ДЗЕЕПРЫСЛО́ЎЕ,
неспрагальная дзеяслоўная форма з асаблівасцямі дзеяслова і прыслоўя. Мае значэнне дадатковага, пабочнага дзеяння або акалічнасці спосабу дзеяння (у ролі выказніка ўжываецца толькі ў асобных гаворках: «Ён быў паехаўшы»). У бел. літ. мове захоўвае дзеяслоўнае кіраванне, мае формы незакончанага і закончанага трывання («чытаючы» — «прачытаўшы»), зваротную і незваротную формы («бялеючыся» — «бялеючы»). Форма незакончанага трывання ўтвараецца ад асноў цяперашняга часу суфіксамі «-учы (-ючы)», «-ачы (-ячы)» («несучы», «баючыся», «чытаючы», «лежачы», «гледзячы»); форма закончанага трывання — ад асноў прошлага часу суфіксамі «-ўшы», «-шы» («зрабіўшы», «прагуляўшы», «высахшы»). У сказе Дз. павінна адносіцца да таго самага суб’екта, што і дзеяслоў-выказнік. Разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе ўжываецца як акалічнасць і звычайна адасабляецца.
Літ.:
Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968. С. 61—65;
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.
П.П.Шуба.
т. 6, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЙ КРЭ́ПАСЦІ-ГЕРО́Я МУЗЕ́Й, Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Састаўная частка мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой. Адкрыты 8.11.1956. Размешчаны ў б. кальцавой казарме на цэнтр. востраве крэпасці. Мае 11 экспазіц. залаў (пл. 930 м²), больш за 34 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). Матэрыялы музея знаёмяць з гісторыяй Брэсцкай крэпасці. Асн. экспазіцыя — гераічная абарона крэпасці ў пач. Вял. Айч. вайны, шматлікія рэчавыя экспанаты, фатаграфіі і дакументы пра яе абаронцаў і іх лёс. Дэманструюцца работы мастакоў і скульптараў, што адлюстроўваюць розныя моманты абароны крэпасці. Асобны стэнд прысвечаны пісьменніку С.Смірнову, які зрабіў вял. ўклад у распрацоўку подзвігу абаронцаў. У кіназале дэманструюцца хранік.-дакумент. фільмы пра абарону крэпасці. У паўд.-ўсх. казематах у 1984 адкрыты музей «Хлапчукі бессмяротнага Брэста». Музей мае перасоўныя выстаўкі. Супрацоўнікі музея выдалі зборнікі ўспамінаў, артыкулаў і нарысаў, альбомы, буклеты, даведнікі.
П.Н.Панасюк.
т. 3, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прызматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да прызмы, мае форму прызмы. Прызматычная форма. Прызматычнае шкло.
2. Утвораны прызмай (у 2 знач.). Прызматычны спектр.
3. Забяспечаны прызмай. Прызматычны бінокль. Прызматычная камера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капы́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да капыта, капытоў. Капытныя хваробы. // Які мае капыты. Капытныя жывёлы.
2. у знач. наз. капы́тныя, ‑ых. Назва атрада млекакормячых, у якіх фалангі пальцаў пакрыты капытамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кастрычніка (у 1 знач.), уласцівы яму. Кастрычніцкія дажджы. □ Ужо вечарэла — кастрычніцкія дні кароткія. Новікаў.
2. Які мае адносіны да Кастрычніка. Кастрычніцкія святы. Кастрычніцкі парад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зяме́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 5 знач.), звязаны з ёй. Зямельны ўчастак. Зямельны фонд.
2. Які мае адносіны да землеўладання, да землекарыстання. Зямельная рэнта. Зямельная рэформа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
герма́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да германцаў (у 1 знач.). Германскія мовы. Германскія плямёны.
2. Які мае адносіны да Германіі, германцаў (у 2 знач.); нямецкі. Германская дзяржава. Германскія кайзераўскія войскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гумо́зны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гумы 2. Гумозная пухліна.
гумо́зны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гумозу. Гумозная хвароба.
2. Які змяшчае ў сабе гумі. Гумозны пластыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транзі́старны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да транзістараў, заснаваны на іх выкарыстанні. Транзістарны цэх. Транзістарны тэлевізар.
2. Які мае адносіны да транзістара (у 2 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Транзістарная антэна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэктані́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да тэктонікі, да зрухаў і дэфармацыі зямной кары. Тэктанічныя працэсы.
2. Які мае адносіны да будовы і развіцця зямной кары. Тэктанічная карта. Тэктанічны перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)