ПАЖА́РНАЯ СІГНАЛІЗА́ЦЫЯ,

сукупнасць тэхн. сродкаў для выяўлення пажару, паведамлення аб месцы яго ўзнікнення, а таксама кіравання тэхн. сродкамі проціпажарнай аховы ці інш. абсталяваннем. Мае сетку пажарных апавяшчальнікаў для выяўлення небяспечных фактараў пажару (напр., дыму, выпрамянення, полымя, прадуктаў няпоўнага згарання) і пераўтварэння іх у эл. сігнал з мэтай далейшай перадачы, прыёмна-кантрольнае абсталяванне для апрацоўкі інфармацыі, крыніцы электрасілкавання, кампаненты кіравання інш. сістэмамі.

т. 11, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hearing

[ˈhɪrɪŋ]

n.

1) слых -у m.; чу́тнасьць f.

His hearing is poor — Ён ма́е слабы́ слых

out of hearing — за мяжо́й чу́тнасьці

within hearing — у ме́жах чу́тнасьці

2) слу́ханьне n., разгля́д -у m. (спра́вы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мара́льны

(лац. moralis = які датычыць звычаяў)

1) які мае адносіны да маралі, адпавядае правілам паводзін у грамадстве (напр. м. ўчынак);

2) звязаны з духоўнымі перажываннямі чалавека (напр. м-ая падтрымка).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фавары́т

(іт. favorito, ад лац. favor = прыхільнасць)

1) любімец уплывовай асобы, які карыстаецца яе заступніцтвам; любімец наогул;

2) конь, коннік або каманда ў скачках, што мае найбольшыя шансы на першынство.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

антыпратазо́йны

(ад анты + лац. protozoa = прасцейшыя)

які мае адносіны да рэчываў, што прыгнечваюць жыццядзейнасць прасцейшых і выкарыстоўваюцца для лячэння і прафілактыкі захворванняў, выкліканых гэтымі мікраарганізмамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артысты́чны

(фр. artistique)

1) які мае адносіны да артыста, уласцівы яму (напр. а-ыя здольнасці, а-ая натура);

2) які вызначаецца артыстызмам, высокім майстэрствам, віртуознасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бактэрыя́льны

(ад бактэрыі)

1) які мае адносіны да бактэрый, выклікаецца бактэрыямі (напр. б-ая інфекцыя);

2) які вырабляецца з дапамогай бактэрый (напр. б-ыя ўгнаенні).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпнаты́чны

(гр. hypnotikos)

1) які мае адносіны да гіпнозу (напр. г. сон);

2) перан. здольны моцна ўздзейнічаць на каго-н. (напр. г-ая сіла музыкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыспане́нт

(лац. disponens, -ntis = які размяшчае, размяркоўвае)

1) упаўнаважаны ў справах фірмы;

2) асоба, якая мае свабодныя сумы на рахунках у камісіянераў або карэспандэнтаў банка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калео́птыль

(ад гр. koleos = ножны + ptilon = пяро)

першы верхні ліст у злакаў, які мае выгляд згорнутай трубкі з завостраным канцом, што служыць для прабівання глебы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)