хмызня́к Зараснік кустоўніку; кусты, драбналессе (БРС). Тое ж хмуза́, хмузня́к (Стол.), хмыз (БРС), хмыза́ (Зах. Бел. Др.-Падб.), хмы́знік (Віц. Нік. 1895, Лёзн., Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Мсцісл., Слаўг.), хмы́знічак (Крыч., Слаўг.), хмызок (Расн. Бяльк., Слаўг.), хмызянок, хмызя́к, хмызіок (Слаўг.), хмызянок (ЛіМ, 1966, 25 студзеня), хруст (Навагр. Ф. Еўлашэўскі. Хрэст. па гіст. бел. м., 1961, 285).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ашука́ць ’абмануць, абдурыць’ (Нас., Яруш., Грыг., Шпіл., Бесар., Нік. Очерки, Касп., Шат., КЭС, лаг.), ’пакрыўдзіць у якой-небудзь справе; незаўважальна для іншага карыстацца яго сродкамі’ (Мядзв.), ашока́ць ’ашукаць, узяць верх над кім-небудзь’ (Ян.), абшукаць ’абшукаць вакол; абмануць’ (Шат.), ашукацца ’памыліцца’ (Грыг., Яруш., КЭС, лаг.), ашуканец ’махляр, манюка’ (Яруш., КЭС, лаг.), ст.-бел. ошукати, ошуковати ’абмануць’ (1599 г., Нас. гіст.), укр. ошукати, польск. oszukać ’свядома ўвесці ў зман каго-небудзь для ўласнай карысці’ (у такім значэнні з XIV ст., Крупянка, Formacje, 130). Ад шукаць (гл.), з першапачатковай семантыкай як у ашустаць ’абмануць, абхітрыць’, пры шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць; напіраць’, інакш Мікуцкі, ИОРЯС, 4, 1855, 411: з гіпатэтычнага ошудкаць, якое звязвае з славац. šudiť ’абманваць’ (прасл. šuditi, Махэк₂, 607), параўн. Фасмер, 3, 180; Кюнэ, Poln., 82; Гіст. мовы, 2, 69 (з польск., дзе калька з ням. versuchen); ашука ’падман; памылка’ (Нас., Касп.) — другаснае ўтварэнне ад ашукаць, параўн. таксама абшукацца ’агледзецца, уладкавацца, упарадкавацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́трыны, вотрана ’адходы пры ачыстцы зерня’ (Яруш., Касп., Бяльк., Мядзв., Шн., Жд., 1, Шатал.), во́трына ’пустыя каласы і дробная салома, якія застаюцца пасля малацьбы’ (Нік., Оч., 102), Рус. во́тря, во́трина ’тс’, укр. три́ни ’перацёртая салома’, польск. trzyny ’апілкі’, чэш. oteřiný, tříny (sena) ’дробныя рэшткі сена, якія рассыпаліся’, славац. oteriny ’апілкі’, серб.-харв. три̏не ’мякіна’, славен. trica ’адходы пры ачыстцы льну’, балг. три́ци ’мякіна’. Прасл. trina, trini (параўн. літ. trinù, trìnti ’праціраць, пілаваць, зношваць адзежу’, лат. trinu, trît ’тс’. Да terti (гл. цярэць) (Праабражэнскі, 2, 167; Фасмер, 3, 172; Брукнер, 579; Махэк₂, 658 і наст.). Семантыка і словаўтварэнне іншаславянскіх адпаведнікаў сведчаць супраць гіпотэзы Тапарова (Прус., 174) аб магчымасці аднясення рус. і бел. слоў да кораня *vě(ja)ti (г. зн. вотрыны ’тое, што адвеяна’; параўн. рус. отве́й, отве́в ’дробнае шалупінне, якое атрымліваецца пры веянні’) і выдзялення тут суф. ‑tr‑. Да кораня ter‑, як мяркуе Кошалеў, адносіцца рус. трын-трава (ЕіЛ, 19, 4, 105). Адносна форм без ‑ін‑ гл. атора.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зало́жнік1 ’асоба, затрыманая ў якасці гарантыі (залогу)’. Рус., укр. зало́жник, балг. зало̀жник, макед. заложник ’тс’. Утворана ад прым. заложны (які ад залогъ — слова, вядомага яшчэ ў ст.-слав.) са знач. ’такі, што пакінуты ў залог’ з дапамогай суфікса ‑ік (гл. пра словаўтваральную мадэль Сцяцко, Афікс. наз., 104–105). Час утварэння — ст.-рус. ці нават познепрасл., паколькі адпаведныя словы вядомы паўд.-слав. мовам. БЕР, 1, 595. Паводле Шанскага (2, З, 44), рус. слова ўтворана ад дзеяслова заложить ’аддаць у залог’ з дапамогай суфікса ‑ник, аднак гэта азначала б позняе ўтварэнне слова.

Зало́жнік2 ’паліца для пасуды’ (Жд. 1; круп., Нар. сл.), ’паліца з дзіркамі для лыжак’ (пін., Нар. лекс., 108), залэжнік, залажэ́тнік ’паліца для посуду’ (Сцяшк.). Рус. смал. заложник ’тс’. Назоўнікі з конфіксам за‑ + нік абазначаюць прадметы, размешчаныя за тым, што названа ў аснове (Сцяц., Афікс. наз., 238). Таму, магчыма, слова ўтворана ад ло́жак, а паліца змяшчалася за ложкам (?). Трэба адзначыць, што слова распаўсюджана шырэй, чым словатворчая мадэль, паводле Сцяцко (гом., маг.). Гл. жаложнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калы́бка ’калыска’ (Нік., Оч.; ЭШ), калыпка (Сл. паўн.-зах.). Адносна рэаліі Нікіфароўскі (Оч., 324) удакладняе, што калыбка гушкаецца з аднаго боку ў другі, а зыбка хістаецца ў вертыкальным напрамку; відаць, пры аналізе лексемы неабходна мець на ўвазе гэты культурны аспект, паколькі zybъka, безумоўна, праславянская лексема з больш шырокім арэалам, як і kolěbъka. Апрача бел., адзначаюць рус. дыял. колыбка; што датычыць фактаў укр. мовы, апрача ст.-укр. колыбка (з XVII ст.) і палес. колибка ’калодка ў коле’ (спецыфічнае значэнне, параўн. яшчэ бел. калыска ’паглыбленне ў бервяне’, гл. ніжэй) надзейных фактаў як быццам няма. Гэта, аднак, можна тлумачыць як натуральную страту больш архаічнага, параўнальна з калыска, утварэння. Слова ведаюць яшчэ ў кашубскім рэгіёне: славін. kolipkă, памор. ku̯ólibka, kuólïbka з больш новых запісаў Сыхты kolibka ’калыска’, што вельмі цікава ў арэальным аспекце. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 165, вытворнае з суф. ‑ka ад дзеяслова *kolybati (гл. калываць); статус слова (паўн.-слав.? дыял. прасл.?) акрэсліць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́па ’ўзорыстае пакрывала на ложак’ (ТСБМ, Сцяшк., Клім., Нас.), ’скураное пакрыццё хамута’ (в.-дзвін., свісл., Шатал.; Масл.; Клім., Сл. паўн.-зах.; КЭС, лаг.). З польск. kapa ’тс’, якое з познелац. cappa ’пакрыццё галавы’, ’плашч з капюшонам’ (Слаўскі, 2, 49–50; Фасмер, 2, 183).

Капа́ ’куча сена, саломы, складзеная конусам, невялікі стажок’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк., Сержп., Грам., Яруш., Мал.; КЭС, лаг.); драг. копняк (З нар. сл.), міёр. къпяшка ’тс’ (Нар. сл.), капіца, капешка (Інстр. I); капа ’пяцьдзесят адзінак, штук’ (Шпіл.; усх.-бел., КЭС), ’мера ў 60 адзінак, штук’ (Мал., Гарэц., Сцяшк.; слуц. Лекс. і грам.; Зяп., Сержп. Грам., Бяльк., Нік. Очерки; КЭС, лаг.; ТСБМ); ’сход сялян’ (ТСБМ), ’сельскі правінцыяльны з’езд у Вялікім княстве Літоўскім’ (Яшк.). Прасл. kopa ўтворана ад kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 10–12; там жа і літаратура). Блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. kãpas ’капец (магіла)’, kapaĩ ’могілкі’ (параўн. бел. капцы́ ’курганы’), лат. kaps ’магіла’, ’60 штук’, літ. kopà ’пясчаная дзюна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кішэ́ць ’мітусліва рухацца ў розных напрамках’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Сержп., Нік. Напаў., КЭС, лаг.). Укр. кишіти, рус. кишеть ’тс’. Перш за ўсё гаворка пра насякомых, чарвей, змей. Адсюль параўнанне са ст.-чэш. ksenci (*kъš‑en‑ьcь) ’малькі, вывадак земнаводных’ (Зубаты, Studie, 1, 1, 33). Усходнеславянскія лексемы адпавядаюць прасл. kyšěti, якое генетычна суадносіцца з літ. kušė́ti ’кішэць’, kùšti ’пачаць рухацца (для масы жывых істот)’, kuštė́ti ’шавяліцца, варушыцца, развівацца’ (параўн. значэнне чэшскай паралелі), лат. kustêt ’рухацца, шавяліцца, варушыцца’ (Фасмер, 2, 242). У якасці іншых індаеўрапейскіх паралелей прапануюцца ст.-грэч. κυκάω ’змешваць, муціць, бурліць, мітусіцца’, κυκεών ’мешаніна’, κυκητής ’падбухторшчык’. Магчымасць супастаўлення прасл. kyšěti з літ. kušė́ti (ū: ) і ст.-грэч. κυκάω выцякае з рэгулярнасці суадносін x ∼ š ∼ k, што ў сваю чаргу сведчыць аб як адной з крыніц прасл. x. Прасл. kyšěti < *kyxěti, літ. š у kušė́ti з і.-е. , а k у старажытнагрэчаскіх формах пацвярджае гэту рэканструкцыю (Мартынаў, Слав. акком., 124–125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напа́рстак (Нас., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’напарстак’, ’металічны абручык, з дапамогай якога каса прымацавана да касільна’ (слуц., Нар. словатв., Сцяц., Янк. 2), неперсток ’тс’ і ’пярсцёнак’ (ТС), неперстак ’металічнае колца, якім прымацавана каса да касся’ (навагр., свісл., кап., Шатал., Ян.), напэрсток ’тс’ (драг., Нар. словатв., пруж., Выг.), ’сякерка для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл.), сюды таксама наперснік ’напарстак’ (ТС), ’пярсцёнак’ (Ян.), наперснык ’пярсцёнак’, ’напарстак’ (Мат. Гом.). Формы з а ў беларускай мове успрымаюцца як запазычанні з польск. naparstek (параўн. заўвагу Насовіча: «употребляется шляхтою»); што датычыць іншых форм, то яны могуць быць працягам даўніх утварэнняў ад *pьrstъ ’палец’, у тым ліку вытворнага *napьrstъkъ, параўн. рус. напёрсток, укр. наперсток, чэш., славац. naprstek серб.-харв. напрстак, балг. напръстек, дыял. радоп. напарстек, макед. напрсток, першапачаткова, відаць, ’пярсцёнак’ або іншае ўпрыгожанне, якое надзявалася на палец. Значэнне ’рэхва, колца ў касе’ — вынік пераносу. Формы на нік, вядомыя і іншым славянскім мовам (рус. наперстник, в.-луж. naporstnik, славен. naprstnik, балг. напръстник), пазнейшыя па ўтварэнню (Брукнер, 354; Махэк₂, 486–487; Шустар-Шэўц, 13, 988).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напра́сны ’дарэмны’, напра́сна, напра́сне, напра́сня, напра́сно ’дарэмна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), напра́сць, напра́сніца, напра́сліна ’паклёп, дарэмшчына’ (Нас., Грыг., Нік., Оч., Мядзв., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), напра́снаваць ’нападаць, беспадстаўна чапляцца’ (Нас.), рус. напра́сный ’дарэмны, непатрэбны’, напра́сная смерть ’выпадковая, нечаканая смерць’ (СРНГ), укр. напра́сний ’раптоўны’, серб.-харв. на̀прасан ’гарачы, круты; раптоўны’, на̀прасна смрт ’раптоўная смерць’, балг. дыял. напра́сна болъс ’апаплексія’, на́прасен дъжд ’моцны, буйны дождж’, ст.-слав. напрасьнъ ’раптоўны’. Пры першапачатковым значэнні ’раптам, знянацку’ можна звязаць з балг. пра́сна ’трэснуць, стукнуць’, серб.-харв. пра̏снути ’трэснуць; успыхнуць; раптоўна з’явіцца, пачацца; здохнуць’, рус. пра́скать ’ляскаць, шчоўкаць’ і пад., якія лічацца гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 3, 43; 354); не выключаны другасная сувязь з прасл. *porzdьnъ ’пусты, парожні’ для паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. напра́зно, макед. напразно, серб.-харв. напразно ’дарэмна’, што праз царкоўнаславянскую мову маглі ўплываць на семантыку усходнеславянскіх слоў, параўн. таксама славац. naprázdno, польск. napróżno ’тс’. У святле гэтых фактаў не выключана магчымасць запазычання. Іншыя версіі гл. Варбат, Этимология–1964, 30–36 (ад прасіць), Куркіна, ВЯ, 1981, 5, 88 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псава́ць ’рабіць непрыгодным, непрыдатным; глуміць’, псава́ць кроў ’злаваць, раздражняць’ (ТСБМ, Мал., Нік. Очерки, Бес., Булг., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Шат., Сл. ПЗБ), псова́ць, псува́ць ’псаваць’ (Мядзв., Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТС), псуць ’псаваць’ (Нас., ТСБМ). Укр. псува́ти ’тс’, рус. дыял. псова́ть, псувать, псить ’тс’, польск. psować (XVI–XVII стст.), psuć ’тс’, ст.-чэш. psouti ’лаяць, сварыцца’, славен. psováti ’тс’, серб.-харв. псо̀вати ’тс’, балг. псу́вам ’гаварыць непрыстойныя і крыўдныя словы’, макед. пцуе ’лаяць, ганьбіць, сварыцца’. Прасл. *pьsovati, адназоўнікавае ўтварэнне ад *pьsъ (гл. пёс), параўн. БЕР, 5, 842. Аднак праславянскасць сумнеўная, звычайна разглядаюцца як самастойна ўзнікшыя словы ў асобных славянскіх мовах па тыпалагічнай мадэлі ’сабака’ → ’лаяць, абражаць; глуміць, псаваць’, параўн. літ. šunióti ’лаяць, абражаць’ ад šũo ’сабака’, ням. hunzen ’ганьбіць, параўноўваючы з сабакам; глуміць, псаваць’ пры Hund ’сабака’ (Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 359, 623). Банькоўскі (2, 958) псаваць, укр. псувати і славац. дыял. psuť выводзіць з польскай мовы, што можна прыняць, відаць, толькі для значэння ’глуміць, псаваць’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)