прыга́р, ‑у, м.

Абл. Прысмак, пах дыму або гару. А вецер з душой непрыкаянай Еў вочы прыгарам горкім. Звонак.

прыга́р, ‑а, м.

Спец. Тое, што прыстала, прыгарэла да паверхні чаго‑н. (у час апрацоўкі агнём). Дэталь з прыгарам. Адліўка без прыгара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.

Разм. Грэць доўга, неаднаразова; грэць многа каго‑, чаго‑н. — Не трэба зваць .. [фельчара], казаў, бывала, .. дзед. — Палажыце лепш цёплую цагліну, каб папагрэла ў бок, тады ўсё пройдзе, як рукой здыме. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Распароць па шву ўсё, многае.

2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.

3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.

Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу. Шамякін. Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́ўдзе, прысл.

Разм. На самай справе, сапраўды. «Што гэта? Здалося ці папраўдзе наперадзе мільгануў цень?» Сачанка. Шавец і папраўдзе быў без работы, ён сядзеў .. і чытаў газету. Васілёнак. / у знач. пабочн. І папраўдзе, усё дакляравала добрую ноч: неба чыстае, звонкае. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаўчы́, ‑таўчу, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; зак., каго-што.

1. Стаўчы што‑н. Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас.

2. Разм. Пабіць, разбіць. Патаўчы гаршкі.

3. і без дап. Таўчы некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́кса, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той, хто часта плача без уважлівай прычыны. — Эх, плакса... Ты, відаць, толькі да слёз і здатная. М. Ткачоў.

2. Той, хто любіць скардзіцца, наракаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак.

1. Разм. Тое, што і пракружыцца (у 1 знач.). Пракружыў над хатай самалёт.

2. Прайсці, праехаць які‑н. час, часта мяняючы напрамак; праблукаць. Пракружыць усю ноч па лесе.

3. каго і без дап. Кружыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.

1. Напоўніць, насыціць тытунёвым дымам; пракуродыміць. Людзі паспелі ўжо добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Гартны.

2. Зрасходаваць на курэнне. Пракурыць грошы.

3. і без дап. Курыць некаторы час. Пракурыць увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Разрэзаць пілой што‑н. да пэўнай мяжы ці наскрозь. Прапілаваць дрэва да сярэдзіны. // Выразаць пілой (якую‑н. адтуліну). Прапілаваць праём для акна.

2. і без дап. Пілаваць некаторы час. Прапілаваць дровы ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)