Кны́саць ’варочаць, рыць’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ.knisti. Гл. таксамакнойсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Азале́ць ’змерзнуць, акалець’ (Янк. Мат., Касп., КЭС) да золкі (гл.). Гл. таксамаадзалець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашчо́таваць, пашчапаць ’палічыць’ (Нас.). Да ⁺шчоты ’лічыльнікі’ < рус.счёты ’тс’. Гл. таксамапачот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́цьміна ’пляма’ (Ян., Юрч. Сін.). Вытворнае ад пяцьмо́ (гл. пятно). Гл. таксамапе́цьміна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ма — пра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Параўн. таксаматпрума (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПРЭТАВА́ННЕ (ад франц. apprêter апрацоўваць),
апрацоўка тэкстыльных вырабаў з мэтай надання ім калянасці, незмінальнасці, гідрафобнасці, негаручасці і інш. Ажыццяўляецца прамочваннем ці паверхневай апрацоўкай вырабу спец. рэчывамі (апрэтамі). Для надання калянасці карыстаюцца водарастваральнымі эфірамі цэлюлозы (карбаксіметылцэлюлозай), крухмалам; незмінальнасці — амінафармальдэгіднымі смоламі; гідрафобнасці — крэмнійарган. вадкасцямі; пругкасці — сінт. латэксамі. Гл.таксамаТэкстыльна-дапаможныя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНДЫ́СТЫ,
навуковае таварыства бельгійскіх езуітаў, што рэдагуе і выдае жыціі святых каталіцкай царквы. Засн. ў Антверпене Ж.Боландам, які ў 1643 пачаў выдаваць «Жыціі святых» (Acta Sanctorum; да 1942 выйшла 67 т.). Выдаюць таксама штоквартальнік Analekta bollandiana (з 1882) і бюлетэнь бягучых агіяграфічных выданняў (з 1886). Цэнтр т-ва ў Бруселі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГУСТДО́Р,
залатая манета Рэчы Паспалітай, якая чаканілася пры Аўгусце III у 1753—56, 1758. Адпавядала 5 талерам (каратная проба 23,5, лігатурная маса 5,96 г). Прататыпамі аўгустдора былі пістоль Іспаніі, луідор Францыі, фрыдрыхсдор Прусіі. У 1753—56 чаканіліся таксама фракцыі ў ½ і 2 аўгустдора.
Двайны аўгустдор 1756 Аўгуста III (Рэч Паспалітая).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЫЛІ́РАВАННЕ,
хімічная рэакцыя ўвядзення ў малекулу арганічных рэчываў ацыльнай групы (RCO). У залежнасці ад тыпу ацыльнай групы адрозніваюць ацэтыліраванне (ацыл воцатнай кіслаты), бензаіліраванне (ацыл бензойнай кіслаты), фарміліраванне (астатак мурашынай кіслаты HCO) і інш. Выкарыстоўваецца ў лабараторным і прамысл. сінтэзе для «захоўвання» рэакцыйназдольных гідраксільных і амінных груп, таксама ў вытв-сці лекаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙРА (Beira),
горад на У Мазамбіка, на ўзбярэжжы Мазамбікскага праліва Індыйскага ак.Адм. ц. правінцыі Сафала. Засн. ў 1891. 246 тыс.ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны марскі порт, абслугоўвае таксама Зімбабве, Замбію, Малаві і паўд.-ўсх. раёны Заіра. Харч., тэкст., дрэваапр., металаапр.прам-сць; нафтаперапрацоўка. Веласіпедная фабрыка.