ЛАЎРА́ЗІЯ [ад назвы Лаўрэнцьеўскі шчыт (цяпер Канадскі шчыт) + Азія],

старажытны суперкантынент, што аб’ядноўваў мацерыкі Паўн. паўшар’я — Паўн. Амерыку, Еўропу і Азію. Стварыўся ў палеазоі ў выніку пераўтварэння Атлантычнага, Урала-Мангольскага, Арктычнага і Міжземнаморскага геасінклінальных паясоў у складкавыя, якія паступова звязалі стараж. платформы паўн. рада; Канадскую (Лаўрэнцію), Усх.-Еўрапейскую, Сібірскую, а таксама Калымскі масіў. У канцы сілуру — пачатку дэвону (канец эпохі каледонскай складкавасці) паўн. ч. Атлантычнага геасінклінальнага пояса перайшла ў стадыю арагенезу і злучыла Паўн.-Амерыканскую і Усх.-Еўрапейскую платформы ў адзіны кантынентальны масіў — Лаўрусію. З сярэдзіны карбону б.ч. Урала-Ахоцкага і Міжземнаморскага геасінклінальных паясоў пачала пераўтварацца ў складкавыя, што ў позняй пярмі—сярэдзіне трыясу прывяло да аб’яднання Лаўрусіі з Сібірскай платформай у Лаўразію. Л. размяшчалася бліжэй да экватара і шырокім марскім басейнам ак. Тэціс аддзялялася ад суперкантынента Паўд. паўшар’я Гандваны. Паводле геал. даных вызначана сувязь паміж зах. часткамі Л. і Гандваны (усх. часткі былі больш раз’яднаныя). Пазней, але таксама ў пярмі — сярэдзіне трыясу Л. і Гандвана разам з Кітайска-Карэйскай платформай і Паўднёва-Кітайскай платформай былі адзіным звышкантынентам, якому А.​Вегенер (гл. Вегенера гіпотэза) даў назву Лангея. Распад Пангеі, а разам з ёй Л. і Гандваны пачаўся 200 млн. гадоў назад (у канцы трыясавага — пачатку юрскага перыяду мезазойскай эры). У сярэдзіне мезазою Л. распалася на 2 часткі — Паўн. Амерыканскую і Еўразіяцкую, з утварэннем паміж імі Атлантычнага акіяна. У выніку дрэйфу кантынентаў каля 10 млн. гадоў назад Паўн. Амерыка і Еўразія занялі сучаснае становішча.

Р.​Р.​Паўлавец.

т. 9, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Трыпу́зый, трохпу́зый іран. ‘вельмі тоўсты, тлусты’ (Юрч. Вытв.). Да пу́за (гл.). Прыстаўка трыц.-слав. тре‑, трь‑ < ст.-слав. трь‑: треклятый, гл. трыкляты) утварае прыметнікі найвышэйшай ступені. У трохпузый адбылося пераасэнсаванне пачатку слова (з тре‑) у значэнні траічнасці (гл. тры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяско́нцы

1. (бяскрайні, без канца і пачатку) nendlich, ndlos (пра час);

2. (доўгі, працяглы, бесперапынны, няспынны) duernd, frtwährend; wig, hne nde;

3. (вельмі моцны, бязмежны) grnzenlos, nbegrenzt;

4. (шматлікі) nzählbar

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл.

Беларускія народныя казкі.

Казкі народаў Усходу.

2. Выдумка, няпраўда, мана.

Усё гэта — казкі.

Бабскія казкі — беспадстаўныя нагаворы.

Казка пра белага бычка (разм., неадабр.) — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж з самага пачатку.

|| памянш. ка́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ка́зачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. жанр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rste num пе́ршы, пе́ршая, пе́ршае;

der ~ Bste пе́ршы ле́пшы [сустрэ́чны];

fürs rste дзе́ля пача́тку;

das ~ Mal пе́ршы раз;

~ Hlfe пе́ршая дапамо́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.

1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.

2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абзаве́сціся, ‑вядуся, ‑вядзешся, ‑вядзецца; ‑вядзёмся, ‑ведзяцеся; пр. абзавёўся, ‑вялася, ‑вялося; заг. абзавядзіся; зак.

Набыць што‑н. неабходнае для жыцця, гаспадаркі і пад. Абзавесціся жывёлай. Абзавесціся мэбляй. // Стварыць што‑н., паклапаціцца аб наяўнасці чаго‑н. Тыя, каго вучыла Сцепаніда Андрэеўна ў пачатку сваёй работы, даўно сталі дарослымі людзьмі, абзавяліся сем’ямі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е, нескл., н.

Шостая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны «э» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «хлеб — хльэб»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «э», напрыклад, «мае — майэ», «здароўе — здароўйэ», «лье — льйэ», «п’е — пйэ», «ехаць — йэхаць». Вялікае Е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неакантыя́нства, ‑а, н.

Ідэалістычная філасофская плынь канца 19 і пачатку 20 стст., якая спрабуе асэнсаваць праблемы філасофіі на падставе абноўленай інтэрпрэтацыі І. Канта. Неакантыянства паклала пачатак рэакцыйнай тэорыі «мастацтва для мастацтва» з шматлікімі і рознабаковымі праявамі яе ў гісторыі і тэорыі навукі аб літаратуры, мастацтвазнаўстве і творчай практыцы працаўнікоў мастацтва. «Беларусь».

[Ад грэч. neos — новы і кантыянства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)