СТАНКЕ́ВІЧ Адам Вікенцьевіч (6.1.1892, в. Арляняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 29.11.1949),
бел. грамадска-паліт. дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літ.-знавец, каталіцкі святар. Канд. кананічнага права (1918). Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні, рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе (1918). Пасвячоны ў святары ў 1914. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (1917), член яе ЦК (з 1931), рэдактар-выдавец час.«Хрысціянская думка» (1928—39). У 1919—33 выкладчык рэлігіі ў Віленскай беларускай гімназіі. З 1922 пасол (дэпутат) польскага сейма, нам. старшыні Беларускага пасольскага клуба. У 1924—26 старшыня Таварыства беларускай школы, кіраўнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з заснавальнікаў у Вільні бел. друкарні імя Ф.Скарыны (1926—40). З 1939 старшыня Бел. цэнтра ў Літве, рэдактаргаз. «Крыніца» (гл.«Беларуская крыніца»). У час 2-й сусв. вайны служыў у касцёле св. Міхаіла ў Вільні. У 1949 арыштаваны органамі НКУС і абвінавачаны ў антысав. дзейнасці. 31.8.1949 Асобай нарадай пры МДБ СССР асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, потым у Азярлагу (г. Тайшэт Іркуцкай вобл.), дзе і памёр. Аўтар прац па пытаннях гісторыі бел. народа («Вітаўт Вялікі і беларусы», 1930; «Кастусь Каліноўскі: «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі», 1933; «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення», 1934); нац. асветы («Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.», 1928), бел.нац. адраджэння ў 19—1-й пал. 20 ст. («Беларускі хрысціянскі рух», 1939), хрысціянства і хрысціянска-дэмакр. руху на Беларусі [«Хрысціянства і беларускі народ: (Спроба сінтэзы)», 1940] і інш. Працаваў над кн. «Гісторыя Беларусі (сістэматычны нарыс)» (з 5 запланаваных частак да арышту напісаў толькі 2). Асабісты архіў С. захоўваецца ў Цэнтр.навук. б-цы Нац.АН Беларусі.
Літ.:
Вабішчэвіч А. «... беларусы. маюць законы толькі на паперы...» // Бел.гіст.часоп. 1995. № 2;
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.Мн.;
Мюнхен, 1999 С. 183—184, 403—409;
Конан У. Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст.Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ Аляксандр Фаміч (студз. 1900, в. Васюлькі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў пач. вучылішча ў Радашковічах (1915). У 1916—19 у Адэсе, уваходзіў у бел.культ.-асв. арг-цыю «Беларускі гай». З 1918 чл.Бел.сацыяліст. грамады, у 1919 чл.Камуніст. партыі. З 1926 чл.ЦККП(б)Б. З 1922 інструктар, заг. аддзела Бабруйскага пав.к-таКП(б)Б, інтруктар ЦККП(б)Б, сакратар Калінінскага акр.к-таКП(б)Б (г. Клімавічы), сакратар Полацкага акр.к-таКП(б)Б, заг. аддзела друку ЦККП(б)Б, рэдактаргаз. «Беларуская вёска». У 1928—29 нам. наркома земляробства БССР. У вер. 1929 выключаны з партыі, звольнены з пасады. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ і зняволены на 10 гадоў. У 1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРО́ВА Людміла Мікалаеўна (н. 19.1.1950, Мінск),
мастак тэатра. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973). У 1973—80 маст.рэдактарвыд-ва «Беларусь», з 1983 у Нац.акад. т-ры оперы Беларусі (з 1989 мастак-пастаноўшчык). Высокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту вызначаюць створаныя ёю эскізы касцюмаў да оперы «Кавалер руж» Р.Штрауса (1989), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1993), балета «Карсар» А.Адана (1991), афармленне опер «Мадалена» С.Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1994), «Кармэн» Ж.Бізэ (1995), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1996), фантазіі «Шэкспір і Вердзі» (1992). Па яе эскізах створаны таксама касцюмы да спектакляў «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча (1992) у Бел. т-ры імя Я.Коласа, «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча (1993) у Бел. т-ры імя Я.Купалы і інш.
Л.Ганчарова. Эскіз касцюма да оперы «Кавалер руж» Р.Штрауса.
яўрэйскі журналіст і пісьменнік, заснавальнік паліт. кірунку ў сіянізме. Д-рюрыд.н. (1884). Скончыў Венскі ун-т. Пісаў на ням. мове. У 1891—96 парыжскі карэспандэнт венскай газ. «Neue Freie Presse» («Новая свабодная прэса»). З 1897 выдавец і рэдактар венскай газ. «Die Welt» («Сусвет»). Асн. працу «Яўрэйская Дзяржава» (1896) Герцль прысвяціў неабходнасці стварэння ўласнай дзяржавы яўрэяў на іх гіст. радзіме ў Палесціне. Ініцыятар склікання 1-га Сіянісцкага кангрэса ў г. Базель (Швейцарыя, 1897), першы прэзідэнт Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. З мэтай практ. рэалізацыі намераў па стварэнні яўр. дзяржавы спрабаваў заручыцца падтрымкай тур. султана Абдул-Хаміда II, рым. папы і герм. імператара Вільгельма II. Аўтар рамана «Старая новая зямля» (1902), кнігі фельетонаў (т. 1—2, 1904) і інш. У Ізраілі ўшаноўваецца як прадвеснік яўр. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБАЧО́Ў Мікалай Мацвеевіч (19.12.1910, в. Лопуш Бранскай вобл., Расія — 10.3.1992),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Гал.рэдактарчас. «Советский Союз» (1950—54 і 1956—91). Аўтар паэтычных зб. «Паўночны Захад» (1935), «Па дарогах вайны» (1945), «Пасля навальніцы» (1952), «Дарагія землякі» (1954), «Роздум» (1955), «Белае — чорнае» (1965), «І вецер з чатырох бакоў...» (1968), «Споведзі на шляху» (1970), «... І песня зорак» (1979), «Секунды, дні, гады» (1982); паэм «Відліца» (1940), «Калгас «Бальшавік» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Вясна ў «Перамозе» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), «У нашых знаёмых» (1955), «Амерыка, Амерыка!» (1961), «Сталь і моль» (1962); аповесці «Белы анёл у полі» (1967); раманаў «Ударная сіла» (1971), «Бітва» (1976). Пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Выбар стагоддзя», 1983), артыкулы пра л-ру (кн. «Палеміка», 1963). Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛАХАЎ Міхаіл Гапеевіч (н. 22.7.1919, в. Маслакі Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Д-рфілал.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1940). У 1965—90 у БДУ, Мінскім пед. ін-це, адказны рэдактарчас. «Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія». Даследуе праблемы сучаснай бел. мовы, гісторыю бел. мовы і яе ўзаемадзеянне з інш.слав. мовамі. Аўтар манаграфіі «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі» (1958), «Прыметнік у беларускай мове» (трохтомнага даследавання 1964), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV—XVII стагоддзяў. Ч. 2. Сінтаксічны нарыс» (1971), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс» (1973); кн. «Я.Ф.Карскі» (1981), біябібліягр. слоўніка «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (т. 1—3, 1976—78) і энцыклапедычнага слоўніка «Слова аб палку Ігаравым» у літаратуры, мастацтве, навуцы» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 14.5.1955, г. Віцебск),
бел. сацыёлаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996). Д-р сацыялаг. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1980). З 1978 працаваў у ЦК ЛКСМБ, СМ Беларусі. З 1994 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: заг. сектара, нам.нач.Гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі. Адначасова з 1991 выкладае ў БДУ. Нам. акадэміка-сакратара Аддзялення гуманіт. навук і мастацтваў Нац.АН Беларусі, гал.рэдактарчас. «Социология». Даследуе асн. кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў па сацыялогіі, методыцы сацыялагічных даследаванняў, гісторыі сацыялогіі.
Тв.:
Семья и молодежь: Профилактика отклоняющегося поведения. Мн., 1989 (у сааўт.);
Молодежь и демократизация советского общества. Мн., 1990 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў ФЮР СЛА́ВІШЭ ФІЛАЛАГІ́»
(«Archiw für slavische Philologie», «Архіў славянскай філалогіі»),
адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 1876—1929 у Берліне на ням. мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар В.Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнар. навукі. Знаёміў вучоных Зах. Еўропы са слав. культурамі, у т. л. беларускай. Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у т. л. «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» А.Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І.Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па бел. фальклоры канца 19 — пач. 20 ст., многія даследаванні па бел. мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры бел. народа, спрыялі развіццю даследаванняў па бел. праблематыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАГАНСО́Н Барыс Уладзіміравіч (25.7.1893, Масква — 25.2.1973),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1943). Правадз.чл.АМСССР (1947), у 1958—62 яе прэзідэнт. Вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1912—18) у М.А.Касаткіна, К.А.Каровіна, С.В.Малюціна. Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1922—31). Выкладаў у Ленінградскім ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1937—61, праф. з 1939), Маск. маст. ін-це (з 1964). З 1962 гал.рэдактар энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету». Творчасці ўласцівы зварот да гіст. і сац. тэматыкі: «Рабфак ідзе» («Вузаўцы», 1928), «Допыт камуністаў» (1933), «На старым уральскім заводзе» («Урал дзямідаўскі», 1937; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Выступленне У.І.Леніна на 3-м з’ездзе камсамола» (1950, у сааўт.; Дзярж. прэмія СССР 1951). Працаваў у жанры партрэта і кніжнай ілюстрацыі («Партрэт жонкі», 1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАГО́РАЎ Андрэй Мікалаевіч (25.4.1903, г. Тамбоў, Расія — 20.10.1987),
савецкі матэматык; заснавальнік навук. школы па тэорыі імавернасцей і тэорыі функцый. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 праф. гэтага ун-та, адначасова з 1933 у Матэм. ін-це АНСССР. Рэдактарчас. «Успехи математических наук» (1946—54 і з 1983). Фундаментальныя працы па тэорыі функцый, матэм. логіцы, тапалогіі, дыферэнцыяльных ураўненнях, функцыян. аналізе, тэорыі імавернасцей (аксіяматычнае абгрунтаванне, тэорыя выпадковых працэсаў) і тэорыі інфармацыі. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Математика и механика: Избр. тр.М., 1985;
Теория вероятностей и математическая статистика. М., 1986;
Теория информации и теория алгоритмов. М., 1987;
Математика — наука и профессия. М., 1988.
Літ.:
Александров П.С. Несколько слов об А.Н.Колмогорове // Успехи матем. наук. 1983. Т. 38, вып. 4.