Не́гды, не́гдысь ’некалі, калісьці’ (Нас.), польск. niegdy, niegdyś, чэш. někdy, дыял. negdy, nehdy, арх. někdys, в.-луж. něhdy, н.-луж. něgdy ’тс’. Прасл. *někъdy, утворанае з ně- (гл. не-) і *kъdy (параўн. польск. gdy ’калі’, чэш. kdy ’тс’, серб.-харв. кад ’тс’, роднаснае літ. дыял. kodù ’тс’, лат. kad, ст.-прус. kaden, ст.-інд. kadā і інш.), якое ў сваю чаргу ўтворана з займеннікавага элемента kъ‑ і канцавой партыкулы ‑dy, да якой можа далучацца таксама часціца ‑si (гл. ESSJ SG, 2, 481; 384–385).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клоп ’насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю жывёл і чалавека’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Укр. клоп, рус. клоп ’тс’, серб.-харв. кло̏п ’клешч’, славен. klòp ’тс’. Прасл. klopъ не мае надзейнай этымалогіі. Цікавае супастаўленне з балг. клопам ’кішэць’ (БЕР, 2, 467). Параўн. Якабсон, Word, 8, 388. Нельга рашуча аспрэчваць і метатэзу klopъ < *plokъ, маючы на ўвазе балтыйскія паралелі літ. blãkė ’клоп’, лат. blakts ’тс’ (параўн. вядомае прасл. pektiліт. kèpti). Можна меркаваць таксама аб klopъklapati ’біць, плюшчыць’, параўн. польск. pluskwa, ploszczyca ’клоп’. Іншыя версіі зусім неверагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́дны, бяда́. Рус. беда́, укр. біда́, польск. biada (ст.), чэш. bida, ст.-слав. бѣда, балг. беда́, серб.-харв. бијѐда і г. д. Прасл. běda (з рознымі вытворнымі — bědьnъ і г. д.). Параўн. літ. bėdè, лат. bę̀dą ’клопаты, гора’; далей гоц. baidjan ’прымусіць’, грэч. πείθω ’пераконваю, угаварваю’. Бернекер, 54; Развадоўскі, RS, 2, 105; Траўтман, 23. Прасл. *běda, гоц. baidjan, магчыма, далей звязаны з кельт. мовамі. Параўн. ст.-ірл. bibdu ’вінаваты’ (< пракельт. *bibid(u̯)ūs < і.-е. *bhibhidh‑u̯ōt‑s, корань *bhei̯dh‑). Гл. Зомер, Зб. Стоўксу, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыць ’рабіць пад чым-небудзь страху, дах, верх’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., ТС, Сцяшк., Шат.). Укр. крити, рус. крыть ’тс’, ст.-слав. крыти, балг. крия, макед. криям, серб.-харв. кри̏ти, славен. kriti ’тс’, польск. kryć, чэш. krúti, славац. kryť, в.-луж. kryć, н.-луж. kšyś, палаб. kråjĕ ’тс’. Прасл. kryti ’пакрываць што-небудзь чым-небудзь’ адпавядае літ. kráuti, лат. kraut ’тс’. Курыловіч (Accentuation, 297) і Станг (Verbum, 49) звяртаюць увагу на рэгулярнасць гэтых суадносін. Параўн. прасл. rytiліт. ráuti і інш. (Слаўскі, 3, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́хаць (ТСБМ). Рус. ехать, укр. їхати, балг. яхам, серб.-харв. ја̏хати, славен. jȃhati, чэш. jeti, польск. jechać, в.-луж. jěć, н.-луж. jěś. Як аб гэтым сведчаць чэш. jeti, в.-луж. jěć, н.-луж. jěś, першаснай формай для прасл. з’яўляецца jěti/jati, якая дакладна адпавядае літ. jóti, лат. jât ’ехаць вярхом’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-інд. yāti ’ісці, ехаць’, ст.-іран. уāitі, хец. ііа ’ісці’. Слав. формы з x‑пашырэннем (jěxati/jaxati) адпавядаюць ітэратыўным утварэнням (Махэк₂, 221; Ваян, III, 332; Трубачоў, 6, 169–171).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывы́. Рус. живо́й, укр. живи́й, польск. żywy, в.-луж. žiwy, н.-луж. žywy, палаб. zaivĕ, чэш., славац. živý, славен. žȋv, серб.-харв. жи̑в, балг., макед. жив ’жывы’. Ст.-слав. живъ ’жывы’. Ст.-рус. живый ’тс’. Літ. gývas, лат. dzîvs, лац. vivus, кімр. biw, ст.-інд. jīvá‑, ст.-іран. ǰīva‑ ’жывы’. І.‑е. *g​ī​‑o‑s працягвае корань *g​uī, падоўжаны праз u. Покарны, 1, 467, Траўтман, 76; Фасмер, 2, 51–52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 289; Булахаў, Гіст. прым., 3, 76–77. Гл. жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зваць ’клікаць’. Рус. звать, укр. зва́ти, польск. zwać ’назваць’, палаб. züvĕ ’ён кліча’, чэш. zvati, славац. zvať, славен. zváti, серб.-харв. зва̏ти, балг. зова. Ст.-слав. зъвати ’клікаць, называць’. Ст.-рус. звати ’тс’. Ст.-бел. звати ’тс’ (Скарына). Прасл. zъvati роднаснае літ. žavė́ti ’зачараваць’, лат. zavêt ’замаўляць’, ст.-інд. hávatē ’кліча’, авест. zavaiti ’тс’, якія адлюстроўваюць і.-е. *gʼhau̯‑, *gʼhau̯ǝ‑ ’клікаць’. Покарны, 1, 413; Траўтман, 367; Фасмер, 2, 85; Шанскі, 2, З, 75–76; Махэк₂, 720; Голуб-Копечны, 440; Скок, 3, 666; БЕР, 1, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рам ’прасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́са, пры́за, мн. л. пры́сы, пры́зы, пры́скі ’непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (ТС; брэсц., малар., драг., пін., лельч., хойн., ЛА, 1), пры́сы ’вусы; вусы ў жывёл’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя пыса і *прыск < польск. prysk ’пыса ў каня’. Апошняе ад pryskać ’пырскаць’ (Брукнер, 440). Прасл. *prys‑ ’морда’ (ЕСУМ, 5, 576) роднаснае літ. prusnà (звычайна мн. л. prùsnos) ’морда (каровы, каня, авечкі)’, лат. prusnas ’губы, рот’, прус. Р. скл. адз. л. prusnas ’твар’, звязанымі чаргаваннем з літ. prausti ’мыць, умываць’ (Непакупны, Связи, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разві́кацца ’пачаць крычаць’ (Юрч. СНЛ). Вытворнае ад вік ’крык, піск’ (Юрч.), якое лічыцца выключна паўднёваславянскім (БЕР, 1, 146), параўн. аднак побач з балг. вик ’крык’, славен. vík ’тс’, рус. дыял. ви́кот ’пранізлівы, рэзкі крык; віск’, ви́канье ’крык, віск жывёл’, ви́кать ’скуголіць, вішчаць, выць’, а таксама серб.-харв. разви́кати се ’раскрычацца’, балг. ви́кам ’крычаць; клікаць, гукаць’, славен. vikati ’тс’, што ўзыходзяць да гукапераймальнага *vy < і.-е. , параўн. выць (гл.). Роднасныя да літ. ap‑úokas ’сава’, лат. aũka ’бура’, ūkšuot ’верашчаць’ (БЕР, 1, 146–147; Сной₃, 820).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)