Свято́к ‘храмавое свята’ (Сл. ПЗБ, Сержп.), свето́к ‘свята’ (Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), святкі́ ‘прамежак часу ад Каляд да Вадохрышча’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. свѧток ‘свята’ (Скарына, Альтбаўэр), сюды ж свя́точки ‘святыя дні; увасобленыя святы’: Перед Богомъ стояць уси́ святочки (Нас.), укр. святки́ ‘святочныя дні Каляд і Вялікадня’, рус. свя́тки ‘час ад Каляд да Вадохрышча’, ст.-рус. свѧток ‘свята’, серб. дыял. све̑так ‘тс’, славен. svétek ‘тс’. Прасл. *svętъkъ ‘свята’, вытворнае ад *svętъ (гл. святы), параўн. Тапароў, Этимология–1986–1987, 33; Фасмер, 3, 584. Зыходная форма для святкава́ць ‘адзначаць свята; не працаваць з нагоды свята’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), светкова́ць, сʼеткова́ць, сеткова́ць ‘тс’ (ТС), якім адпавядае серб. свѐтковати, дыял. светкова̏т: У на̑с се тај све̑так не светку̏је (Элезавіч, 2, 207), свято́чны ‘звязаны з святам’ (ТСБМ, Ласт., Стан., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), свето́чны ‘тс’ (ТС) і інш. Прывязанасць да пэўнага гадавога цыкла (пазней, відаць, перанесеная і на хрысціянскія святы) дазваляе выказаць меркаванне пра больш ранняе паходжанне назвы, чым форма свята (гл.), якая цяпер успрымаецца як зыходная. Параўн. Жураўлёў, Язык и миф, 97.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіга́ць ‘скакаць’, ‘бегчы, шпарка ісці шырокімі крокамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., ЛА, 2), ‘імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), сігну́ць ‘ступіць’ (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), сіг ‘крок, скок’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.). Рус. сига́ть ‘скакаць’, сиг ‘скок’. Брукнер (490) адносіць сюды ж і польск. дыял. (у XVI ст. запісана як мазавецкае) sigać ‘кідаць’, а таксама ц.-слав. сиг ‘костка для гульні’ і серб.-харв. си̏га ‘stalactites’. Апошнія два прыклады няпэўныя, у іншых крыніцах не згадваюцца. Бліжэйшыя паралелі бачаць у ст.-інд. śīghráh̥ ‘хуткі, скоры’, ст.-англ. hígian ‘спяшыць, напружвацца, імкнуцца’; гл. Сольмсен, KZ, 38, 143; Майргофер, 3, 348. Іншая версія — ад *sęgati (гл. сягаць) з другасным ‑i‑, як гэта мяркуе Праабражэнскі (2, 248), менш верагодная, аднак для некаторых значэнняў тыпу лаг. sihać ‘дамагацца’ цалкам дапушчальная. Думку Расянена (FUF, 29, 198) аб запазычанні з чув. sik‑ ‘скакаць’, тур. säkmäk ‘тс’ Фасмер (3, 618) адвяргае з прычыны наяўнасці слова ў беларускай мове. Меркаванні Дабрадомава (Бел.-рус. ізал., 39) пра рускае і беларускае слова як булгарызм не пераконваюць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́ ’або, ці’ < а‑бо. Гл. таксама абож (Нас., Бяльк., Касп.), чэш. abo, в.-луж. abo, н.-луж. abo, Буга, РФВ, 70, 101; Мейе, MSL, 20, 91. Згодна з Саднік-Айцэтмюлер, 3, польск. abo ’або’ < albo, в.-луж., н.-луж. abo ’або’ < alebo. Гл. бо.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адча́йвацца (БРС), адчаіць (Нас.), адчай ’пакута’ (Гарэц., Інстр. III, Касп.). Рус. отчаяться, укр. відчай. Да прасл. čajati: рус. чаять ’думаць, спадзявацца’, ст.-рус. чаꙗти ’спадзявацца’, серб.-харв. чајати ’чакаць, спадзявацца’ і інш. Параўн. ст.-інд. сā́уаtі ’заўважае, адчувае’, гл. Майргофер, 1, 383; Фасмер, 4, 321.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ато́ злучнік ’калі не, то’ (Нас., Касп.), ’таму што’ (Шат.), ’неадкладна, толькі што’ (Бір. дыс.). Рус., укр. ато́ з блізкімі значэннямі. З злучніка а + займеннік то; параўн. ат. Бернекер, 1, 21; Рудніцкі, 1, 40; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 5. З дадаткам часціцы ўтворана атож (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ату́га ’цяжкія акалічнасці’ (Нас., Гарэц.). Укр. отуга ’тс’, рус. дыял. отуга ’дзеянне па дзеяслову отужать ’рабіць тужэй’. Параўн. ст.-рус. отътуга ’палягчэнне’. Бязафіксная форма аддзеяслоўнага назоўніка з чаргаваннем у — я (< ǫ — ę) ад дзеяслова, роднаснага абцяжваць (*otęžati; ст.-слав. отѧжати ’абцяжваць’). Параўн. туга, натуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байдак ’рачное судна’ (Інстр. лекс.; ужо ст.-бел., гл. Нас. гіст.; Гіст. лекс., 139). Рус. байда́к, укр. байда́к. Мабыць, як думае Фасмер, 1, 107 і Шанскі, 1, Б, 12, звязана з ба́йда 1 (гл.). Заянчкоўскі, Stud. orient., 97, відаць, лічыць, што байда́к, магчыма, кыпчацкае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бармата́ць ’мармытаць, бурчаць пад нос, бурчаць’ (Нас., Касп., Шат.). Рус. бормота́ть, укр. бормота́ти, бормоті́ти, бурмоті́ти. Гукапераймальнага паходжання. Гл. Бернекер, 107; Траўтман, 39; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195; падрабязна Шанскі, 1, Б, 169. Не абавязкова прымаць першасную форму борботати (якая быццам пасля дысіміляцыі дала борм‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́блік ’маленькі абаранак, абаранак’ (Бяльк., Нас., Сцяшк. МГ, Гарэц., Інстр. I). Рус. бу́блик, укр. бу́блик. Да слав. асновы *bǫbъl‑, што ў серб.-харв. бубу̀љица ’пузыр’, чэш. boubel ’бурбалка’, польск. bąbel і г. д. Гл. Фасмер, 1, 226. Сюды адносіцца і бу́бліца ’буйная плотка’ (Крыв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)