◎ Ко́лязно ’колькі’ (Сцяшк. Сл.). Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kole (гл. калі), другая — да дзеяслова znati (гл. знаць). Магчыма, пад уплывам форм тыпу польск. — kolwie (< z‑kolwiek) у дзе другая частка ўспрымаецца як звязаная па паходжанню з дзеясловам wiedzieć (гл. ведаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́ўны ’дажджлівы’ (ТС), як і лёўка, лёвачка ’кубак’ (Касп.), ’чарпак з кароткай ручкай, якім выліваюць ваду з лодкі’ (Касп.; полац., З нар. сл.), адносіцца генетычна да прасл. levati — дзеяслова шматразовага дзеяння ад Ibjati ’ліць’ > напр., укр. льляти, польск. lać. Гл. таксама лея.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасядзе́нне, пасядзённіко ’спакойная работа’, ’бяседа’ (Нас.). Утвораны ад дзеяслова пасядзёць < сядзёць (гл.). Сюды ж пасядзенкі, пасядушкі ’наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах’ (ТСБМ), маг. пасядзелкі ’вячоркі дзяўчат-папрадух’ (Жакава–Блінава, Пытанні бел. дыял.), поседанье, поседзёнькі, поседзёнкі ’тс’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахлёбка ’рэдкая страва, поліўка’ (Сцяшк.; лях., Сл. ПЗБ). Утворана ад гукапераймальнага дзеяслова хлёбаць, хлябтаць (гл.) < прасл. xlebati/xlepati, параўн. польск., chłapać ’быць скнарай’, чэш. chlapali ’тс’, славен. hlápati ’праглынуць’, серб.-харв. хла̏пити, хла̏пнути ’схапіць’ (Міклашыч, 87; Патабня, 4, 204; Бернекер, 1, 387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паціра́ч ’ручнік’ (Мат. Гом.), смарг. пацірык ’тс’ (Сл. ПЗБ), паціраха ’тс’, ’ануча для мыцця падлогі’ (Мат. Гом.), пацерка ’ануча, ручнік для посуду’ (Касп.). Утвораны ад дзеяслова po‑tira‑tV выціраць’, у якім po‑ мае значэнне ’паступовасць і шматразовасць дзеяння’. Да церці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пачапе́йка ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (арш., ДАБМ, 829). Утворана ад дзеяслова папапіць, а не чапляць, параўн. папапіць ’прывязаць почапку’ (Варл.), пры дапамозе суфікса ‑ей(ка). Параўн. таксама папапей ’почапка ў адзенні’ (навагр., Нар. сл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перасява́ла ’сіта’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння перасяваць < перасеяць ’прасеяць (муку) < пера- і сеяць (гл.) пры дапамозе суф. ‑л‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’. Аналагічна славен. presevalo ’сіта для прасейвання мукі ў млыне’. Чэш. prosėvadio ’рэшата’ — з іншай прэфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіршч ‘дзірачка, якая праточана чарвяком’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад свірашчэ́ць ‘выдаваць рэзкі прарэзлівы голас’ (Ласт.), параўн. свісту́н ‘пусты арэх з дзірачкай’ (Нас., Касп.). Параўн. таксама іншае ўтварэнне ад таго ж дзеяслова — свіраст (свіра́ст) ‘рэзкі прарэзлівы гук’ (Ласт.). Гл. свірчэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скропль ‘сухія гнілушкі для падкурвання пчол’ (лун., Шатал.). Фармальна да незафіксаванага дзеяслова *скропіць, скраплю з суф. ‑jo; калі меркаваць па суфіксацыі, архаізм. Да кораня кроп‑, які ў рус. кро́пкий, скро́пкий ‘крохкі, ломкі’, апошняе з *krъpъkъ, звязанага чаргаваннем з крупа; гл. Фасмер, 2, 282.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рчма ’стрымгалоў, як мага’ (Нас.), ’уніз галавой’ (Шымк. Собр.), ’старчма’ (Мат. Маг.), то́ршма ’тарчма’ (Бяльк.): торшма галавою (Гарэц.), тарчмако́м ’уніз галавой’ (Нас.) — прыслоўі ад дзеяслова тарчаць, тырчаць (гл.), без ‑ма параўн.: валасы на галаве сталі торч (Сержп. Казкі). Гл. таксама тарчма, старчма, старчак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)