Абл. Клопат, стараннасць, руплівасць. Амбражэвіча ў раёне ўсе звалі бацькам, як за гады, так і за разумную сталасць і сапраўды бацькоўскі рупесак і клопат аб усім.Мурашка.Мінуліся вясёлыя забавы, — І матчын рупесак, яе трывогі Душу дзіцячую кранулі без пары.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́сель
(ням. Drossel)
1) шпуля індуктыўнасці для рэгулявання сілы току ў электрычным ланцугу;
2) клапан для рэгулявання ціску і расходу вадкасці, пары або газу ў трубаправодах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэрэакампара́тар
(ад стэрэа- + кампаратар)
прыбор для вымярэння на аснове двух фотаздымкаў усіх трох каардынатаў пунктаў прадмета, а таксама элементаў узаемнага арыентавання пары фотаздымкаў у момант фатаграфавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пара́IIIж.
1. (час, перыяд) Zeit f -; (года) Jáhreszeit f;
ле́тняя пара́ Sómmerzeit f;
вячэ́рняй паро́юábends, zur Ábendzeit;
гара́чая пара́Árbeitsspitze f -, árbeitsreiche Zeit;
2.выкбезас. es ist [wird] Zeit, es ist an der Zeit;
даўно́ пара́ es ist höchste Zeit;
з тае́пары́ von jéner Zeit an;
з гэ́тай пары́ von dieser Zeit an;
на пе́ршую пару́ánfangs, in der érsten Zeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бада́й (разм.).
1.часц.Ужыв. для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёнаў.
А б. ты прапаў!
2.пабочн. сл. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н.
Па багацці ўбораў няма б. прыгажэйшай пары года, як восень.
3.прысл. Амаль.
Тут некалі корчмы стаялі б. праз кожныя дзесяць кіламетраў.
◊
Бадай ці не... — падобна на тое, што.
Бадай што —
1) магчыма што, відаць што.
Бадай што я з вамі згодзен;
2) амаль, амаль што.
Мы ўжо праехалі бадай што паўдарогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭКТЫФІКА́ЦЫЯ (позналац. rectificatio выпрамленне ад лац. rectus прамы, правільны + facio раблю),
раздзяленне гамагенных вадкіх сумесей на састаўныя часткі. Засн. на дыфузійным абмене кампанентаў паміж паравой і вадкай фазамі (гл.Дыстыляцыя). Суправаджаецца міжфазавым цеплаабменам. Адрозніваюць Р. двух- і шматкампанентных сумесей; ажыццяўляюць бесперапынна ці перыядычна.
Для Р. выкарыстоўваюць калонныя апараты (рэктыфікацыйныя калоны), у якіх адбываецца шматразовы кантакт паміж патокамі вадкай і паравой фаз, што рухаюцца проціцёкам. Пры бесперапыннай Р. нагрэтая зыходная сумесь бесперапынна падаецца ў сярэднюю частку калоны, дзе з яе выпарваюцца нізкакіпячыя кампаненты. Пара падымаецца ўверх па калоне, на рэктыфікацыйных талерках яна кантактуе з вадкасцю (флегмай), якая паступае зверху ўніз, узбагачаецца нізкакіпячымі кампанентамі і паступае ў дэфлегматар (кандэнсатар). Частка дыстыляту з дэфлегматара (флегма) вяртаецца ў калону на арашэнне, астатні дыстылят праз халадзільнік адпампоўваецца ў ёмістасці гатовай прадукцыі. Пры Р. шматкампанентных сумесей гатовыя прадукты адбіраюць на рознай вышыні верхняй паловы калоны (напр., пры Р. нафты зверху адбіраюць бензін, ніжэй газу і яшчэ ніжэй дызельнае паліва). Вадкая фаза сумесі, што паступае ў калону, сцякае з рэктыфікацыйных талерак уніз, пры гэтым яна ўзбагачаецца высокакіпячымі кампанентамі з пары (лёгкакіпячыя кампаненты паступаюць у пару), якая падымаецца з куба-выпаральніка, і адводзіцца з калоны (частка вадкасці ў выглядзе пары зноў паступае ў калону). Выкарыстоўваюць пераважна ў хім. і нафтаперапрацоўчай прам-сці.
Літ.:
Жаров В.Т. Серафимов Л.А. Физико-химические основы дистилляции и ректификации. Л., 1975;
Петлюк Ф.Б., Серафимов Л.А. Многокомпонентная ректификация: Теория и расчет. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лі́пкі ’які лёгка прыліпае’, ’клейкі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’ліпучы’ (Яруш.), ’падкі, ахвочы’ (Нас., Касп.), ’прыхільны’ (пух., Жд. 2), укр.липки́й ’ліпкі’, ліпки́й ’учэпісты’, ’клеісты’, рус.ли́пкий ’ліпкі’, ’заразны’, ’востры (аб сякеры)’, польск.lipki, чэш. і славац.lipký, балг.липък ’клейкі’. Прасл.lip‑ъкъ < lipati звычайна выступае ў слав. мовах у пары з lep‑ъкъ < lěpiti. Да ляпіць (гл.). Больш падрабязна гл. Варбот, Слав. языкозн., 1973, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абрызло́е (малако) ’малако, якое без пары загусла’, абрызнуць ’загусцець (аб свежым, салодкім малацэ)’ (КЭС), абрызклы ’пра напаўкіслае малако’ (Некр.). Укр.брезкле молоко ’малако, якое толькі пачало кіснуць’ (Лысенка Жыт.), збресклий (аб малацэ, якое пачынае кіснуць), ст.-рус.обрьзгнути ’пракіснуць’, польск.obrzyzgnąć, чэш.zabřesknouti ’тс’. Звычайна ў якасці індаеўрапейскіх паралеляў прыводзяцца ізаляваныя нарв.brisk ’горкі смак’, brisken ’горкі’, якія нібы да і.-е.*bhrēi ’рэзаць’ (Покарны, 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕНЕАЛО́ГІЯў генетыцы і селекцыі , сукупнасць звестак пра паходжанне пэўнай асобіны ці групы асобін жывёл або раслін. Дапамагае вызначыць бацькоў і больш аддаленых продкаў, ад якіх узніклі пэўныя сарты ці гібрыды раслін, пароды жывёл. Па генеалогіі сорту (гібрыда) каштоўных раслін вядзецца сістэматычны ўлік, дзе фіксуюцца ўсе бацькоўскія пары, што прымалі ўдзел пры стварэнні новага сорту, з указаннем года скрыжавання, асн. вартасцей зыходных асобін і атрыманых гібрыдаў. На аснове запісаў складаюцца генеалагічныя каталогі сорту (гібрыда). У жывёлагадоўлі існуе сістэма племянных кніг, заводскіх і селекцыйных запісаў. Метад складання генеалогіі выкарыстоўваюць і ў генетыцы чалавека для высвятлення характару спадчыннага наследавання нармальных або паталагічных прыкмет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПСАТЭРМО́МЕТР (ад грэч. hypsos вышыня + тэрмометр), гіпсаметр, тэрмабарометр,
прылада для вымярэння атмасфернага ціску па т-ры кіпення вадкасці. Закіпанне вадкасці пачынаецца, калі пругкасць пары, якая ўтвараецца ў ёй, дасягае велічыні знешняга ціску. Кожнаму паказчыку атм. ціску адпавядае канкрэтная т-ра кіпення вадкасці. Гэта дазваляе па спец. табліцах па т-ры закіпання вады вызначаць атм. ціск. Гіпсатэрмометр складаецца са спец. тэрмометра, які дазваляе адлічваць т-ру з дакладнасцю да 0,01 °C, і метал. кіпяцільніка з дыстыляванай вадой. Існуюць таксама гіпсатэрмометры, у якіх дзяленні на шкале тэрмометра нанесены ў адзінках ціску (мм ртутнага слупка або мілібары). Выкарыстоўваецца ў экспедыцыйных умовах у гарах.