1. Які служыць, прызначаецца для прыёму каго‑, чаго‑н. Прыёмная антэна. Прыёмная радыёстанцыя.// Створаны, арганізаваны для прыёму каго‑, чаго‑н. «Хіба ў нас такая ферма ёсць? У актах прыёмнай камісіі і ўпамінку няма».Ракітны.У інстытуце ішлі прыёмныя экзамены.Карпаў.// Назначаны для прыёму, наведвання (пра час). Прыёмныя гадзіны. □ У нядзелю .. [Нічыпара] пацягнула ў бальніцу да Агнёва. Быў прыёмны дзень.Асіпенка.
2. Які ўсынавіў каго‑н. або ўсыноўлены кім‑н. [Гіго] вучыўся мове сваіх прыёмных бацькоў.Самуйлёнак.З той пары дзяўчынка пачала жыць як прыёмная дачка ў сям’і вартаўніка могілак.Галавач.
3.узнач.наз.прыёмная, ‑ай, ж.Пакой, у якім прымаюць наведвальнікаў або дзе яны чакаюць прыёму. У прыёмнай было нямнога народу, значна менш, чым звычайна, калі ідзе бюро.Шамякін.У прыёмнай рэдактара было бязлюдна.Хадкевіч.Без шапкі, загарэлы, .. [Коля] і цяпер быў такі, як тады, калі нёс .. [Рыну] на руках у прыёмную клінікі.Грамовіч.
•••
Прыёмны пакойгл.пакой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
roomful[ˈru:mfʊl]n. по́ўны пако́й;
It was impossible to concentrate on reading in the roomful of people. Цяжка было засяродзіць увагу на чытанні ў пакоі, поўным народу.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
неаха́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не захоўвае чыстаты, парадку. Неахайная гаспадыня.// Які ўтрымліваецца ў беспарадку, неакуратным стане. Неахайны пакой. □ Параход наводзіў туалет. Дні праз два зямля, канечны порт, не з’яўляцца ж туды неахайным карытам.Лынькоў.
2. Зроблены абы-як, без стараннасці. Неахайная работа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
світа́льны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да світання, які адбываецца ў час світання, на золку. На ўсходзе ярка разгаралася світальная зара.Якімовіч.У пакой залятаў світальны вецярок, настоены на халаднаватай цішыні, на ліповым цвеце, па чыстай і глыбокай сіні неба.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ня, ‑і.
1.м. і ж.Разм. Чалавек, які любіць спаць, многа спіць. — А дзе Ліда? — Спіць яшчэ. — О-о, соня, — нібы здзівіўся.. [Васіль] і падышоў да ўваходу ў другі пакой.Федасеенка.
2.ж. Невялікая жывёліна атрада грызуноў, якая праводзіць зіму ў спячцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)