рускі горад і порт у 1601—72 на ПнЗах. Сібіры на р. Таз. Назву атрымаў ад ненецкага племя мангазея, ці малканзея. У 1601—07 атрад табольскіх і бярозаўскіх стральцоў і казакоў на чале з ваяводам В.М.Масальскім-Рубцом (з княжацкага роду Масальскіх з ВКЛ) пабудаваў 4-сценны 5-вежавы горад як апорны пункт для замацавання рускіх у басейнах рэк Енісей і Лена. Хутка набыў вял.гандл.-прамысл. значэнне (захоўваў яго да 1640-х г.). Насельніцтва (у 1620-я г. 2 тыс.чал.) займалася менавым гандлем з ненцамі, сабаліным промыслам, рыбалоўствам, жывёлагадоўляй, суднаходствам, рамёствамі (ліцейным, кастарэзным і інш.). Асваенне новага шляху на Енісей і Лену, збядненне мясц. сабаліных промыслаў прывяло да заняпаду горада. У 1672 перанесены на месца Туруханскага зімоўя (да 1780 наз. Новая М., цяпер с. Туруханск Краснаярскага краю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Уладзімір Вікенцьевіч (н. 11.6.1953, г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт, кінадраматург. Скончыў БПІ (1975), Літ.ін-т імя Горкага (1983). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», з 1988 на кінастудыі «Летапіс» «Беларусьфільма». З 1998 у час. «Бярозка». Друкуецца з 1978. У зб-ках «Голас», «Рэй» (абодва 1993) лірычны роздум пра бел. шлях, любоў да роднага краю, тэма кахання. Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў пра гісторыю і культуру Беларусі «Кірыла Тураўскі» (1990), «Іван Насовіч» (1991), «Леў Сапега, канцлер», «Рэха збройнага чыну» (абодва 1992), «Браты Ермаловічы», «Успамін пра Міколу Равенскага» (абодва 1993, за апошні Дзярж. прэмія Беларусі 1994), «За брамай забытых мелодый», «Крыж ля дарогі» (абодва 1994), «Сымон Будны. Паэма» (1995), «Крэва» (1996), «Зорка Афанасія» (1997), «Згадкі страчанага раю» (1998) і інш. Адзін з укладальнікаў і аўтараў кн. «Памяць. Івацэвіцкі раён» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ Павел Аркадзевіч (н. 27.6.1954, Мінск),
бел. паэт, перакладчык. Сын А.Н.Марціновіча. Скончыў БДУ (1976). З 1974 працаваў у Т-ры юнага гледача, у 1978—79 у час. «Вясёлка». Друкуецца з 1969. У зб-ках «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977) паэт. роздум пра гісторыю і культуру роднага краю, пошукі духоўнасці. Піша пародыі, эпіграмы, сатырычныя вершы. Выдаў кн. вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989). Складальнік кн. «Бурштынавыя пацеркі: Вершы, апавяданні, казкі літ. пісьменнікаў» (1984). На бел. мову перакладае з літ. (аповесці В.Бубніса «Белы вецер», «Рамунас», абедзве 1978), чэшскай (раман Я.Козака «Гняздо бусла», 1979), англ. (аповесці А.Крысці «Нябожчыкава люстэрка», 1988, «Нямейскі леў», 1994; Дж.Д.Сэлінджэра «Гэпварт, 16, 1924»; Э.Хемінгуэя «Стары чалавек і мора», абедзве 1996) і інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИ́НСКИЙ ГО́ЛОС»,
штодзённая грамадска-паліт. газета ліберальна-бурж. кірунку. Выдавалася з 1(14).11. 1909 да 29.11.1918 у Мінску на рус. мове. Асвятляла міжнар. і ўнутр. становішча Расіі, дзейнасць Дзярж. думы, грамадска-побытавыя праблемы Мінска і губерні, выкрывала нападкі газ.«Минское слово» і рас. «Нового времени» на бел.культ.-нац. рух, выступала за правы беларусаў на сваю нац. мову і культуру. Змясціла артыкул рэдактара «Нашай нівы» А.Уласава «Край з пяццю нацыянальнасцямі» пра неабходнасць мірнага супрацоўніцтва ўсіх народаў краю і развіцця іх культур. У перакладзе на рус. мову надрукавала вершы М.Багдановіча «Мая душа», Я.Купалы «Я не паэта», рэцэнзію на зб. вершаў А.Гаруна «Матчын дар» і яго верш «Хто сказаў: «І я з народам...». Прапагандавала творчасць рус. і інш. пісьменнікаў. У 1912—14 выдавала дадатак — газ. «Северо-Западная копейка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫШЭЛЬЁ (Richelieu) Арман Эмануэль дзю Плесі
(du Plessis; на рас. службе Эмануіл Восіпавіч; 14.9.1766, Парыж — 17.5.1822),
французскі і рас.дзярж. дзеяч, герцаг. У пач. Франц, рэвалюцыі эмігрыраваў (1789) у Расію. У 1790 удзельнічаў у Крымскай кампаніі на чале з А.В.Суворавым, атрымаў чын ген.-лейтэнанта. У 1793—94 у складзе кааліцыйных войск ваяваў супраць рэв. Францыі. З 1803 граданачальнік Адэсы, у 1805—14 ген.-губернатар Новарасійскага краю. Садзейнічаў гасп. асваенню і засяленню Паўн. Прычарнамор’я. Пасля рэстаўрацыі Бурбонаў з 1814 у Францыі; першы міністр ва ўрадзе Людовіка XVIII (1815—18, 1820—21). Пры падтрымцы рас. імператара Аляксандра І дамогся некат. змякчэння на карысць Францыі Парыжскага мірнага дагавора, скарачэння памераў кантрыбуцыі і колькасці (у 1817) акупацыйных войск у Францыі. На Ахенскім кангрэсе «Свяшчэннага саюза» (1818) дамогся поўнага спынення акупацыі Францыі. У г. Адэса яму пастаўлены помнік (1828).
літоўская пісьменніца. Нар. пісьменнік Літвы (1967). Друкавалася з 1914. Раманы «Лёс Шымонісаў» (1935, Дзярж. прэмія Літвы 1936), «Апошняе падарожжа Куняліса» (1971) пра трагічныя лёсы літоўцаў Клайпедскага краю, працэс анямечвання ў 18—19 ст., праблемы нац. самавызначэння. У аповесці «Пікчурнене» (1953), рамане «Вілюс Каралюс» (ч. 1—2, 1939—56, Дзярж. прэмія Літвы 1958) адлюстраваны грамадска-паліт. падзеі пач. 20 ст. Аўтар аўтабіягр. трылогіі «...А было так» (1960), «У чужым доме» (1962), «Незавершаная кніга» (1965), кн. мемуараў «Блізкія гісторыі» (1968) і інш. Яе творам уласціва спалучэнне рэалізму з элементамі рамант. сімволікі, лірызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХСА́Й Якаў Гаўрылавіч (26.11.1911, с. Слакбаш, Башкортастан — 6.7.1986),
чувашскі паэт.Нар. паэт Чувашыі (1950). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1930—33). Друкаваўся з 1928. Аўтар зб-каў «Вершы» (1934), «Кніга радасці» (1936), «Сельская хроніка» (1937), «Навіна» (1963), паэм «Залатая кніга народаў» (1937), «Казка пра шчасце» (1940), «Слова пра адзін полк» (1943—47), «Ў рускім полі» (1944—46), «На беразе Влтавы» (1945—47), «Дзед Кельбук» (1951), «Перавал» (1952), «Зямля» (1957—60); рамана ў вершах «Лебядзінае возера» (1950—54) і інш. У зб. «Салдацкія паэмы» (1982), паэме «Зорка майго дзяцінства» (1967) працягваў традыцыі нац. фальклору. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1972. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, Ю.Свірка, М.Чарняўскі.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Песні волжскага краю. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Герман Сцяпанавіч (11.9.1935, с. Верхняе Жыліна Касіхінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 20.9.2000),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1961). Лётчык-касманаўт СССР (1961). Ген.-палк. авіяцыі (1988). Канд.ваен.н. (1980). Скончыў ваен.-авіяц. вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968), Ваен. акадэмію Генштаба (1972). У 1960—70 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 6—7.8.1961 здзейсніў 2-і ў свеце касм. палёт на караблі «Усход-2».
У космасе правёў 1,05 сут. Ленінская прэмія 1988. Залаты медаль імя Цыялкоўскага АНСССР. Яго імем названы кратэр на Месяцы. У 1972—91 на кіруючых пасадах ва Упраўленні касм. сродкаў Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГІНЯ́Н Альберт Сямёнавіч (14.7.1934, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія — 20.8.2000),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1988). Акад.Бел. (з 1992 віцэ-прэзідэнт) і Міжнар. інжынерных акадэмій. Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1980). Скончыў ін-тс.-г. машынабудавання (г. Растоў-на-Доне, 1957). З 1957 на прадпрыемствах выпрабавальных машын (г. Армавір). З 1973 дырэктар — гал. канструктар Гомельскага СКБ сейсмічнай тэхнікі. З 1986 рэктар Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў, распрацоўцы і ўкараненні сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі, гідраўлікі.
Тв.:
Исследования несущей способности гидростатических опор высокоскоростных цилиндров вибростендов (разам з В.А.Буцько) // Трение и износ. 1996. Т. 17;
№2;
Бороться и искать... // Изв. Бел. инженерной академии. 1996. №1;
Электрогидравлические усилители. Гомель, 2001 (разам з У.В.Балоцкім).