мастацкія вырабы фарфоравага завода ў г. Сеўр (Францыя). Засн. ў г. Венсен (1740). У Сеўр вытв-сць пераведзена ў 1756. Першыя вырабы зроблены пад метал. формы і з уплывам майсенскага фарфору. Першыя майстры — жывапісец Ж.Ж.Башэлье і хімік Ж.Эло (вынаходнік унікальнай сіняй фарбы, адной з адметных рыс С.ф.). Размалёўкі на ярка-сінім, бірузовым і белым фонах уяўлялі сабой натуралістычныя выявы кветак, гірлянд, птушак, пейзажаў. У сярэдзіне 18 ст. быў пашыраны ружовы фон ракайлевых размалёвак золатам і шынуазры. Характэрны элемент С.ф. — размалёўкі пад камеі ў манахромнай тэхніцы грызайль. У 1770—1830-я г. С.ф. вырабляўся ў стылі класіцызму; былі пашыраны міфалагічныя і жанравыя скульптурныя групы, партрэтныя медальёны і бюсты, рэльефныя плакеткі (белым па сінім фоне), якія выкарыстоўваліся ў якасці ўставак у мэблю. Да 1800 вырабы (сервізы, вазы) ствараліся пераважна з мяккага фарфору (без кааліну), абпаленага пры параўнальна невысокай тэмпературы, што дазваляла дасягаць сакавітасці і вытанчанасці дробнага дэкору. З больш моцнага бісквіту стваралі групы і фігуры па мадэлях Э.М.Фальканэ, Л.С.Буазо, Ж.Б.Пігаля, Э.Бушардона, Кладыёна. З 1772 рабілі цвёрды фарфор. У 20 ст. ў стварэнні вырабаў С.ф. ўдзельнічалі вядучыя мастакі (Ж.Люрса і інш.).
Літ.:
Бирюкова Н.Ю. Французская фарфоровая пластика XVIII в. Л., 1962.
Я.Ф.Шунейка.
Сеўрскі фарфор. Марожаніца з сервіза з камеямі. 1778.
Пачаць паўзці. Праз момант танк стаў, адскочыла вечка люка, і адтуль, спрытна куляючыся, выскачылі танкісты, пападалі на зямлю і папаўзлі ўбок.Марціновіч.Па вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы.Грахоўскі.Чырвань хутка папаўзла па шчоках, пераноссі, скронях.Б. Стральцоў.Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў.Новікаў.Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх.Колас.Заімжыў дробны веснавы дождж, папаўзлі па шыбах доўгія крывыя пісягі.Грахоўскі.Ярка-сіняя маса папаўзла з цыліндрыка, на вачах мяняючы свой колер, павялічваючыся ў памерах.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
1. Трохі збавіць, аслабіць (святло, агонь і пад.). Прытушыць лямпу. □ [Сухоцкі] звярнуў на прасёлак і, прытушыўшы фары, паехаў у бок Ядліны.Курто.//уперан.ужыв.Зоры прытушылі свой бляск, толькі самыя буйныя сям-там яшчэ ярка гарэлі на небасхіле.Быкаў.
2.Разм. Затушыць, загасіць. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк — эканоміў курыва.Масарэнка.
3.перан. Аслабіць, стрымаць. — Але чаму яны засталіся? — каб неяк прытушыць Шарэйкаву гарачнасць, спытаў Зазыба.Чыгрынаў.— А мне не спадабалася! — усміхнуўся ён аднымі вачамі і тут жа прытушыў ўсмешку.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размы́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размыць.
2.узнач.прым. Сапсаваны, разбураны плынню, вадою. Русіновічу сніўся сон: ён едзе з бацькам па размытай, калдобістай дарозе.Дамашэвіч.Штоноч сніцца венцяроўцам самалёт... Здаецца, не ходзяць яны па размытай грэблі ды балоце, а на самалёце птушкай крылатай носяцца.Чарот.
3.узнач.прым. Які не мае ярка акрэсленых абрысаў; няясны, невыразны. Сонца заходзіла за брудную, празрыстую павалоку. Яно не хавалася, але здавалася нейкім размытым.Лобан.Пабразгаў [вецер] заінелай клямкай, Асыпаў з хвоі снег і знік, А з воблака размытай плямкай Туманным выплыў маладзік.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кружо́к
1. Невялікае балота сярод поля (Зах. і Цэнтр. Палессе Талст., Пар.) або ў лесе (Пар.).
2. Зараснік хмызняку; гай (Палессе Талст.).
3. Невялікае месца, якое зарасло травой, ягаднікам; чыстае месца (Стол.).
4. Крынічае месца, на якім расце купкамі ярка-зялёная асака Carex coespitosa L.; месца, прыгоднае для капання калодзежа (Слаўг.).
□ ур. Кружкі́ (крынічнае багністае месца) каля в. Кулікоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ГЛЕ́БАЎ (сапр.Сарокін) Глеб Паўлавіч
(11.5.1899, г. Вазнясенск, Украіна — 3.3.1967),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1940), нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў Адэскім політэхн. ін-це (1917—18). Сцэн. дзейнасць пачаў у аматарскіх спектаклях, якія наладжваў яго бацька П.Сарокін. З 1926 у Бел. т-ры імя Я.Купалы (маст. кіраўнік у 1941—47; у 1943 узначальваў тэатр. франтавую брыгаду). Выдатны майстар камедыі. Майстэрства пераўвасаблення, яркасць знешняга малюнка, пластычная выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характару чалавека, арганічнасць паводзін, імправізацыйны дар вызначалі яго мастацтва. Найб.ярка акцёрскі талент Глебава выявіўся ў нац. драматургіі: Няміра («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Харкевіч («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы; і ў кіно), Туляга («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1941; і ў кіно), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948; і ў кіно), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Глушак («Людзі на балоце» паводле І.Мележа) і інш. Сярод лепшых роляў у класічным рэпертуары: Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Гарпагон («Скупы» Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана). Здымаўся ў кіно: «Несцерка», «Нашы суседзі», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Усходні калідор» і інш.Вял. папулярнасць набыў як чытальнік на радыё, асабліва казак і баек для дзяцей.
Літ.:
Сабалеўскі А.В. Глеб Глебаў: Жыццё і творчасць вялікага бел. камедыйнага акцёра. Мн., 1994.
А.В.Сабалеўскі.
Г.П.Глебаў. Мастак І.Ахрэмчык. 1943.Г.П.Глебаў у ролі пана Антонія (справа) у кінафільме «Палеская легенда».Г.П.Глебаў у ролі Пустарэвіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ (Уладзімір Пятровіч) (н. 16.4.1952, в. Акцябр Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). З 1976 выкладае ў Бел.АМ (з 1996 праф.). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. У станковых творах ярка выяўлены графічныя інтэрпрэтацыі і пераасэнсаванне традыц.нар. культуры ў сучасных маст. формах, філасафічнасць; значная ўвага аддаецца глыбокай танальна-каларыстычнай прапрацоўцы: серыі «Беларускія мадонны» (1970), «Этнографы» (1978), «Маці-Бацькаўшчына» (1983); лісты «Зіма. Стары гасцінец», «Аздаміцкі святы», «Памяць старых курганоў», «Тут вакол мая памяць», «Аздамічы. Час медазбору» (усе 1988), «Сон зямлі» (1990), «Легенда старога замка» (1993), «Далёкае — блізкае», «Князь» (абодва 1994), «Каўчэг захаваных свят», «У крузе магічных абрадаў», «Шэсце», «Святасць споведзі» (усе 1996), «Перакрыжаванні», «Гуканне вясны» (абодва 1998), «Вобраз складкі», «Рух з запасам цішыні», «Анёл сноў» (усе 1999), «Той, хто носіць сваю дарогу», «У пошуку згубленага часу» (абодва 2000), «Разарваныя фрагменты памяці». «Жывапіс для ветру», «Вярнуцца, каб ізноў вярнуцца» (усе 2001). У кніжнай графіцы арганічна спалучае графічныя элементы з выразнымі сродкамі друкарскага набору. Аформіў кнігі «Міхасёвы прыгоды» Я.Коласа (1980), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» Н.Мацяш (1982), «Творы» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Госці» В.Віткі, «Малы-малышок» (усе 1984), «Родныя дзеці» Н.Гілевіча, «З рога ўсяго многа» (абедзве 1985), «Выбранае» Цёткі (1986) і інш. Аўтар серый акварэляў «Голас Янкі Купалы» (1982), «Па Міншчыне» (1983), «Палессе» (1984).
Літ.:
Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х г.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пала́ць1 ’гарэць яркім полымем; ярка свяціцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ). Польск.połać ’тс’, чэш.plapolati ’гарэць, палымнець’. Роднасныя паліць, полымя (гл.). Гл. таксама Махэк₂, 429 і наст.
Пала́ць2 ’ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Шн., Мат. Гом.), пола́ць (Выг.), пало́ць ’тс’ (Нар. лекс.). Рус.пола́ть, пола́ю ’веяць зерне’, укр.пала́ти ’тс’, польск.pałać, opalać ’веяць’, в.-луж.płoć, płoju ’тс’, н.-луж.hopałka ’веялка’, славац.opalať ’веяць зерне; махаць, калыхацца, гойдацца’, славен.pláti, poljem ’хістаць, калыхаць’. Махэк (429) адрознівае ў прасл.polti, poljǫ (параўн. славен. і луж. формы) і palati, palajǫ. Роднаснымі лічацца палова, палоць (Фасмер, 3, 307), а таксама літ.pìlti, pilù ’ліць, сыпаць’ з іншым вакалізмам (гл. Траўтман, 213). Аб бел. слове гл. яшчэ Выгонная, Лекс. Палесся, 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жы́ва, прысл.
1. Наглядна, маляўніча, ярка. Прачытаў Сцяпан аб адным здарэнні на начлезе, дзе апісвалася вельмі жыва і натуральна, як дзядзька Мікола шукаў сваю люльку.Колас.// Выразна, яскрава. У Панасюка ўсплывае жыва ў памяці малюнак развітання з маткай. Яна галасіла, як па нябожчыку: — На каго ты мяне, старую, пакідаеш?Бядуля.
2. Хутка, паспешліва. Наталька жыва абулася ў свае старыя чаравічкі.Колас.
3. Ажыўлена, бадзёра, бойка. Гутарка на сходзе ішла жыва, хаця і бязладна.Дуброўскі.— Давай сыр! — жыва сказаў мужчына, хапаючыся за кошык.Самуйлёнак.
4. Дзейсна, актыўна; горача. Беларуская крытыка жыва адгукалася і на тую палеміку, якая разгортвалася на старонках усесаюзнага друку.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)