярэднія навучальныя ўстановы з практычнай накіраванасцю ў навучанні. У адрозненне ад класічнай адукацыі ў Р.н.у гад. ўвага звяртаецца на вывучэнне прадметаў прыродазнаўчанавук. і матэм. цыклаў. Узніклі ў Германіі (у 1706 у г. Гале). У 19 ст. сфарміраваліся розныя тыпы рэальных школ з перавагай агульнаадук. і прафес. кірункаў. Р.н.ў. або рэальныя аддзяленні пры сярэдніх школах, існуюць у сістэмах адукацыі некат, краін Еўропы і Азіі.
У канцы 18 ст. ў Рэчы Паспалітай, у т. л. на Беларусі, у навуч. праграмах акруговых і падакруговых вучылішчаў меліся «карысныя для практычнага жыцця прадметы» (тэарэт. і практычная фізіка і хімія, агародніцтва, земляробства, гігіена, архітэктура, мастацтва і рамёствы). Большасць гэтых прадметаў увайшла ў школьныя статуты 1803 і 1828 у Рас. імперыі. У 1-й трэці 19 ст. ў некат. прыватных пансіёнах ставілася мэта «распаўсюджвання тэхнічных, непасрэдна карысных для прамысловай дзейнасці, ведаў». 29.3.1839 зацверджана Палажэнне аб рэальных класах пры навуч. установах Мін-ванар. асветы «для часовага выкладання тэхнічных навук». У рэальных класах павятовых вучылішчаў і гімназій выкладаліся: практычная хімія і механіка, маляванне, чарчэнне і інш. У 1840 у Варшаве заснавана 1-я ў Рас. імперыі рэальная 7-класная гімназія. У 1850-я г. амаль у кожнай навуч. акрузе меліся гімназіі, дзе вышэйшыя З класы былі падзелены на класічнае і рэальнае аддзяленні. У адпаведнасці са статутам ад 19.11.1864 ствараліся рэальныя гімназіі і прагімназіі. Мэта іх дзейнасці — разам з класічнымі гімназіямі даваць агульную адукацыю і рыхтаваць для паступлення ў вышэйшыя спец.навуч. ўстановы. У іх выкладаліся: Закон Божы, рус. мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія і чыстапісанне. Дадаткова больш часу вылучалася на матэматыку, прыродазнаўства, хімію, фізіку, касмаграфію, нямецкую і франц. мовы, маляванне і чарчэнне. Пасведчанне аб заканчэнні курса ўлічвалася пры паступленні толькі ў вышэйшыя тэхн. ўстановы. У рэальнай прагімназіі тыя ж прадметы выкладаліся ў меншым аб’ёме.
На Беларусі ў 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст. дзейнічалі Пінская рэальная 7-класная гімназія, Бабруйская, Брэсцкая і Гомельская рэальныя 5-класныя прагімназіі. У 1871—72 рэальныя гімназіі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, якім у 1888 нададзены статус агульнаадук. сярэдніх навуч. устаноў. Курс навучання — 6 класаў і падрыхтоўчы клас. Р.н.ў. мелі 2—5 кл. У 1—4-х кл. давалася агульная адукацыя, у 5—6-х кл., якія падзяляліся на асноўнае і камерцыйнае аддзяленні, выкладаліся спец. прадметы. У некат. Р.н.у уводзіўся дадатковы 7-ы клас з 3 разрадамі: агульны (рыхтаваў да паступлення ў вышэйшыя тэхн. ўстановы), механіка-тэхн. і хіміка-тэхнічны (давалі сярэднюю тэхн. адукацыю). Пры вучылішчах ствараліся пансіёны, дадаткова вывучаліся англ., італьян. і навагрэч. мовы. Першыя рэальныя вучылішчы адкрыты ў Пінску (1872), Мінску (1880), Магілёве (1885). У 1890-х г. у рэальных вучылішчах скасавана камерцыйнае аддзяленне (ствараліся асобныя камерцыйныя школы, напр., у Мінску ў 1901). У пач. 20 ст. выпускнікі рэальных вучылішчаў атрымалі права паступаць на фізіка-матэм. і мед. ф-ты ун-таў. У 1915 было 10 рэальных вучылішчаў (3 прыватныя) у Беластоку, Вільні, Віцебску, Гродне, Дзвінску, Мінску, Магілёве, Пінску, Слоніме, Рагачове. Скасаваны ў 1915—18.
Літ.:
Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985;
Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада: Пер. з рус.Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАКАРТЫ́Я (ад філа... + лац. carta, charta ад грэч. chartēs папера, спісаны ліст, кніга),
калекцыяніраванне, як правіла ілюстраваных, паштовых картак (паштовак). Зарадзілася ў канцы 19 ст., калі пачаўся масавы выпуск паштовак, якія атрымалі міжнар. пашырэнне як самы танны від паштовага адпраўлення. Першая паштоўка выпушчана ў 1869 у Аўстра-Венгрыі (у Расіі ў 1872); першая ілюстраваная — у 1870 у Германіі і Францыі (у Расіі ў 1895).
У 1878 на 1-м Сусв. паштовым кангрэсе ў Парыжы прыняты міжнар. стандарт паштоўкі: 9 × 4 см; у 1925 — 10,5 × 4,8 см. Першапачаткова адваротны бок прызначаўся для адраса (спец. месца для пісьма не прадугледжвалася), з 1904 яе левая палова адведзена для пісьма. Сучасныя ілюстраваныя паштоўкі падзяляюцца на мастацкія (рэпрадукцыйныя і арыгінальныя) і дакументальныя (фотапаштоўкі). У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзніклі першыя арг-цыі філакартыстаў, пачалі выдавацца спец. часопісы і каталогі, адбыліся міжнар. выстаўкі і кангрэсы калекцыянераў і выдаўцоў паштовак. У б.СССР штогод выдавалася 7—8 тыс. сюжэтаў паштовак агульным тыражом 2,5—3,5 млрд.экз. Матэрыялы па Ф. друкаваліся (да 1992) у зб. «Савецкі калекцыянер» і час. «Филателия СССР».
На Беларусі першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў 1890-х г. — у Мінску, Гродне, Брэсце. З 1900-х г. паштоўкі пачалі выдаваць прыватныя выд-вы, кніжныя магазіны, фотаатэлье Ліды, Слуцка, Кобрына, Рагачова і інш.Найб. значным быў выпуск паштовак у 1905—10 (друкаваліся ў губернскіх, павятовых і нават заштатных гарадах). У гады 1-й сусв. вайны ням.акупац. ўлады выдалі пэўную колькасць паштовак з відамі гарадоў Беларусі для патрэб армейскай палявой пошты. Шэраг паштовак быў надрукаваны ўрадам БНР. У 1923 створана Усерас.т-ва філатэлістаў, у якім існавала секцыя Ф. Аддзяленні т-ва існавалі ў Мінску, Гомелі, Рагачове, Віцебску, Мазыры. Да канца 1930-х г. дзейнасць т-ва заняпала ў сувязі з арыштамі яго членаў органамі АДПУ—НКУС. У 1925 Нар. камісарыят пошт і тэлеграфаў СССР выдаў бел. неілюстраваныя паштоўкі для міжнар., а ў 1926 для ўнутр. карэспандэнцыі. У канцы 1920-х г. невял. серыі паштовак выпусціла Дзярж.выд-ваБССР тыражамі па 5 тыс.экз., а ў пач. 1930-х г. — Дзярж.выд-ва мастацтва. У Зах. Беларусі ў 1920—30-я г. існавалі групы, т-вы, клубы калекцыянераў, у т. л. філакартыстаў, у Вільні, Брэсце, Гродне, Беластоку, Лідзе, Лунінцы, Кобрыне, Баранавічах, Слоніме, Пінску і інш., паштоўкі выпускалі Беларускае выдавецкае таварыства, выд-ва Ф.Аляхновіча і інш. выд-вы ў Вільні, Гродне, Брэсце, Слоніме, Навагрудку. У Вял.Айч. вайну шматлікія калекцыі бел. філакартыстаў загінулі ці вывезены ў Германію. У першыя пасляваенныя гады ў Беларусі друкавалася мала паштовак, але ў 1961 Дзярж.выд-ваБССР (з 1963 «Беларусь») надрукавала 77 відаў паштовак агульным тыражом больш за 3,5 млн.экз., а ў 1966—136 відаў агульным тыражом 23 млн.экз. У 1966 у СССР створана Усесаюзнае т-ва філатэлістаў, пры якім дзейнічала секцыя Ф. Аддзяленнет-ва створана і на Беларусі. У 1992 створаны Саюз філатэлістаў Беларусі, пры якім існуе секцыя Ф. Секцыя Ф. існуе і пры Мінскім т-ве калекцыянераў. З 1990 выдаецца газ. «Беларускі калекцыянер», якая змяшчае матэрыялы пра Ф.
Літ.:
Подлипский А.М. Белоруссия на почтовых открытках. Мн., 1988;
Целеш В. Мінск на старых паштоўках. Мн., 1984;
Яго ж. Гарады Беларусі на старых паштоўках. 2 выд.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
agencja
ж. агенцтва; прадстаўніцтва;
agencja celna — мытнае агенцтва;
agencja eksportowa — экспартнае агенцтва;
agencja handlowa — камерцыйнае агенцтва;
agencja informacyjna — інфармацыйнае агенцтва;
Polska Agencja Prasowa — польскае агенцтва друку;
agencja kasy oszczędności — аддзяленне ашчаднай касы;
agencja reklamowa — рэкламнае агенцтва;
agencja transportowa — транспартнае агенцтва;
agencja turystyczna — турыстычнае агенцтва;
agencja ubezpieczeniowa — страхавое агенцтва
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА
У перыяд знаходжання Беларусі ў складзе СССР неабходнасць правядзення навук. даследаванняў у галіне міжнар. права была абумоўлена яе статусам раўнапраўнага члена ААН і інш.міжнар. арг-цый. Цэнтрам падрыхтоўкі навук. кадраў па міжнар. праве стаў Аддзел прававых навук Ін-та філасофіі і права АН Беларусі, дзе з 1950-х г. дзейнічала аспірантура па гэтай спецыялізацыі. Праблематыка навук. даследаванняў была прысвечана абгрунтаванню міжнар. правасуб’ектнасці БССР, формам яе ўдзелу ў кадыфікацыйным працэсе, дыпламат. праву, пытанням правапераемнасці міжнар. дагавораў (Я.М.Семірыхін, В.А.Круталевіч, Л.В.Паўлава, Ю.П.Броўка, Л.У.Уласава, М.М.Авакаў). Былі апубл. манаграфіі «Міжнародная правасуб’ектнасць БССР» (1967) і «Беларуская ССР — суверэнны ўдзельнік міжнародных зносін» (1974) Ю.П.Броўкі, «Правапераемнасць міжнародных дагавораў» Л.У.Уласавай (1985) і інш.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачалося актыўнае фарміраванне бел. школы міжнар. права і адпаведнай сістэмы прафес. падрыхтоўкі юрыстаў-міжнароднікаў. У 1992 створана кафедра міжнар. права юрыд. ф-та БДУ і аспірантура пры ёй, у 1995 адкрыта аддзяленнеміжнар. права на ф-це міжнар. адносін БДУ. У 1999 выдадзены навуч. дапаможнікі «Міжнароднае гуманітарнае права» В.Ю.Калугіна, Л.В.Паўлавай і І.В.Фісенкі, «ЮНЕСКА і правы чалавека» Л.В.Паўлавай і А.Я.Вашкевіч (2002). Міжнар. абароне правоў чалавека і міжнар.гуманіт. праву ў перыяд узбр. канфліктаў прысвечаны навуч. дапаможнік Л.В.Паўлавай і А.І.Зыбайла (2002). Апубл.зб.міжнар.-прававых дакументаў і нац. заканадаўчых актаў па пытаннях бежанцаў (2000), нарматыўных актаў па консульскіх пытаннях (2003), практыкум па міжнар. праве для бакалаўраў Л.В.Паўлавай (2003). Прадметам даследавання бел. вучоных-юрыстаў сталі такія актуальныя праблемы міжнар. права, як правапераемнасць дзяржаў у адносінах уласнасці, даўгоў і архіваў (Т.Я.Ушакова), міжнар. трацейскі суд (А.А.Папкоў), інстытуцыйны механізм міжнар. супрацоўніцтва па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці (А.Б.Леановіч), Еўрап. Саюз як мадэль міжнар. інтэграцыі (Ю.А.Лепешкаў), юрысдыкцыя Міжнар. суда ААН (А.У.Велічкоўскі), міжнар.-прававая рэгламентацыя інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі (В.М.Арцёмава, А.Л.Козік, А.П.Марыкаў) і інш.Н.-д. дзейнасць бел. вучоных-міжнароднікаў ажыццяўляецца ў рамках навук. праграм кафедры міжнар. права БДУ па тэмах: «Роля міжнароднага права ў рэфармаванні прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь» і «Міжнародная правасуб’ектнасць Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе». Аналізуюцца пытанні міжнар. абароны правоў чалавека (А.М.Старавойтаў, А.М.Жырмент), дзейнасці міжнар. арг-цый (І.А.Баркоўскі, Ю.А.Лепешкаў, В.А.Астапенка), міжнар.крымін. права (У.У.Мяркушын, І.А.Тарасаў), імунітэту дзяржаў (А.І.Краўчанка, Р.Р.Галсцян), міжнар. прыватнага права (А.В.Бабкіна, Ю.А.Кудравец, А.Б.Леановіч), суадносін міжнар. і нац. права (А.І.Зыбайла, Л.В.Паўлава). Канцэптуальныя распрацоўкі даследчыкаў публікуюцца ў «Беларускім часопісе міжнароднага права і міжнародных адносін», які выдаецца з 1996. У 2001 у БДУ створаны спецыялізаваны вучоны савет па абароне дысертацый па міжнар. праве. Бел. юрысты прымаюць удзел у міжнар. і рэсп.навук.-практ. канферэнцыях па праблемах міжнар. права, у дзейнасці экспертных груп, камісіі па імплементацыі міжнар. гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш.
Літ.:
Бровко Ю.П. Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права. Мн., 1979;
Власова Л.В. БССР в международном культурном и научно-техническом сотрудничестве. Мн., 1985;
Фисенко И.В. Борьба с международными преступлениями в международном уголовном праве. Мн., 2000;
Калугин В.Ю. Механизм имплементаций международного гуманитарного права. Мн., 2003;
Меркушин В.В. Борьба с транснациональной организованной преступностью. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФТАЛЬМАЛОГІЯ
Навуковыя даследаванні па афтальмалогіі на Беларусі пачаліся з адкрыццём у 1923 на мед. факультэце БДУ адпаведнай кафедры (заг. С.Д.Камінскі). У 1934 у Гомелі на базе вочнай лячэбніцы адкрыты Рэсп. навукова-даследчы трахаматозны ін-т (у гэты час трахома мела эпідэмічны характар). З адкрыццём Мінскага і Віцебскага мед. ін-таў у канцы 1920 — сярэдзіне 1930-х г. у іх арганізаваны кафедры афтальмалогіі. У даваенны час кафедра Віцебскага мед. ін-та (заг. С.Н.Купрэеў) аддавала ўвагу хірург. лячэнню захворванняў вачэй, барацьбе з трахомай, касавокасцю, траўматычным пашкоджаннем вачэй. Да 1941 захваральнасць на трахому рэзка знізілася. Пасля вайны барацьбу па канчатковай ліквідацыі трахомы на Беларусі ўзначаліла заг. кафедры вочных хвароб Мінскага мед. ін-та, гал. афтальмолаг Мін-ва аховы здароўя Т.В.Бірыч; у 1961 Беларусь першай з рэспублік СССР ліквідавала трахому. У 1954—61 віцебскія вучоныя (заг. кафедры М.Э.Кашук) укаранялі метады лячэння хвароб вачэй, якія выкарыстоўваліся ў Адэскім НДІ вочных хвароб (навылётная перасадка рагавіцы, дыятэрмакаагуляцыя склеры пры адслойцы сятчаткі і інш.). З 1960 бел. афтальмолагі вывучалі пытанні прафілактыкі слепаты і лячэння траўмаў вока, ранняй дыягностыкі глаўкомы, запаленчых і сасудзістых захворванняў вока, катаракты. У 1961 Бірыч распрацавала і ўкараніла аперацыі крыяэкстракцыі катаракты, аперацыі з мэтай прафілактыкі прагрэсіравання блізарукасці. На кафедры афтальмалогіі Гродзенскага мед. ун-та (арганізавана ў 1962; першы заг. У.Т.Парамей), вяліся навук. даследаванні па распрацоўцы спосабаў тэрапіі туберкулёзу вачэй, яго дыягностыцы з дапамогай тэмпературнага тэста, спосабу святлотэрапіі дыстрафій вочнага дна і атрафіі зрокавага нерва. Удасканальваліся аператыўныя метады лячэння катаракты, глаўкомы і спосабы тэрапіі апёкаў вачэй, у т. л. аміячных апёкаў. З 1978 укаранёны мікрахірургія вока ў Мінску, лазерныя метады лячэння вачэй у Гомелі (дзе адкрыты з 1987 лазерны цэнтр, з 1988 абл. Цэнтр мікрахірургіі вока з аддзяленнем функцыян. дыягностыкі). Міжнар. прызнанне атрымалі метады касметычнай і інтэрламелярнай кератапластыкі, навылётнай перасадкі рагавіцы і інш., распрацаваныя віцебскімі афтальмолагамі (заг. кафедры І.В.Морхат). У наш час асн. цэнтры па афтальмалогіі — адпаведныя кафедры Бел., Віцебскага, Гомельскага і Гродзенскага мед. універсітэтаў. На пач. 21 ст.асн. прычыны інваліднасці па зроку і слабабачання — глаўкома, катаракта, дыябетычная рэцінапатыя, сасудзістыя захворванні сятчаткі і інш. З улікам гэтага на Беларусі ўкаранёны сучасныя тэхналогіі экстракцыі катаракты, аперацый на шклопадобным целе, лазерная каагуляцыя пры дыябетычнай рэцінапатыі, рэканструктыўна-аднаўленчая хірургія вока пасля наступстваў цяжкіх траўмаў і захворванняў вока і інш. З 1978 намаганнямі кафедры афтальмалогіі Бел.мед. ун-та ў Мінску адкрыты Рэсп. цэнтр рэканструктыўнай мікрахірургіі вока (кіраўнік Т.А.Бірыч), які мае сучаснае абсталяванне. Штогод на базе Рэсп. цэнтра рэканструктыўнай мікрахірургіі вока і рэабілітацыі інвалідаў па зроку выконваецца больш за 3 тыс. аперацый, з іх 45% — супрацоўнікамі кафедры вочных хвароб Бел.мед. універсітэта. Аказваецца кваліфікаваная лазерная дапамога, пры Цэнтры працуе аддзяленнефункцыян. дыягностыкі і лазернай мікрахірургіі (выконваецца больш за 5 тыс. лазерных мікрахірург. аперацый і каля 40 тыс. дыягнастычных абследаванняў жыхароў Беларусі ў год). Вядучыя спецыялісты ў галіне афтальмалогіі Т.А.Бірыч, Ф.І.Бірукоў, Л.У.Дравіца, С.М.Ільіна, Л.М.Марчанка, Морхат, М.І.Пазняк, А.Ю.Чэкіна, Л.К.Яхніцкая і інш.
Літ.:
Бирич Т.В. Применение температур в офтальмологии. Мн., 1984;
Глазные болезни: Учеб. пособие. 2 изд. Мн., 1998;
Бирич Т.А. Офтальмопатология у детей, постоянно проживающих на радиоактивно загрязненных территориях, а также участников ликвидации последствий аварии на ЧАЭС // Сб. 7 Междунар. научно-практ. конф. «Экология человека в постчернобыльский период». Мн., 1999;
Бирич Т.А. Скрининг и лечение больных с диабетической ретинопатией // Бел. офтальмол журн. 2002. №2—3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРОДНІЦТВА
Заснавальнік навуковага агародніцтва на Беларусі — М.В.Рытаў. Значны ўплыў на навук. развіццё агародніцтва на Беларусі зрабілі Горы-Горацкі земляробчы ін-т і Бел.аддзяленне Усесаюзнага ін-та раслінаводства (у 1931 на яго базе створана Бел. плодаагароднінная доследная станцыя), дзе распрацоўваліся тэорыя і метады навук. даследаванняў па агародніцтве ва ўмовах Беларусі. У 1925 арганізавана Дзярж. інспекцыя па сортавыпрабаванні с.-г. культур. У 1956 арганізаваны Бел.НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства (з 1972 Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва). У 1990 створаны Бел.НДІ агародніцтва.
У 1960-я г. пачаты даследаванні па распрацоўцы сістэмы выкарыстання гербіцыдаў пры вырошчванні агароднінных культур (Л.Л.Гуніч, П.С.Жуковіч, Ю.М.Забара, В.Г.Рагожнікаў, А.П.Харытонава). З 1970-х г. інтэнсіўна вядзецца селекцыйна-насенняводчая праца, у т. л. селекцыя асн. агароднінных культур Беларусі; капусты белакачаннай (М.А.Гарадзілаў, Л.І.Чулкова), сталовых буракоў (М.М.Высоцкая, Л.Г.Няфёдава), агуркоў (Н.М.Завадская, А.М.Купрэева), памідораў (М.І.Касцечка, Г.М.Палянская, М.І.Фёдарава), цыбулі (В.Ф.Дзевятава), бабовых (Г.В.Казак, П.Ф.Лысаконь). Вывучаюцца цытаплазматычная мужчынская стэрыльнасць цыбулі (В.Ф.Дзявятава), устойлівасць яе да фітафтарозу (В.В.Псарова, М.І.Фёдарава). Праведзена хіміка-тэхналагічнае даследаванне раянаваных і перспектыўных сартоў (Г.І.Пушкіна, В.Ф.Саўчанка, Т.В.Сцепанішына).
Да сярэдзіны 1980-х г. на Беларусі раянавана 12 сартоў агароднінных культур бел. селекцыі, у т. л. памідоры Нёман і Даходны, капуста Летняя 103 і Русінаўка, гарох Ліпеньскі і Рэкорд 158, цыбуля Янтарная, часнок азімы Палёт і Беларускі, сталовыя буракі Халадастойкі. Распрацоўваецца тэхналогія вырошчвання ранняй агародніны пад плёначнымі тунэльнымі пакрыццямі (М.М.Грышкевіч), выкарыстанне плёнкі пры вырошчванні агуркоў у адкрытым грунце (Т.С.Якубіцкая). Праведзены даследаванні па хваробаўстойлівасці культур, выведзены сарты, устойлівыя да фітафтарозу, бурай плямістасці лісця (В.Дз.Паліксенава, В.В.Пісарава), мучністай расы, аліўкавай плямістасці агуркоў (В.Л.Налобава).
Калектывам Бел.НДІ агародніцтва створана больш за 150 сартоў і гібрыдаў агароднінных і востра-араматычных культур. У дзярж. выпрабаванне перададзены сарты агуркоў Світанак, Зарніца, Янус F1, Верасень (Т.В.Мацюк, В.Л.Налобава, А.Я.Хлебародаў); сталовых буракоў Прыгажуня (В.П.Меляшкевіч, Л.Г.Няфёдава); памідораў Раніца (Ф.І.Анцугай, В.Г.Іванюк, М.І.Фёдарава), Шторм F1, Ранні; перцаў Алеся, Кубік Ж., Вожык (Л.А.Мішын, Л.В.Хатылёва, Н.А.Юбко); цыбулі Ветразь, Крывецкі ружовы, Дыямент (В.Ф.Дзевятава, М.Г.Купрэенка); часнаку азімага Вітажэнец (М.П.Купрэенка); кропу Сож 2000 (В.П.Меляшкевіч, В.Л.Налобава, А.П.Шкляроў). Распрацаваны эфектыўныя тэхналогіі вырошчвання расады капусты ў адкрытым грунце (А.А.Аутка, Ю.М.Забара, А.А.Казіміраў), агароднінных культур у зімовых і плёначных цяпліцах (М.Ф.Сцяпура), касетная тэхналогія і абсталяванне для вырошчвання расады (А.А.Аутка, В.В.Пазняк, А.П.Шкляроў), вырошчванне цыбулі як аднагадовай культуры на вузкапрофільных градах (А.А.Аутка, М.П.Купрэенка, А.А.Меляшкевіч). Вывучаны ўплывы розных відаў угнаенняў на ўласцівасці глебы, ураджаю, якасць агародніны (В.П.Пярэднеў, М.І.Рышкевіч, М.П.Сапун, М.Ф.Сцяпура). Распрацоўваюцца пытанні інтрадукцыі і стварэння сартоў зяленіўных і малапашыраных агароднінных культур (А.П.Шкляроў). Развіваюцца кірункі па вывучэнні маркетынгавай дзейнасці ў агародніцтве, паляпшэнні якасці прадукцыі, павелічэнні асартыменту (Г.І.Гануш).
Літ.:
Гануш Г.И. Овощеводство Беларуси. Мн., 1996;
Аутко А.А. Технологии возделывания овощных культур. Мн., 2001;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ход, -а і -у, М хо́дзе і (на) хаду́, м.
1. -у, гл. хадзіць.
2. -у, М (на) хаду́. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку.
Сядзець у вагоне па ходу цягніка.
Машына паскорыла х.
3. -у, М хо́дзе, перан. Развіццё, цячэнне чаго-н.
Х. заняткаў.
Х. падзей.
4. -у, М хо́дзе, мн. хо́ды, -аў. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога, а таксама велічыня гэтага перамяшчэння.
Х. поршня.
Велічыня ходу прэса.
5. -у, М хо́дзе. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм.
Рабочы х. рухавіка.
6. -у, М (на) хаду́. Рабочая частка машыны, механізма (спец.).
Анкерны х. гадзінніка.
7. -у, М (на) хаду́. Тэхналагічны працэс; цыкл (спец.).
Домна на гарачым хаду.
8. -у, мн. хады́, -о́ў. У шахматах, картах і пад.: чарговае выступленне іграка.
Х. пешкі.
Х. козырам.
9. -у, М хо́дзе, мн. хады́, -о́ў, перан. Прыём, манеўр для дасягнення якой-н. мэты.
Дыпламатычны х.
Хітры х.
10. -а, М хо́дзе, мн. хады́, -о́ў. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход.
Пакой з асобным ходам.
11. -а, М хо́дзе, мн. хады́, -о́ў. Месца, па якім ходзяць; шлях, пераход.
Падземны х.
12. -у, мн. хо́ды, -аў, перан. Магчымасць дасягнення чаго-н.
Трэба даваць х. маладым пісьменнікам.
○Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў.
Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння скорасці судна.
Поўны ход! — словы каманды: з гранічнай скорасцю.
◊
На хаду — мімаходам.
Па ходу справы — у залежнасці ад абставін.
Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, адбываецца што-н.).
Сваім ходам —
1) пехатой;
2) работай свайго матора.
|| прым.хадавы́, -а́я, -о́е (да 2, 4 і 6 знач.; спец.).
Дзве хадавыя гадзіны карабля.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЕ́НА (Wien),
горад, сталіца Аўстрыі. Адм. ц. зямлі Ніжняя Аўстрыя; самастойная адм. адзінка. Размешчана на р. Дунай, каля падножжа адгор’я Усх. Альпаў — горнага масіву Венскага Лесу. 1540 тыс.ж. (1991). Адзін з найб.трансп. вузлоў Еўропы. Рачны порт на Дунаі. Міжнар. аэрапорт Швехат. Гал.прамысл., гандл., фін., навук. і культ. цэнтр краіны. У Вене — больш за ⅓ прамысл. вытв-сці Аўстрыі. Вядучыя галіны: машынабудаванне (эл.-тэхн. і трансп., вытв-сцьпрамысл. абсталявання і с.-г. машын), радыёэлектроніка, дакладная механіка і оптыка, прылада- і станкабудаванне, хім., швейная, паліграф., харчасмакавая прам-сць. Развіта таксама нафтахімія, якая з’яўляецца базай для вытв-сці фотахім., фармацэўтычных і інш. тонкахім. вырабаў. Вытв-сць на экспарт моднага адзення, трыкатажу, капелюшоў, мадэльнага абутку, элегантнай мэблі, муз. інструментаў, цацак і інш. Метрапалітэн. Міжнар. цэнтр ААН (ЮНІДА, МАГАТЭ і інш.). Цэнтр міжнар. турызму.
У 1 ст.н.э. на месцы Вены размяшчаўся лагер рым. легіянераў Віндабон. У 11—12 ст. узнік горад (назва Вена ўпершыню згадваецца ў 881). З 12 ст. рэзідэнцыя аўстр. герцагаў Бабенбергаў. У 1221 атрымала гар. самакіраванне. З 1282 рэзідэнцыя Габсбургаў. У 1365 засн.Венскі універсітэт. З 1469 рэзідэнцыя біскупаў (з 1722 архібіскупаў). У 1529 і 1683 горад вытрымаў аблогі туркаў. Месца заключэння міжнар. дагавораў і трактатаў (1515, 1738, 1809, 1864, 1866). З 2-й пал. 18 ст. адзін з гал.еўрап. цэнтраў культуры і мастацтва. У 1-й пал. 19 ст. значнае развіццё атрымала прам-сць (асабліва выраб фарфору). У 1805—06 і 1809 захоплена войскамі Напалеона I. Месца правядзення Венскага кангрэса 1814—15. У рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі Вена — цэнтр рэв. барацьбы. У 1867—1918 сталіца Аўстра-Венгрыі, з 1918 — Аўстр. рэспублікі. У 1938 у Вену
ўведзены ням. войскі (гл.Аншлюс). Вызвалена ў ходзе Венскай аперацыі 1945, падзелена на сав., амер., англ. і франц.акупац. сектары. У Вене падпісаны дзярж. дагавор 1955 паміж Аўстрыяй і СССР, ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй аб суверэннасці Аўстрыі; месца заключэння міжнар. канвенцый (Венскія канвенцыі 1961, 1963, 1969). У Вене размешчаны Аддзяленне і спецыялізаваныя ўстановы ААН.
Адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. Большая ч. горада размешчана на правым беразе Дуная, паміж ім і адгор’ямі Усх. Альпаў (Венскі Лес). Гіст. ядро Вены — Стары, або Унутраны, горад, абкружаны 2 паўкольцамі бульвараў (Рынгштрасэ, 1856—88, на месцы гар. сцен 13—16 ст., і Гюртэль, 1894), захаваў сярэдневяковую радыяльна-кальцавую планіроўку, вузкія крывыя вулачкі. Гатычныя сабор св. Стэфана (1304—1454) з паўд. вежай (выш. 136 м) і царква Санкт-Марыя-ам-Гештадэ (1330—1414); б. рэзідэнцыя Габсбургаў — Гофбург («Швейцарскія вароты», 1552; «Стары Гофбург», цяпер Нац.б-ка, 1723—25, арх. І.Б.Фішэр фон Эрлах; «Новы Гофбург», 1881—1913, арх. Г.Земпер, К.Газенаўэр); барочныя палацы, нярэдка з тэраснымі паркамі, — Яўгена Савойскага (1695—1724, арх. Фішэр фон Эрлах, І.Л.Гільдэбрант), Даўн-Кінскі (1713—16), Ніжні (1714—16) і Верхні (1721—22) Бельведэр (арх. Гільдэбрант), барочная царква св. Карла Барамея (1716—39, арх. Фішэр фон Эрлах) і інш. За Гюртэлем палац і парк Шонбрун (1695—1749, арх. Фішэр фон Эрлах, Н.Пакасі). Парадная забудова Рынгштрасэ ў духу эклектызму і гіст. стыляў — Опера (1861—69), парламент (1873—83, неакласіцызм), ратуша (1872—83, неаготыка); «Бургтэатр» (1874—88, арх. Земпер, Газенаўэр), «Венскі Сецэсіён» (1897—98, арх. І.Ольбрых) і бальніца Штайнгоф (1904—07, арх. О.Вагнер) — у духу «югендстылю», дом на Міхаэлерплац (1910, арх. А.Лоз), Зах. Вакзал (1950—54), вышынны будынак Рынгтурм (1953—55), універсальная зала Штатгале (1955—58), пабудовы Садовай выстаўкі 1964 і інш.
У Вене універсітэт, АН, Вышэйшая тэхн. школа, Ін-тсусв. гандлю, Акадэмія выяўл. мастацтваў і інш.Нац.б-ка. Музеі: прыродазнаўча-гіст., мастацка-гіст., графічны збор Альберціна, Аўстрыйская галерэя, збор Акадэміі выяўл. мастацтваў, Этнагр. музей, Гіст. музей г. Вена, Музей 20 ст., дамы-музеі Л.Бетховена, І.Гайдна, В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, І.Штрауса. Тэатры: Венская дзяржаўная опера, «Фольксопер», «Бургтэатр» і інш.
Вена. Ратуша.Да арт.Вена. Царква св. Карла Барамея. Арх. І.Б.Фішэр фон Эрлах. 1716—39.Да арт.Вена. Помнік прынцу Яўгену Савойскаму перад будынкам «Новага Гофбурга».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛО́ГІЯ (ад псіха... + ...логія),
навука аб заканамернасцях развіцця і функцыянавання псіхікі як асаблівай формы жыццядзейнасці. Узаемадзеянне жывых істот з прадметным светам рэалізуецца пры дапамозе якасна адметных ад фізіял., але неаддзельных ад іх псіхічных працэсаў, актаў, станаў. П. вывучае сутнасць гэтых з’яў, дадзеных чалавеку ў форме непасрэдных перажыванняў і даступных пазнанню, дзякуючы здольнасці чалавека да саманазірання. Ва ўзаемадзеянні з інш. навукамі П. раскрывае ролю псіхал. фактараў у развіцці грамадства, працэсах кіравання, вызначае шляхі рацыяналізацыі розных відаў дзейнасці, навучання, выхавання, камунікацыі. Сярод фундаментальных праблем П. псіхафізіялагічная (узаемадзеянне псіхікі і яе цялеснага субстрату), псіхасацыяльная (залежнасць псіхікі ад сац. працэсаў і яе актыўная роля ў іх рэалізацыі асобамі і групамі), псіхапраксічная (фарміраванне псіхікі ў працэсе рэальнай практычнай дзейнасці і залежнасць дзейнасці ад яе псіхічных рэгулятараў — вобразаў, аперацый, матываў, асобасных уласцівасцей і інш.), псіхагнастычная (суадносіны паміж пачуццёвымі ці разумовымі псіхічнымі вобразамі і рэальнасцю) і інш.Тэарэт. П. неаддзельная ад сац. і грамадскіх патрэбнасцей, звязаных з задачамі стымулявання дзейнасці асобы і калектыву, адбору кадраў і інш. У ходзе распрацоўкі асн. праблем П. сфарміраваўся катэгарыяльны апарат, у якім вылучаюцца катэгорыі вобраза, матыву, дзеяння, асобы і інш.Асн. метады ў П. — назіранне і эксперымент, дапаможныя — метад экспертных ацэнак, апытанне, саманазіранне, тэставанне і інш. П. дзейнічае на скрыжаванні шматлікіх навук і служыць фундаментам для псіхал. галін: інжынерная псіхалогія, педагагічная псіхалогія, псіхалогія кіравання, псіхалогія працы, псіхалогія сацыяльная, псіхалогія творчасці, авіяцыйная, ваенная, гістарычная, дыферэнцыянальная, зоапсіхалогія, мед., нейрапсіхалогія, эканам., этнічная, юрыд. П. і інш. Асобнае месца ў П. займаюць даследаванні па аўтаматызацыі і кібернетызацыі працы, перадачы некат. функцый галаўнога мозга чалавека электронным устройствам (гл.«Штучны інтэлект») і ўкараненні найноўшых тэхналогій у псіхал. практыцы.
Узнікла ў Стараж. Грэцыі як навука пра душу (Дэмакрыт, Платон, Арыстоцель). Доўгі час уваходзіла ў філасофію, ад яе пачала адасабляцца ў 18 ст. Як самаст. навука аформілася ў 19 ст. Пачынальнік рацыяналіст. П. — Р.Дэкарт. Яго тэорыя псіхафіз. ўзаемадзеяння стала філас. асновай ідэаліст. П. (гл.Псіхафізічная праблема). Уведзенае ім паняцце рэфлексу паўплывала на тэорыю рэфлекторнай прыроды псіхічнай дзейнасці І.М.Сечанава і даследаванняў вышэйшай нерв. дзейнасці І.П.Паўлава. У 1879 ням. псіхолаг В.Вунт стварыў псіхал. лабараторыю, што дало пачатак развіццю эксперыментальнай П. У 18—19 ст. была спроба растлумачыць псіхічную дзейнасць з пазіцый механістычнага матэрыялізму: псіхічныя з’явы зводзілі да фіз.-хім. працэсаў (П.Гольбах, К.Гельвецый, Д.Дзідро) або атаясамлівалі іх з фізіял. працэсамі (Л.Бюхнер, К.Фогт, Я.Молешот). У 20 ст.сав. П. распрацоўвала тэорыю грамадска-гіст. развіцця псіхічнай дзейнасці чалавека (Л.С.Выгоцкі, А.Р.Лурыя, А.М.Лявонцьеў). У зах. П. 20 ст. вызначыліся 3 асн. кірункі: біхевіярызм, гештальт-псіхалогія і псіхааналіз.
На Беларусі П. развівалася ў рэчышчы філасофіі, потым як частка сав. П. Значную ролю ў яе развіцці адыграў Выгоцкі, які ў 1923 стварыў псіхолага-пед. лабараторыю і кабінет эксперым. П. пры Гомельскім пед. вучылішчы. У 1923 у БДУ прапанавана навуч. праграма па П. (У.М.Іваноўскі). У 1925 пры Наркамаце працы адкрыта псіхатэхн. лабараторыя, дзе даследаваліся праблемы прафес. арыентацыі і прафес. кансультацыі. У 1947 у БДУ створана аддзяленне логікі, П. і рускай мовы, у 1950 — кафедра П. ў Мінскім пед. ін-це. У БДУ, Бел.пед. ун-це і інш. даследуюцца праблемы псіхічнага развіцця дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, міжасобасных адносін у групах і калектывах, П. пед. дзейнасці, навучання замежным мовам і інш. (Б.А.Бенядзіктаў, А.П.Ерась, В.М.Кавалгін, Ф.І.Івашчанка, Я.Л.Каламінскі).
Літ.:
Леонтьев А.Н. Философия психологии: Из науч. наследия. М., 1994;
Годфруа Жо. Что такое психология: Пер. с фр.Т. 1—2. М., 1996;
Майерс Д. Псіхалогія: Пер. з англ.Мн., 1997;
Платонов К.К. Занимательная психология. 4 изд. СПб. и др., 1997;
Рубинштейн С.Л. Основы общей психологии. [2 изд.] СПб. и др., 1999;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТУ́Т ВЯЛІ́КАГА КНЯ́СТВА ЛІТО́ЎСКАГА 1566, Другі статут Вялікага княства Літоўскага,
звод законаў феад. права, які дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566—88, а на Правабярэжнай Украіне і ў 17—18 ст. помнік старабел. пісьменства.
Асн. крыніцы Статута 1566: агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468, Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 і некат. нормы звычаёвага права; выкарыстаны таксама нормы царк. (рымска-каталіцкага і грэка-правасл.) права. У ім спалучаны тэарэт. распрацоўкі мясц. права з практычнай дзейнасцю і тэарэт. асновамі рымскага і зах.-еўрап. права. З тэксту Бельскага прывілея 1564 вынікае, што праект Статута рыхтавала камісія, працай якой кіраваў канцлер М.Радзівіл Чорны; у ёй удзельнічаў маршалак дворны А.Б.Валовіч, верагодна, П.Раізій, А.Ратундус і інш. Праект Статута 1566 аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561, зацверджаны 1.7.1564, меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з 11.11.1564. Аднак з-за спрэчак па асобных артыкулах Статут набыў законную сілу з 1.3.1566; некаторыя змены ўнесены ў яго прывілеем 1.7.1566. У Статут былі ўпісаны Віленскі прывілей 1563, Бельскі прывілей 1564, Віленскі прывілей 1565. У Статуце 1566 захавана з невял. зменамі структура Статута 1529. У ім 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. 1—3 раздзелы ахопліваюць нормы дзярж., ваеннага, адм. права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае, 10-ы — лясное і паляўнічае, 11—14-ы — крымін. права. Найб. істотныя змены ўнесены ў нормы дзярж., судова-працэсуальнага і цывільнага права. Статут 1566 замацаваў асн. прынцыпы права: адзінства права для жыхароў краіны, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзярж. суверэнітэт, абмежаванне ўлады вял. князя, прыярытэт пісанага права. Упершыню пазначалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды.
Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзярж. улады і кіравання. Кіраўніком дзяржавы і гал. асобай ва ўсёй сістэме дзярж. органаў прызнаваўся вял. князь, які ў Статуце называецца гаспадаром. Паўнамоцтвы вял. князя грунтаваліся на выбарным пачатку і рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута 1566. Вял. князь не меў права без рашэння сойма пачынаць вайну, устанаўліваць падаткі на ваен. патрэбы (раздз. 2, арт. 2), выдаваць законы (раздз. 3, арт. 12). Вял. князь абавязваўся «всих князей и панов-рад, як духовных, так и свецких, и всех врядников земских и дворных, панов хоруговных, шляхту, рыцарство, мещане и всих людей посполитых у Великом князстве Литовском... заховати при свободах и вольностях» (раздз. 3, арт. 2). Важнае значэнне меў артыкул, які забараняў даваць маёнткі, пасады, чыны і званні чужаземцам, у т. л. ўраджэнцам Польшчы (раздз. 3, арт. 9). Статут 1566 заканадаўча замацаваў прывілеі і гал. ролю буйных феадалаў у дзяржаве, даваў усім феадалам права вольна распараджацца сваімі маёнткамі. У ім паўней, чым у статуце 1529, выкладзены і нормы спадчыннага права (8-ы раздзел). Істотныя змены ўнесены ў крымін. права. Суб’ектам злачынства прызнаваўся толькі чалавек. Непаўналетнія маглі быць пакараны толькі пасля 14 гадоў (раздз. 14, арт. 8). Абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці (раздз. 14, арт. 2). Крымін. пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду, а асоба, якая абвінаваціла каго-н. у злачынстве і не даказала яго віны, павінна была быць пакарана так, як мог быць пакараны абвінавачаны ёю (раздз. 1, арт. 2).
Статут напісаны на бел. мове, быў перакладзены на лац. і польск. мовы. Выяўлена 58 спісаў Статута 1566, з іх 13 на бел., 40 на польск. і 5 на лац. мовах. Упершыню надрукаваны ў 1855 у Маскве.
Публ.:
Статут Великого княжества Литовского 1566 г. [и поправы статутовые 1578 г.] // Временник Московского о-ва истории и древностей российских. М., 1855. Кн. 23.
Літ.:
Подозерская Г.Ф. Второй Литовский Статут: [К истории его составления] // Ист. зап. 1945. №17;
Пичета В.И. Земельное право в статутах 1529 и 1566 г. // Пичета В.И. Белоруссия и Литва, XV—XVI вв. М., 1961;
Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.