я́шчарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да яшчара, уласцівы яму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абры́да, абрыдзіць, гл. брыдота, брыдкі. Цікавым з’яўляецца арэал пашырэння гэтага слова. Параўн. укр. обридний, обрида, польск. obrzydzić, obrzydliwy, obrzydny, усх.-чэш. obřidlivý. У той жа час зыходнае слова мае агульнаславянскі і праславянскі характар. Эпіцэнтр распаўсюджання гэтай групы лексем выявіць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярхо́вушка ’від лінейкі, экіпаж’ (Касп.). Да вярховы < верх (гл.); параўн. ст.-рус. верховой, верховый ’які прызначаецца для язды вярхом’. Суфікс ‑(ов)ушк‑а мае размоўнае адценне. Такое ж адценне экспрэсіўнасці заключаецца ў драг. лёхкову́шка ’легкавая машына’, гродз. легкаву́шка ’тс’ (Сцяш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Док ’док’ (БРС). Рус. док, укр. док ’тс’. Паводле Фасмера (1, 523), запазычанне з гал. dok або англ. dock у Пятроўскую эпоху. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 156) думае пра запазычанне толькі з гал. мовы. Гал. dok дакладвай этымалогіі не мае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўка́шак ’негустая каша’ (КЭС, лаг.). Першая частка слова паў⇉у выніку народнай этымалогіі за па- ў рэгіяналізме + пакашак (< прасл. *pa‑kaš‑ъkъ, дэмінутыўны суфікс якога мае значэнне ’другасны, не стопрацэнтны, падобны’ (Борысь, Prefiks., 53–54). Аналагічна ўтворана пасітак ’рэдкае сіта’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расі́сты 1 ’пакрыты расой’ (ТСБМ). Звычайна ро́сны ’тс’, гл. раса́ 1.
Расі́сты 2 ’мяцёлчаты (авёс)’ (мсцісл., З нар. сл.). Параўн. польск. rzęsisty ’багаты’, балг. реси́ст ’што мае махры ці падобны да махроў’, славен. resast ’злакавы’, ’маючы вусікі’. Гл. раса́ 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСТРАХА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА газакандэнсатнае, у Расіі, у Астраханскай вобл., за 60 км на ПнУ ад г. Астрахань. Уваходзіць у Прыкаспійскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1976. Паклады на глыб. 220 м. Мае кандэнсату ад 240 да 560 см³/м³. На базе радовішча фарміруецца магутны прамысл. комплекс па здабычы і перапрацоўцы газу і кандэнсату, вытв-сці серы.
т. 2, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНТЭ́Й»,
Ан-22, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБ сав. авіяканструктара А.К.Антонава. Мае 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250 т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс. км. Перавозіць груз да 80 т на адлегласць 5 тыс. км. На «Антэі» ўстаноўлена 15 сусв. рэкордаў.
т. 1, с. 406
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)