абрыко́с, ‑а, м.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных.

2. Плод гэтага дрэва чырвона-жоўтага колеру з буйнай костачкай, салодкі, мясісты.

[Фр. abricot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брэйд-вы́мпел, ‑а, м.

Ваенна-марскі флаг паменшанага памеру і рознага колеру, прысвоены камандзірам злучэнняў караблёў, дывізіёнаў і старшаму па рэйдзе.

[Гал. breedwimpel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачы́рвана, прысл.

Да чырвонага колеру. Праз некалькі хвілін чыгунная печ гудзела на ўсю хату, а бляшаная труба распалілася аж дачырвана. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́чневы, ‑ая, ‑ае.

Буравата-жоўты, колеру жолуда або карыцы. На маладых дубах трапяталася засохлае карычневае лісце. Шамякін.

•••

Карычневая чума гл. чума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфі́ра, ‑ы, ж.

1. Уст. Доўгая пурпуровая мантыя — сімвал улады манарха; параднае цырыманіяльнае ўбранне манарха.

2. Род марскіх водарасцей чырвонага колеру.

[Грэч. porphýra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаві́к, ‑у, м.

Спец. Мінерал (злучэнне кальцыю і фтору) у выглядзе крышталяў рознага колеру, які выкарыстоўваецца ў металургіі і хімічнай прамысловасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ртуць, ‑і, ж.

Хімічны элемент, вадкі цяжкі метал серабрыста-белага колеру.

•••

Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падбе́лы ’горкія грыбы белага колеру, якія соляць на зіму’ (Мядзв.). Да белы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабіно́вы ’аранжавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). Колеру ягад рабіны, аналагічна малі́навы, бэ́завы, бурачко́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tone1 [təʊn] n.

1. тон;

the falling/rising tone сыхо́дны/узыхо́дны тон;

tone control рэгуля́тар тэ́мбру;

set the tone (for) задава́ць тон

2. афарбо́ўка, адце́нне (колеру)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)