КО́НЧЫЦ Віктар Уладзіміравіч (н. 28.9.1941, в. Чырвоная Зорка Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне рыбаводства. Д-рс.-г.н. (2001). Скончыў Калінінградскі тэхн.ін-т рыбнай прам-сці і гаспадаркі (1966). З 1978 у Ін-це рыбнай гаспадаркі Нац.АН Беларусі (з 1986 дырэктар). Навук. працы па пытаннях полікультуры ў рыбаразвядзенні, новых аб’ектаў і тэхналогій рыбаводства.
Тв.:
Биологические особенности и хозяйственное значение гибрида первого поколения карпа с серебряным карасем. Мн., 1996 (разам з А.І.Чутаевай);
Растительноядные рыбы Амурско-Китайского ихтиологического комплекса и их рыбохозяйственное использование в климатических условиях Республики Беларусь. Мн., 1998 (разам з П.І.Жукавым);
Растительноядныс рыбы как основа интенсификации рыбоводства Беларуси. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРО́ЧАК Аляксандр Генадзевіч (н. 14.5.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Акад.Бел.мед. акадэміі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976). З 1981 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1991 заг. кафедры, у 1993—95 прарэктар, з 1998 рэктар). Чл. Камісіі па Дзярж. прэміях пры СМ Беларусі, чл. рэдкалегіі час. «Здравоохранение», «Медицинские новости», «Медицина». Навук. працы па вывучэнні ролі нейрагарманальных сістэм у развіцці сардэчна-сасудзістай паталогіі кардыялагічных і эндакрыналагічных захворванняў, па пытаннях электрафізіялогіі сэрца, патагенезу парушэнняў рытму сэрца, праблемах інтэрвенцыйнай кардыялогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́ЎСКАЯ Пелагея Якаўлеўна (н. 4.1.1951, с. Панфілаўка Жайылскага р-на Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2001), праф. (2003). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1971). З 1972 у Бел.НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1985 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі бухгалтарскага ўліку, падаткаабкладання і аўдыту, пытаннях метадалогіі і арганізацыі вытв. ўліку і ўліку знешнеэканам. дзейнасці гаспадарчых суб’ектаў.
Тв.:
Учет затрат на производство сельскохозяйственной продукции. Мн., 1984;
Руководство по заполнению регистров журнально-ордерной формы бухгалтерского учета. Мн., 1995;
Учет внешнеэкономической деятельности. Мн., 1997;
Курс теории бухгалтерского учета. Мн., 1999;
Сборник задач по теории бухгалтерского учета. 2 изд. Мн., 2002.
1. Даваць магчымасць вызначыць сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. // Надаваць патрэбны кірунак (карце, прыладзе і пад.) адносна напрамкаў свету. Арыентаваць касмічны лятальны апарат.
2.перан. Памагаць каму‑н. разабрацца ў чым‑н. Арыентаваць у пытаннях палітыкі.
3.перан.; накаго-што. Ставіць перад кім‑, чым‑н. пэўную мэту, задачу; указваць каму‑н. кірунак далейшай дзейнасці. Выказванне Янкі Купалы пра зборнік «На этапах» арыентавала даследчыкаў уважліва і чула адносіцца да твораў заходнебеларускага паэта [Максіма Танка].У. Калеснік.
[Ад фр. orienter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыге́сты
(лац. digesta, ад digerere = размяшчаць у парадку)
сістэматызаваныя прававыя зборнікі ўрыўкаў з твораў рымскіх юрыстаў у асноўным па пытаннях прыватнага права, складзеныя ў 6 ст. у Візантыі пры імператары Юстыніяне; як і інстытуцыі 1, мелі сілу закона.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРАНАВІ́ЦКІ Аляксандр Юльянавіч (23.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1975),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рмед.н. (1940), праф. (1948). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1936). З 1941 у Іркуцку, з 1944 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі, адначасова з 1948 у Маскоўскім стаматалагічным ін-це. З 1950 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АНБССР, у 1953—59 у Ін-це аховы мацярынства і дзяцінства, у 1958—63 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны.
Тв.:
Экспериментальная терапия некоторых форм гипоксии головного мозга // Компенсаторные приспособления при патологии сердечно-сосудистой системы. Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГЕЛЬЯ́НСТВА,
філасофская плынь, якая зыходзіць з вучэння Г.Гегеля і развівае яго ідэі. Узнікла ў Германіі ў 1830—40-х г. У спрэчках па рэліг.пытаннях унутры гегелеўскай школы вылучылася некалькі кірункаў. Т. зв. правагегельянства трактавала Гегеля ў духу пратэстанцкай артадоксіі, разглядала яго філас. сістэму як рацыянальную форму багаслоўя (К.Гёшэль, Г.Гінрыхс, Г.Габлер); радыкальнае левае гегельянства (младагегельянства) адмаўляла яго рэліг. матывы, падкрэслівала вырашальную ролю асобаснага, суб’ектыўнага фактару ў гісторыі ў процівагу гегелеўскаму «сусветнаму духу» (А.Руге, Б.Баўэр і інш.). Прамежкавае становішча займала «артадаксальнае» гегельянства, імкнучыся захаваць вучэнне Гегеля ў яго «чысціні» (К.Міхелет, К.Розенкранц і інш.). Адраджэнне цікавасці да Гегеля ў філасофіі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. выклікала з’яўленне ў розных краінах плыней, у т. л.неагегельянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р АБ ВАЕ́ННЫМ І ГАСПАДА́РЧЫМ САЮ́ЗЕ ПАМІ́Ж РСФСР І БССР, Саюзны рабоча-сялянскі дагавор паміж РСФСР і БССР. Падпісаны 16.1.1921 у Маскве нам. старшыні СНКБССР Я.А.Адамовічам і нам. наркома замежных спраў РСФСР Л.М.Караханам, ратыфікаваны ВЦВК і ЦВКБССР у ліп. 1921. Паводле дагавора наркаматы ваен. спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфа, а таксама ВСНГ сталі аб’яднанымі, уваходзілі ў склад СНК РСФСР і мелі ў СНКБССР сваіх упаўнаважаных, якіх зацвярджалі і кантралявалі ЦВКБССР і Усебеларускі з’езд Саветаў. У дапаўненне да дагавора 26.7.1921 намеснікі наркомаў замежных спраў РСФСР (М.М.Літвінаў) і БССР (А.Л.Бурбіс) падпісалі пагадненне па фінансавых пытаннях, якое прадугледжвала адзіны для абедзвюх рэспублік бюджэт, цэнтралізаваную падатковую сістэму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНЬ БЕЛАРУ́СКАГА ПІСЬМЕ́НСТВА І ДРУ́КУ,
нацыянальнае бел. свята. Адзначаецца з 1994 у першую нядзелю верасня. Праводзіцца з мэтай ушанавання гісторыі нац. культуры, цяснейшага далучэння беларусаў да сваіх духоўных святыняў. Цэнтрам свята становіцца пэўны горад: Полацк (1994), Тураў (1995), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997). Праводзяцца ўшанаванні святых мясцін Беларусі, адкрыццё помнікаў, бюстаў, ганаровых дошак беларусам, што працавалі на ніве асветніцтва (бюст першаму консулу Расіі ў Японіі І.Гашкевічу ў г.п. Астравец Гродзенскай вобл., 1994; помнік св. Елісею Лаўрышаўскаму ў в. Лаўрышава Навагрудскага р-на, 1996, і інш.), выстаўкі кнігі, «круглыя сталы» па пытанняхбел. кнігадрукавання, фестывалі бел. прэсы і інш.; канцэрты, маст. прадстаўленні, малебны. У свяце ўдзельнічаюць грамадскія дзеячы, майстры мастацтваў, прадстаўнікі духавенства, шырокая грамадскасць.