Мандры́кі ’сырныя праснакі’ (паўд.-усх., КЭС). Укр.мандри́ка ’праснак з сыру, мукі, яек, які пякуць на разгавенне пасля пятровак’, паўд.-рус.мандры́ка ’сырнік’. Балканізм. Параўн. серб.-харв.ма̏ндара ’баўтуха з мукі, вады і тлушчу’, ’нацыянальная страва з мукі, масла і сыру’, герцагавін.ма̀ндра ’мамалыга’. Магчымая крыніца — польск.małdrzyk ’сырнік’ < ст.-польск.mafdr < н.-ням.malder ’мера сыроў’ (Брукнер, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр.кітель, рус.китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням.Kittel як крыніцарус.китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням.Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ва (БРС, ТСБМ, Гарэц., КТС, Сцяц. Нар., Шат., Яруш.). Як і ўкр.кава, бел. слова з польск.kawa; Слаўскі, 2, 105. У польск. мове kaffa, kafa адзначаны ў другой палавіне XVII ст. З араб.kahwa ’кава’ і ’гатунак лёгкага віна’. Араб. адназвы краіны Kaffa, дзе расце кававае дрэва. Крыніца запазычання для польск.kawa — тур.kahve. Гл. кофе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус.палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніцарус. слова франц.palissade з праванс.palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск.palisada ’частакол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прастыту́тка ’публічная жанчына’, ’прадажны, беспрынцыповы чалавек’ (ТСБМ). Праз рус.проститу́тка ’тс’, якое з зах.-еўрап. моў, параўн. англ.prostitute, ням.Prostituierte. У рус. мове слова было аформлена па тыпу назоўнікаў ж. р. на ‑ка. Крыніца слова — у лац.prostituta ’прастытутка’ (Даль, 3‑е выд.) < лац.prostituere ’публічна выстаўляць сябе’. Прастытуцыя ўзыходзіць да лац.prostitutio ’тс’ (Голуб-Ліер, 398).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раску́рстаць (раску́рштаць, раску́страць) ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сл. ПЗБ), раску́рстацца ’прыйсці да памяці’ (Варл., Сл. ПЗБ). Да ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (гл.), для якога прапануецца крыніца ў літ.kùrstytis ’спяшацца’, што цяжка вытлумачыць у семантычным плане. Магчыма ўзыходзіць да прасл.*kustrati, параўн. славен.razkuštrati ’узбіць, разлахмаціць валасы’, славац.kustriť, kuštriť ’трапаць, растрапаць’ і інш. (гл. ЭССЯ, 13, 136).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́мвал ‘умоўнае абазначэнне, знак’ (ТСБМ), сы́мвал ‘тс’ (Ласт.), сымбо́ль ‘тс’ (Некр. і Байк., Стан.), ст.-бел.симболъ, симболъ ‘тс’. Крыніца запазычання грэч.σύμβολον ‘знак’, адкуль трапіла рознымі шляхамі: праз ц.-слав.символъ, параўн. серб.-ц.-слав.симъволъ ‘тс’, ст.-рус.символ (гл. Фасмер, 3, 623) або праз лац.symbolum, ст.-польск.symbol ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч.ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχή ’улада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел.иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРТЭЗІЯ́НСКІЯ ВО́ДЫ,
напорныя пластавыя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Прымеркаваны да адмоўных геаструктур — сінкліналяў, мульдаў, прагінаў, упадзін. Напор узнікае пры гідраўлічнай ізаляванасці ваданосных гарызонтаў ад перавышэння вобласці жыўлення над вобласцю разгрузкі. Пры залішнім гідрастатычным ціску выліваюцца на паверхню зямлі або фантануюць пры ўскрыцці. Ва ўмовах актыўнага водаабмену артэзіянскія воды прэсныя, застойных — салёныя ці расолы (гл.Мінеральныя воды). Артэзіянскія воды звычайна звязаны з артэзіянскімі басейнамі. На Беларусі ўскрыты амаль на ўсёй тэр. на глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, належаць да Аршанскага гідрагеалагічнага басейна, Брэсцкага гідрагеалагічнага басейна, Прыпяцкага гідрагеалагічнага басейна і Беларускага гідрагеалагічнага масіву. Артэзіянскія воды з’яўляюцца асн. крыніцай пітнога водазабеспячэння.
А.В.Кудзельскі.
Фарміраванне артэзіянскіх водаў у артэзіянскім басейне: 1 — гліністыя пароды; 2 — ваданосныя пяскі; 3 — вапнякі; ф — месца (крыніца, свідравіна) выхаду вады на паверхню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРО́ТНЫЯ СРО́ДКІ,
грашовыя сродкі, прызначаныя на ўтварэнне абаротных вытв. фондаў і фондаў абарачэння. Адна іх частка дзейнічае ў вытв. сферы і набывае форму вытв. запасаў, незавершанай вытворчасці і наступных затрат, другая абслугоўвае сферу абарачэння і набывае форму гатовых вырабаў, грашовых сродкаў і сродкаў у разліках. Асн.крыніца фарміравання першых — даход (прыбытак), другіх — кароткатэрміновы крэдыт. Эфектыўнасць выкарыстання абаротных сродкаў характарызуецца колькасцю абаротаў (каэфіцыентам абарачэння) і працягласцю аднаго абароту (хуткасцю абароту).
Колькасць абаротаў вызначаецца па формуле , дзе РП — аб’ём рэалізаванай прадукцыі за дадзены перыяд, А — сярэднегадавая сума абаротных сродкаў за гэты ж перыяд. Хуткасць абароту (у днях) вызначаецца па формуле: , дзе Д — колькасць дзён у перыядзе. Паскарэнне абарачальнасці абаротных сродкаў — адна з важных умоў эканоміі сродкаў, павышэння эфектыўнасці вытв-сці.