Прайсці павольнай хадою; прагуляцца. Алесь прыязджаў з жонкаю ды з дз[е]цьмі, дык яму, Яўсею, кожны раз у свята ці надвячоркам, калі на вуліцы поўна людзей, хацелася прашпацыраваць з сынам і нявесткаю, каб усе ў сяле паглядзелі на яго ўдачу.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і прыраўнаваць 1. — Дык жа адзін воз не прыраўняеш да другога, — спакойна, разважліва даводзіць другі.Палтаран.Была б ты добраю, прырода, Каб прыраўняла да сябе. Каб не давала рана гінуць.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго-што.
Страшыць, пужаць (жывёлу). Машыны пудзілі жывёлу.// Пужаючы, разганяць, адганяць адкуль‑н. [Макейчык:] — Бачыце, што нарабілі гэтыя рагатыя разбойнікі [ласі]? Каб я іх не пудзіў, дык яны б і да гадавальніка дабраліся!Паслядовіч.[Дырэктар:] — Вы будзеце толькі шумець і рыбу пудзіць.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раху́ба, ‑ы, ж.
Разм.
1. Падлікі, разлікі. Звесці рахубу. □ Рахуба не згуба.Прымаўка.
2. Карысць, выгада, сэнс. [Дзед:] — І от раскінуў я сваёй галавой ды прыкінуў, дык няма мне ніякай рахубы за таго божага памазанніка ваяваць.Сабаленка.Нікадзім Варакса .. [домік] нават не рамантаваў — не было рахубы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфлекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Міжвольны, машынальны, несвядомы; рэфлекторны. Чаму .. [Веньямін] увесь час думае цытатамі? Можа, у душы няма нічога ўласнага? Дык чаму ён так пакутуе? Яго дамінуючым настроем з’яўляецца сум. Гэта даўно ведаюць многія. «Ты вялы і рэфлектыўны, як Дон-Кіхот...» Гэта сказала Зіна Бандарчык.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траці́на, ‑ы, ж.
1. Старая мера плошчы — трэцяя частка зямельнага надзелу (звычайна валокі).
2. Адна з трох роўных частак чаго‑н. Траціна ўраджаю. □ А Загорскі, адлічыўшы грошы за траціну маёнтка, — «Хопіць і гэтага»,.. — гасцінна сказаў: — Дык я статую да вас [генерала] адпраўлю са сваімі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, не вязкі грунт. Тупкае дно ракі.// Добра ўбіты, утаптаны. Акаваныя колы адразу паехалі па тупкай сцежцы — загрукаталі раптам на ўвесь завулак.Чыгрынаў.[Малы:] — Дарога тут тупкая, дык далей пойдзеце адны.Бажко./уперан.ужыв.Чужыя сцежкі ўсе, напэўна, тупкія.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́ндэр, ‑а, м.
1. Счэплены з паравозам спецыяльны вагон, дзе знаходзяцца запасы вугалю і вады. [Чмаруцька:] — У мае часы і вугалю было малавата, паравозы хадзілі на дрывах. Пакуль накладзеш тэндэр, дык рукі аж смыляць ад гэтых плах.Лынькоў.
2. Невялікае аднамачтавае паруснае судна з косымі парусамі.
[Англ. tender.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шту́каж.
1. Stück n -(e)s, Stücke;
не́калькі шту́к я́блыкаў ein paar Äpfel;
2.разм. (рэч) Sáche f -, -n, Ding n -(e)s, -e; Stück n -(e)s, -e;
3.разм. (выхадка) Streich m -(e)s, -e;
адпалі́ць шту́ку ein Ding dréhen;
◊
вось дык шту́ка!éine schöne Geschíchte !
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адмясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.
1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў...Бялевіч.
2.Разм. Набіць, надаваць. Адмясіць бакі.
3.Разм. Прайсці, месячы нагамі. [Мешкяліс:] — Паспрабуй такую даль адмясіць, дык ні за што і ўзяцца не захочаш.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)