Пупя́лькі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (воран., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё запазычаю з літоўскай мовы, пра што сведчыць акцэнтуацыя; параўн., аднак, польск.pąpel, pępel ’вадыр на скуры’ (< *рор‑уІь, Банькоўскі, 2, 521), што можа адпавядаць балтыйскай форме тыпу pupelė ’фасоля’ (параўн. pupa ’боб’, pupuolė ’пупышка’) — для расліны характэрна патаўшчэнне на канцы сцябла, якое нагадвае шышачку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сырабо́йня ’гумно’ (пух., Жд. 1), ’вялікая асець, гумно ў маёнтку’ (Касп., Шат.), ’вялікая будыніна ў двары, дзе стаіць малатарня’ (Варл.), ’стадола без асеці’ (Пятк. 1). Параўн. польск.syrobojnia ’месца ў адрыне для малацьбы’. Ад сыры (гл.) і біць, у значэнні ’малаціць’ (Варш. Сл.), г. зн. малаціць непадсушанае збожжа, параўн. сырамало́т, гл. Польскае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з беларускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспо́л ’палавіна ўраджаю, якая аддавалася за арандаваную зямлю’ (Сл. паўн.-зах.), ’частка ракі ўверх па цячэнню ад плаціны’ (Касп.); параўн. у Даля: и́спола, и́сполу ’напалавіну, папалам’. Звязана са ст.-рус.исполу ’напалавіну’ (з XIII ст.). Ст.-слав.исполоу толькі ў выразе исполоу оумрътвити ’напалавіну ўмярцвіць’. Вынік зрашчэння прыназоўніка изъ і назоўніка полъ ’палавіна’ (Шанскі, 2, I, 126). Гл. палавіна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́пліка
(фр. réplique, ад лац. replicare = пярэчыць)
1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе (напр. падаць рэпліку);
2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;
3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
notice
[ˈnoʊtəs]1.
n.
1) назіра́ньне n., ува́га f.
to take notice — назіра́ць, заўважа́ць
to take no notice of it — не зварача́ць зусі́м ува́гі на гэ́та
2) заўча́снае паведамле́ньне, перасьцяро́га
3) абве́стка f.
4) папярэ́джаньне n.
to give notice — паведамля́ць; папераджа́ць (аб звальне́ньні з пра́цы)
to give somebody a month’s notice — папярэ́дзіць каго́-н. (аб звальне́ньні з пра́цы) ме́сяц напе́рад
at (on) short notice — за́раз жа, незадо́ўга, за каро́ткі тэ́рмін
5) агля́д -у m., рэцэ́нзія f.
2.
v.
1) заўважа́ць, прыкмяча́ць каго-што; зварача́ць ува́гу на каго́-што
2) зга́дваць пра што, спасыла́цца на каго́-што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тро́йнік1 ‘рыбацкая прылада крыга’ (капыл., Янк. 1). Да трайні́к (гл.).
Тро́йні́к2 ‘чальчак вербалісты, Lythrum salicaria L.’ (Кіс.), ‘бабок трохлісты, Menyanthes trifoliate L.’ (Бейл.), трыйні́к ‘лекавая балотная расліна з трыма лістамі’ (Клундук), укр.тройча́к ‘тс’. Да тры (гл.), аднак матывацыя першай назвы застаецца няяснай. Паводле ЕСУМ (5, 647), з-за таго, што кветкі гэтай расліны бываюць трох відаў; хутчэй перанос на расліну іншых назваў з-за размяшчэння лісткоў на сцябле (Волкава, БЛ, 65, 113; Пастусяк, Pograniczne, 138, 205). Сюды ж, відаць, і тро́йнік ‘капытнік, Caltha palustris L.’ (івац., ЛА, 1).
Тро́йнік3 ‘бёрда на 13 пасмаў’ (ТС); у тры́йнык, у тры́нʼнік — ‘у трынаццаць пасмаў’ (пін., Уладз.). Параўн. рус.тройни́к ‘самае тонкае сялянскае палатно, у аснове якога 13 пасмаў’, тройнико́вый холст ‘тс’, польск.дыял.trojanotka, побач зtrzynastka, trzynastnica ‘бёрда на 13 пасмаў’. Фактычна тройнік — гэта ніт, які складаецца з трох частак, слова ўтворана на базе тро́йны ‘патройны’ (Байк. і Некр.), гл. трайнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРМЯ́НСКАЯ МО́ВА,
самастойнае адгалінаванне індаеўрапейскіх моў. Мова армян; дзярж. мова Арменіі. Пашырана таксама сярод армян Азербайджана, Грузіі, Сірыі, Ірана, Лівана, Турцыі, ЗША, некат. краін Зах. Еўропы, Амерыкі. У лексіцы і фанетыцы ёсць агульныя рысы з мовамі Каўказа. У ёй больш за 50 дыялектаў. Фанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў.
Гісторыя літ. мовы падзяляецца на 3 перыяды: стараж.-арм. мова вядома з часу стварэння армянскага пісьма (5 ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў 11 ст., пісьмова-літ. (грабар) існавала да канца 19 ст.; сярэдні перыяд — 12—16 ст.; з 17 ст. фарміруецца новая літ. армянская мова. Сучасная літ. мова мае 2 варыянты: усх. (дзярж. мова) і зах. мова (сродак зносін армян за мяжой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВЕ́Ц (Тарас Дзмітрыевіч) (мянушка Бульба; 9.3.1908, с. Быстрычы Бярэзнаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 15.5.1981),
дзеяч украінскага нац. руху. З 1933 адзін са стваральнікаў і кіраўнік падп. арг-цыі «Украінскае нацыянальнае адраджэнне», мэтай якой была барацьба за адраджэнне Укр.нар. рэспублікі (УНР). Зпач.Вял.Айч. вайны ператварыў арг-цыю ў Палескую сеч Украінскай паўстанцкай арміі (ПС УЛА), што дзейнічала на тэр.Укр. і Бел. Палесся. Летам 1941 разам збел. групамі вёў барацьбу за «вызваленне Палесся ад бальшавікоў». Імкнуўся аб’яднаць усе ўкр. антыкамуніст. арг-цыі ў адзіную армію з мэтай адраджэння УНР як адзінай дэмакр. шматпарт. дзяржавы. Летам 1943 ПС УПА сілай падпарадкавана Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Неаднойчы быў арыштаваны польскімі і ням. ўладамі. Пасля вайны жыў у ФРГ, Канадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВЕ́ЖСКАЯ ЗАБАСТО́ЎКА РАБО́ЧЫХ ЛЕСАРАСПРАЦО́ВАК 1932—33у Заходняй Беларусі.
Праходзіла з 15.10.1932 да сярэдзіны лют. 1933 пад кіраўніцтвам мясц. арг-цый КПЗБ. Удзельнічала больш за 7 тыс.бел. і польскіх рабочых лесапільных з-даў, лесарубаў і возчыкаў лесу ў Белавежскай пушчы. Бастуючыя патрабавалі павышэння зарплаты на 50%, захавання 8-гадзіннага рабочага дня, сац. забеспячэння на выпадак хваробы і беспрацоўя, бясплатнай мед. дапамогі. У шэрагу вёсак былі створаны забастовачныя к-ты. Для абароны ад нападу паліцыі, недапушчэння да работы штрэйкбрэхераў арганізоўваліся дружыны самаабароны і забастовачныя пікеты. Паліцыя арыштавала больш за 100 актывістаў, адзін з іх быў павешаны. Забастоўкі салідарнасці з рабочымі Белавежскай пушчы адбыліся ў Белавежы, Беластоку, Брэсце, Вільні, Гайнаўцы і інш. Скончылася частковым задавальненнем патрабаванняў бастуючых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬФА-РАСПА́Д,
α-распад, самаадвольны радыеактыўны распад атамных ядраў, пры якім адбываецца выпрамяненне альфа-часціц (гл.Радыеактыўнасць). Найменш пранікальны від выпрамянення, што выпускаецца радыеактыўнымі рэчывамі. Тэорыя альфа-распаду (Г.Гамаў, ЗША, 1927) заснавана на квантава-мех. апісанні руху α-часціцы ў патэнцыяльнай яме з бар’ерамі: паколькі энергія α-часціц складае 5—10 МэВ, а вышыня кулонаўскага бар’ера ў цяжкіх ядрах 25—30 МэВ, то вылет α-часціцы з ядра можа адбывацца толькі за кошт тунэльнага эфекту. Вядома больш за 300 α-актыўных ядраў, большасць з якіх штучныя. Альфа-распад характэрны ў асноўным для цяжкіх ядраў з масавым лікам A>200 і ат. нумарам Z>82. Час жыцця α-радыеактыўных ядраў ад 3∙10−7 с (для 212Po) да 1017 гадоў (для 204Pb).