пабо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Перамяшацца пры ўзбоўтванні (пра вадкасць).

2. Паплюхацца ў вадзе некаторы час. Пабоўтацца ў рэчцы. □ Заатэхнік грукаў кулаком па стале, даказваў, што качкі загінуць, калі яшчэ з тыдзень пабоўтаюцца ў сажалцы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.

Вісець некаторы час. [Шпак] толькі павісеў у паветры, хутка-хутка трапечучы крыльцамі, і паляцеў у бок сіняга лесу. Сіняўскі. Самалёт, як крумкач, павісеў над пярэднім краем, зрабіў круг і павярнуў да тылоў батальёна. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

1. Даць есці; накарміць. У сераду раніцай.. [Андрэй] зайшоў у хлеў з вязкай канюшыны — трэба было пакарміць коней перад дарогай. Чарнышэвіч. [Тварыцкая] увайшла ў хату, пакарміла дзяўчынку, паклала спаць. Чорны.

2. Карміць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кленяце; пр. пакляў, ‑кляла, ‑кляло; зак., каго-што і без дап.

Клясці некаторы час. Андрэй Рыльскі пастаяў, пабедаваў, што няма як знайсці Шпулькевіча, пакляў яго.. і павольна, быццам у глыбокім одуме, пайшоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрэ́ктваць і пакрэ́хтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крактаць (крахтаць) зрэдку, час ад часу. — От дзе рай, браткі мае! а-а-х, як добра! — выгукваў і пакрэктваў ад задавальнення Пракоп, грэючыся на [палку] і неміласэрна хвошчучы сябе мяккім венікам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжм, ‑лежыце; зак.

Ляжаць некаторы час. Агародамі.. [Даміра] дапоўз да хлява, паляжаў крыху, прыслухоўваючыся да цішыні. Асіпенка. Тыдні два праваляўся ў пасцелі Васіль Бусыга пасля стычкі з Саўкам Мільгуном. Дзён пяць паляжаў у бальніцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплява́ць, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

Плюнуць некалькі разоў; пляваць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. Васіль папляваў у далоні, размахнуўся і ўдарыў сякерай па камлі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.

1. Аснаваць усё, многае. Паснаваць усю пражу.

2. і без дап. Снаваць некаторы час. Паснаваць з паўгадзінкі пражу. □ Шмат давялося мне паснаваць па лузе, пакуль я ўбачыў Верку Базылёву. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Страляць час ад часу. Немцы больш не ўставалі, пастрэльвалі ляніва. Місько. Па горадзе паўзлі чуткі: нехта на дарогах.. пастрэльвае гітлераўцаў. Новікаў. Зрэдку, кароткімі чэргамі, пастрэльвалі з кулямёта. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Атынкаваць усё, многае. Ну, а цяпер хацелася б давесці ўсё да ладу ў хаце — і патынкаваць, і пафарбаваць як след. Палтаран.

2. і без дап. Тынкаваць некаторы час. Патынкаваць з гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)