1. Разгладзіўшы, зрабіць роўным, гладкім. [Заранік] заглянуў у люстэрка на сцяне, прыгладзіў ускалмачаныя валасы.Хадкевіч.[Ганна] прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках.Гартны.
2.перан.Разм. Зрабіць менш адчувальным, змякчыць, згладзіць. [Мірон Сцяпанавіч] падымаецца, каб падрыхтаваць сабе што-небудзь на вячэру, і спрабуе прыгладзіць усё выказанае жартам.Ракітны.// Падправіўшы, выраўняць, зрабіць адпаведным да прынятых норм (мову якога‑н. твора і пад.). Прыгладзіць стыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́ла,
1.нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сола для скрыпкі.// Выкананне такога твора (партыі). — Сола на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша.Васілевіч.
2.узнач.прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сола. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах.Рамановіч.
[Іт. solo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удаскана́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.што.
1. Зрабіць больш дасканалым. Удасканаліць машыну. Удасканаліць вытворчы працэс. Удасканаліць улік. □ Андрэй загадаў падняць узвод і да світання ўдасканаліць абарону, акапацца як можна глыбей.Кулакоўскі.
2. Павысіць, палепшыць майстэрства чаго‑н. Аднойчы гэты сшытак .. [Арлоўскі] даў Паўлу, які хацеў удасканаліць свой почырк і любіў што-небудзь перапісваць.С. Александровіч.// Развіць, зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пра пачуцці і пад.). Удасканаліць музыкальны слых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́віцца, умоўлюся, умовішся, умовіцца; зак.
Дагаварыцца паміж сабой адносна чаго‑н. Едучы на рыбалку, мы ўмовіліся, што кожны з нас увечары што-небудзь раскажа аб сабе.Гурскі.// Прыйсці да агульнай згоды; заключыць умову, здзелку і пад. [Пажылы мужчына:] — Памяркуйце самі: ці ж правільна робіць бацюшка? Умовіўся з ім малады, наш Юрась, за шлюб чатыры пуды жыта.. Прывезлі жыта, а ён кажа: «Хлеб падзешавеў, трэба шэсць пудоў».Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цырк, ‑а, м.
1. Від тэатральнага мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і пад. У цырку, у трэцім аддзяленні, Назарава давала прадстаўленне, — Вялізных тыграў утаймоўвала яна.Корбан.
2. Будынак з амфітэатрам і арэнай, прызначаны для цыркавых паказаў; установа, якая арганізуе такі паказ. Калі пабачыў акрабатаў у цырку, дык яны так ачаравалі яго, што ў Ніка нарадзілася мара стаць калі-небудзь сапраўдным акрабатам.Лынькоў.
[Лац. circus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр.сади́ти, саджу́, рус.сади́ть, сажу́, стараж.-рус.садити, ст.-слав.садити, польск.sadzić, sadzę, в.-луж.sadźiś, н.-луж.sajźić, чэш.saditi, славац.sadiť, серб.-харв.са́дити, са̑дим, славен.sadíti, sadím, балг.садя́, макед.сади. Праслав.*sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл.*sěsti ’сесці’. Роднасныя літ.sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус.saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц.satjan ’саджаць’, ірл.suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд.sādáyati ’садзіць’, ірл.sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ándersadv іна́кш, іна́чай;
níemand ~ als… ніхто́ іна́чай, як;
~ wérden мяня́цца;
~ máchen мяня́ць;
so und nichts ~ так і не іна́кш;
jémand ~ хто́сьці і́ншы;
írgendwo ~ дзе-не́будзь у і́ншым ме́сцы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вазгро́ты мн. л. ’што-небудзь цестападобнае, чым залеплены падлога, мэбля; бруд’ (Юрч.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вазгры (гл.) на кшталт брыдота, галота.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лу́пацень, лу́потэнь ’лупцоўка’ (беласт., Сл. ПЗБ). Можна дапусціць кантамінацыю лу́пень і лапата́ць ’удараць па якой-небудзь паверхні, ствараючы аднастайныя прыглушаныя гукі’.