сістэма арганізацыі ўзбр. сіл, заснаваная на ўтрыманні ў іх у мірны час мінімальнай колькасці кадравых злучэнняў і часцей, якія папаўняюцца пры мабілізацыі да штатаў ваен. часу шляхам прызыву абучаных кантынгентаў з запасу. Упершыню ўведзена ў Прусіі ў 1814, потым паступова і ў інш. краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУАЎТЭ́МАК (Cuauhtémoc; 1495, г. Тэначтытлан, цяпер Мехіка — 28.2.1525),
апошні вярх. правіцель ацтэкаў [1520—21], нац. герой Мексікі. Кіраваў абаронай Тэначтытлана ад ісп. канкістадораў, 13.8.1521 трапіў у палон. Быў змушаны суправаджаць Э.Картэса ў час яго паходу ў Гандурас. Пакараны смерцю іспанцамі за ўяўную змову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЛІЕНТАЛЬ ((Lilienthal) Ота) (23.5.1848, г. Анклам, Германія — 10.8.1896),
нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі. Канструяваў планёры, у 1891—96 выканаў на іх каля 2 тыс. палётаў. Даказаў залежнасць паміж пад’ёмнай сілай, лабавым супраціўленнем і вуглом атакі крыла (т.зв. паляра Ліліенталя). Растлумачыў прычыны лунання птушак. Загінуў у час палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЦКАЯ ЦУКЕ́РАЧНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала з 1910 у мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобл.). Мела аддзяленні: варыльнае, карамельнае, сушыльнае, упаковачнае. Працавала больш за 50 чал. Разбурана ў 1-й сусв. вайну, адноўлена і зноў разбурана ў Вял.Айч. вайну. У пасляваенны час пераабсталявана ў кансервавы з-д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРФЕ́Й,
у стараж.-грэч. міфалогіі бог сноў, што сняць людзі, сын бога сну Гіпноса. Паводле міфаў, М. з’яўляецца людзям пад час сну ў розных чалавечых абліччах. У ант. мастацтве М. паказвалі як старога з крыламі за плячыма. У пераносным сэнсе «ўпасці ў абдымкі М.» — заснуць і сніць сны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЧАНКО́Ў (Міхей Мітрафанавіч) (н. 15.1.1913, в. Каськова Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з кастр. 1943. Камандзір стралк. аддзялення сяржант М. вызначыўся ў баях на тэр. Літвы і Усх. Прусіі. За час вайны знішчыў 125 варожых салдат і афіцэраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВА́ЛКІ, розвальні,
найбольш пашыраны від саней на Беларусі. Паверх пагрузачнай пляцоўкі (для яе павелічэння) уздоўж саней прымацаваны 2 жэрдкі з папярочкай на канцах — развалкі (адсюль назва). Выкарыстоўваюцца на гасп. работах і для выездаў (тады на Р. ставяць кузаў — трохбаковую рашотку, або драбінкі, плецены палукашак). Бытуюць і ў наш час.