Ві́рус ’дробныя мікраарганізмы, якія выклікаюць заразныя захворванні’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88) < лац. virus ’яд, слізь, вязкая вадкасць, сок’. У значэнні ’вірус’ рус. слова ўжываецца з канца XIX ст.; да гэтага часу лац. virus азначала ’яд’; ’арганізм, які перадаваў хваробу пры непасрэдным кантакце’ (Шанскі, 1, В, 104). Сюды ж вірусны, вірусалогія.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Габеле́н, габеле́навы (БРС). Рус. гобеле́н, укр. гобеле́н. Запазычанне з франц. gobelin ’тс’ (якое зыходзіць да ўласнага імя Gobelin). Параўн. Клюге, 263; MESz, 1, 1067. Фасмер (1, 423) дапускае магчымасць запазычання праз ням. мову. Рус. гобеле́н вядома ўжо ў 1835 г. (гл. Шанскі, 1 (4), с. 111). Яно, мабыць, было непасрэднай крыніцай бел. слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гальця́па ’бедната, галота’ (Касп.). Падобнае слова ёсць і ў іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. голтепа́ ’тс’ (СРНГ, 6, 349), укр. гольтіпа́, гольтяпа́ (Грынч.). Здаецца, усх.-слав. экспрэсіўнае ўтварэнне. Першая частка слова да *golъ ’голы; бедны’, другая, магчыма, да слав. *tep‑ ’біць’, усх.-слав. *тяпати (бел. ця́паць, укр. тя́пати, рус. тя́пать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гармо́нік ’гармонік’ (БРС, Касп., Шат.), ’малы губны гармонік’ (Сцяц.). Дысіміляцыяй (м — н > м — л) з гармо́нік узнікла гармо́лік (Шат.); параўн. рус. дыял. гармо́ль ’тс’ (СРНГ, 6, 144). Рус. гармо́ника, гармо́нь. Запазычанне з ням. Harmonika (< англ.). Гл. Фасмер, 1, 394; Шанскі, 1, Г, 30. Няясна, як у бел. мове ўзнікла слова м. р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лотачка ’лодачка’ (гом., Рам. 1), лотачнік, лоташнік ’вопытны плытагон, які праводзіў плыты праз небяспечныя месцы: мелі, парогі і інш.’ (глус., бярэз., Нар. лекс.). Рус. арханг., валаг., вяц., уладз., цвяр., смал., кур., варонеж. лоточка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. У выніку кантамінацыі з лексемай лоток, лоточек, латак ’жолаб’. Не выключаны ўплыў свінскіх моў (фінскага субстрату).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лянота 1 ’стан вяласці, санлівасці’ (ТСБМ, ТС; слуц., КЭС; Янк. БП), лянота ’паволі’ (ваўк., Сцяшк. Сл.); ст.-рус. лѣнота (XVI ст.), паўн.-рус. ленота́, серб.-харв. ле̏нота. Прасл. lěnota. Да ляны́ (гл.). Аб суфіксе ‑ота гл. Сцяцко, Афікс. наз., 139.
*Лянота, лельч. ленота ’расліна’ (Арх. ГУ). Няясна. Відавочна, да лянота 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́ць ’дзяцінець’ (даўг., Сл. ПЗБ). Укр. малі́ти ’змяншацца’, рус. мале́ть ’тс’, арл. ’дурнець, гарэзнічаць’, ст.-рус. малѣти ’змяншацца колькасцю’, польск. maleć ’станавіцца меншым, памяншацца’, чэш. maliti se, славац. maliť sa ’тс’, славен. malíčiti ’змяншаць значэнне’, серб.-харв. ма́лата (се), макед. малее, балг. мале́я ’змяншацца, змяншаць’. Прасл. maliti, malěti ’тс’. Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манто ’жаночае (футравае) паліто свабоднага пакрою’ (ТСБМ). Позняе запазычанне з польск. manto ці з рус. манто ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якія з франц. manteau (Фасмер, 2, 570). Роднаснымі да іх з’яўляюцца паўд.-рус. ма́нта ’малдаўскае адзенне з доўгім каўняром, які накідваецца на галаву ў дождж’, укр. бук. манта́ва ’доўгае суконнае паліто на ваце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брадзі́ць. Рус. броди́ть, укр. броди́ти, польск. brodzić, балг. бро́дя і г. д. Слав. *broditi — ітэратыўная форма да *bresti *bredǫ. Параўн. літ. bradýti, лат. bradît, літ. brìsti bredù (рус. брестѝ бреду́, укр. брести́, чэш. břísti; ц.-слав. брести бредѫ). Бернекер, 87, 83; Брукнер, 40; Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 210, 216; Траўтман, 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)