цаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. у каго-што, па кім-чым. Накіроўваць стрэл, удар у пэўную цэль. Паліцай цаляў у Андрыяна, але папаў у яго таварыша. Марціновіч. Спачатку немцы спрабавалі агрызацца, цалялі па самалётах з зенітак. Сачанка. // у што. Імкнуцца папасці (рукой, нагой і пад.) куды‑н., у што‑н. Усе яшчэ спалі, толькі Вара, пазяхаючы, цаляла рукой у рукаў ватоўкі і ніяк не магла патрапіць. Сабаленка. Не адставай, сынок, не адставай, — раз-пораз падахвочваў тата мяне. — Ты ў мае сляды цаляй — лягчэй будзе ісці. Пальчэўскі. // перан.; у каго-што. Разм. Мець каго‑н. на ўвазе. Каб не было памылкі, у каго ён цаляе, Чорны зрабіў сугучнымі прозвішчы прататыпа і героя. Лужанін. // да каго-чаго, на каго-што. Разм. Ісці, кіравацца ў пэўным напрамку. Адзін цаляў да Валодзі, другі накіраваўся да Івана. Новікаў.

2. Пападаць, трапляць. Кулі сыпаліся градам, а .. [Андрэй] не адчуваў, не заўважаў, куды яны цалялі. Кулакоўскі.

3. перан. Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, месца. Гаспадар крыху замяшаўся, бо і ён таксама меў ласае вока на дачку пана каморніка, адразу сцяміўшы, куды цаляе яго сусед. Колас. — Эге, весела сёння ў народнай! — гукнуў ад парога Мальчэўскі. — Хто тут сёння ў завадатары цаляе? Васілёнак. // з інф. Імкнуцца зрабіць што‑н. пэўным чынам, у пэўны час або ў пэўным месцы. [Валодзя], відаць, цаляў выходзіць з дому і прыходзіць так, каб не трапляцца мне на вочы. Сабаленка. Як толькі малыя з заняткаў, дык.. [жанчыны] ў школу. І ўсё цаляюць заходзіць па адной. Кавалёў.

•••

Зуб на зуб не цаляе — тое, што і зуб на зуб не пападае (гл. зуб).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schuss I m -es, Schüsse

1) стрэл, вы́страл;

ein schrfer ~ ме́ткі стрэл; вы́страл баявы́м патро́нам;

ein blnder ~ халасты́ стрэл; шальна́я ку́ля;

inen ~ bfeuern [bgeben*, tun*] зрабі́ць стрэл, вы́страліць;

es fiel ein ~ разда́ўся стрэл;

Schüsse knllen [krchen, knttern] раздаю́цца стрэ́лы;

ein ~ ins Blue про́мах

2) спарт. мо́цны ўда́р;

ein ~ ins Tor уда́р па варо́тах (футбол);

die Sche kommt in ~ спра́ва зру́шылася;

die Schen in ~ hlten* трыма́ць рэ́чы ў по́ўным пара́дку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schwrze sub

1) n -n чарната́, чо́рны ко́лер; чо́рнае (месца);

das ~ im uge зрэ́нка;

aufs [ins] ~ scheßen* страля́ць у цэль;

ins ~ trffen* папа́сці ў я́блычка (мішэні); перан. удар у са́мую кро́пку;

nicht das ~ nter dem Ngel hben не мець ні граша́

2) m, f -n, -n разм. чарня́вы, -вая (пра чалавека)

3) m, f -n, -n разм. чо́рны, -ная (пра негра, негрыцянку)

4):

der ~ чорт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Морда1 ’пярэдняя частка галавы жывёлы’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.; лід., Сл. ПЗБ), ’твар чалавека’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., Сл. Брэс.; Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ; хойн., капыл., КЭС), ’шчака’ (ТС; пін., Сл. Брэс.), марда́ць ’надзяваць наморднік’ (Крыў., Дзіс.), марда́чы ’мардаты’ (лід., Сл. ПЗБ), мардачудар па твары’ (Растарг.), мардахлы́ст ’п’яніца’, марда́сты ’таўстагубы, таўстаморды’ (Нас.), мардагля́д ’люстэрка’ (Сцяшк. Сл.). Укр. морда, рус. морда, усх.-польск., мазавецк., паўн.-малапольск. morda ’морда свойскіх жывёл’. Паводле Бартоламэ (440), запазычана з іран. мовы (параўн. авест. ka‑mərəδa ’агідная галава’) і з’яўляецца роднасным да ст.-інд. mūrdhán‑ ’лоб, галава, вяршыня’, англасакс. molda ’галава’, ст.-грэч. βλωθρόσ ’які высока падняўся’ (Фасмер, 2, 652–653); Пізані (Paideia, 9 (4–5), 1954, 312) дапускае роднаснасць слав. морда з лац. mordēre ’кусаць, грызці, есці, жэрці’ і інш. Курціна (ОЛА–1972, 215–217), прымаючы пад увагу семантычныя адносіны рада слоў у зах. і паўд.-слав. мовах з асновай mъrd‑ ’хутка рухацца’ → ’крыўляцца’ → ’грымаса’, а таксама сінанімію ст.-рус. мордати і моркати ’крыўляцца’, выказвае дапушчэнне аб роднаснасці ўсх.-слав. морда і славен. mȓd ’грымаса’ і аб спрадвечнай агульнасці асноў mъrk‑/mъrd‑/mъrg‑, якія развіліся з кораня mъr‑ < і.-е. *mer‑ (Покарны, 1, 733). Яшчэ раней Краўчук (БЛ, 6, 79) выказаў меркаванне, што слав. морда не іранізм, а слав. пеяратыўнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу славен. mrdati ’махаць, варушыць’ > mrda ’грымаса’ > ’скрыўленая фізіяномія’. Сюды ж ст.-бел. мордка ’грашовая адзінка’ (Юрэвіч–Яновіч, Зб. Крапіве, 297).

Морда2 ’лазовы кош для лоўлі рыбы’ (гродз., Сцяшк. Сл.), брэсц. ’аднагорлавы буч з дубцоў або з дранак’ (Браім, 61). Рус. паўн. мо́рда, морда́ ’нерат, венцер, буч’, а таксама ме́рда, мерёда, якія з уграфінскіх моў, параўн. карэльск. merta, эст. mōrd, ліўск. mørda ’буч’ (Праабражэнскі, 1, 556; Каліма, 164; Фасмер, 2, 601 і 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стук 1, ‑у, м.

1. Кароткі адрывісты гук ад удару або падзення цвёрдых прадметаў. А сёння падвечар пад самымі вокнамі свайго дома .. [Макар] пачуў ажыўлены гоман, вясёлы смех і стук абуха аб сухое дрэва. Дуброўскі. Прыгадвалася [Сяргею] рознае, і часцей за ўсё дробязь: вясковы вечар, вогнішчы на вуліцы — вараць бульбу; стук праніка на сажалцы ранняй вясной. М. Стральцоў. / Пра гукі, якія ўтвараюцца машынай, рознымі механізмамі. Стук цягніка аддаляўся, заціхаў, пакідаючы тут цішыню і пустэчу невялічкай станцыі. Арабей. З сярэдзіны будынка прабіваўся рытмічны стук лінатыпаў і прыглушаны гул ратацый. Хадкевіч. / Пра гук выстралу (выстралаў). Замоўк той кулямёты стук, Вось-вось яшчэ паўторыцца, баюся. Я пад нагамі згледзеў сук І першы раз цябе спалохаў, бусел. Маляўка. // Шум, які ўтвараецца рытмічнымі скарачэннямі сэрца. [Андрэй] пачуў стук сэрца і адчуў цеплыню ў грудзях. Шамякін.

2. Удар (у дзверы, акно і пад.), які апавяшчае аб прыходзе або просьбе дазволіць зайсці. Не бачыла [настаўніца], як аднаго разу ў клас зайшоў кіраўнік школы, нізенькі, даўганосы. Зайшоў без стуку, не зачыніўшы за сабою дзверы. Адамчык. Да матулі заехаў — пабыць у гасцях. І калі яна выйшла на стук нецярплівы, — Колькі радасці стрэціў у родных вачах! Колькі ўцехі!.. І быў я бясконца шчаслівы. Гілевіч. Лёгкі стук у шыбу сігналізаваў Лапку, што ён апазнаны. Колас.

•••

Ні стуку ні груку — ціха, без шуму.

стук 2, выкл.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння адрывістых гукаў. Раптам нехта ў дзверы — стук, стук! Якімовіч. І ён [Дрозд] забракаваў Вавёрчыну работу, Матывы падабраў і не пусціў у друк. Бяжыць Вавёрка ў рэдакцыю. «Стук, стук!» Да Дзятла. Корбан.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. стукаць — стукнуць. [Уладзік:] — Выцягнуў — куніца! Я яе мордачкаю аб хвою — стук! стук! ды на дол. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bob

I [bɑ:b]

v. bobbed, -bbing

1) сту́каць

2) рапто́ўна схілі́цца

He bobbed suddenly and avoided the blow — Ён ра́птам схілі́ўся, каб пазьбе́гнуць уда́ру

- bob up

II [bɑ:b]

1.

n.

1) ко́ратка падстры́жаныя валасы́ (у жанчы́ны ці дзіця́ці)

2) вузел -ла́, зьвя́зак -ка, пук пука́ m.

3) падрэ́заны хвост

4) падве́ска f., адве́с -а m.

5) плаво́к, паплаво́к -ўка́ m.

6) са́ні pl.

7) мадуля́цыя f.

2.

v.t.

1) стры́гчы ко́ратка валасы́

2) падраза́ць хвост (каню́ ці саба́ку)

III [bɑ:b]

1.

n.

лёгкі штуршо́к, уда́р; лёгкае сту́каньне

2.

v.t. bobbed, -bbing

1) лёгка штурха́ць, шлёпаць

2) сту́каць

IV [bɑ:b]

n., pl. bob, Brit., Sl.

шы́лінг -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

deal

[di:l]

1.

v., dealt, dealing

2.

v.i.

1) мець спра́ву, дачыне́ньне

Arithmetic deals with numbers — Арытмэ́тыка займа́ецца лі́камі

2) ста́віцца, адно́сіцца

to deal fairly with everyone — ста́віцца да ўсі́х справядлі́ва

3) гандлява́ць

a butcher deals in meat — мясьні́к гандлю́е мя́сам

4) нано́сіць (уда́р)

5) раздава́ць, разьдзяля́ць

3.

v.t.

1) разьдзяля́ць

2) раздава́ць ка́рты (у гульні́)

4.

n.

1) informal пагадне́ньне n., умо́ва f., гандлёвая зьдзе́лка

to make a deal with someone — дамо́віцца, старгава́цца

it is a deal — Дамо́ўлена

2) informal прагра́ма f.; плян, лад -у m.

a new deal — но́вая прагра́ма

he smokes a great deal — ён шмат ку́рыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hit1 [hɪt] n.

1. удар, штуршо́к;

give smb./smth. a hit уда́рыць каго́-н./што-н.;

a clever hit тра́пны ўдар

2. папада́нне;

He scored a direct hit. Ён патрапіў проста ў цэль.

3. по́спех, уда́ча, уда́лая спро́ба; хіт, нешта ве́льмі папуля́рнае ці паспяхо́вае (пра фільм, кнігу, песню, п’есу і да т.п.);

be a big hit мець вялі́кі по́спех;

His book was a hit. Яго кніга мела вялікі поспех;

make a hit ствары́ць сенса́цыю;

I want to buy a CD with the latest hits. Я хачу набыць дыск з самымі папулярнымі песнямі.

4. slang до́за нарко́тыку

5. AmE, slang жо́рсткае злачы́нства або́ забо́йства

6. вы́нік по́шуку (асабліва ў інтэрнэце)

be/make a hit (with smb.) спадаба́цца (каму́-н.) адра́зу, з пе́ршай сустрэ́чы;

She has made a big hit with Charlie. Яна адразу вельмі спадабалася Чарлі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

си́льный

1. мо́цны; (физически) ду́жы, здаро́вы;

си́льный уда́р мо́цны ўдар;

си́льные ру́ки ду́жыя (мо́цныя) ру́кі;

си́льная ло́шадь ду́жы (здаро́вы) конь;

2. (могущественный, мощный) мо́цны, магу́тны;

си́льное госуда́рство мо́цная (магу́тная) дзяржа́ва;

си́льная а́рмия мо́цная (магу́тная) а́рмія;

си́льный мото́р магу́тны мато́р;

3. (убедительный, основательный, важный) мо́цны, ва́жкі, грунто́ўны;

си́льные до́воды мо́цныя (ва́жкія, грунто́ўныя) до́вады;

4. (большой по количеству, величине, степени) мо́цны;

си́льный ве́тер мо́цны ве́цер;

си́льная за́суха мо́цная за́суха;

си́льная боль мо́цны боль;

5. (талантливый) мо́цны; (сведущий — ещё)о́бра) дасве́дчаны (у чым);

си́льный писа́тель мо́цны пісьме́ннік;

он силён в матема́тике ён мо́цны ў матэма́тыцы, ён до́бра дасве́дчаны ў матэма́тыцы, ён до́бра ве́дае матэма́тыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́бый

1. в разн. знач. сла́бы;

сла́бый уда́р сла́бы ўдар; (о больном, дряхлом человеке — ещё) няду́жы; (о снеге, ветре, морозе и т. п. — ещё) невялі́кі;

сла́бый ребёнок сла́бае (няду́жае) дзіця́;

сла́бая наде́жда сла́бая надзе́я;

сла́бая во́ля сла́бая во́ля;

сла́бый свет сла́бае святло́;

сла́бый контро́ль сла́бы кантро́ль;

сла́бый чай сла́бы чай;

сла́бое госуда́рство сла́бая дзяржа́ва;

сла́бый отве́т сла́бы адка́з;

сла́бые стихи́ сла́быя ве́ршы;

сла́бый желу́док сла́бы жыво́т;

2. (не тугой, не плотный) сла́бкі;

сла́бый у́зел сла́бкі ву́зел;

сла́бое ме́сто сла́бае ме́сца;

сла́бая сторона́ сла́бы бок;

сла́бая струна́ сла́бая струна́;

сла́бый пол сла́бы пол;

га́йка слаба́ (у кого) га́йка сла́бая (у каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)