Тру́ска1 ‘трэска’ (Нас., Некр. і Байк., ТС), труска́ ‘акаліна’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. труска ‘адзінка вымярэння колькасці хмелю’ (Ст.-бел. лексікон), ‘вязанка, пучок’ (ГСБМ), ‘друзачка, трэска’: лукъ в​s трꙋскы зломи​т (XVI ст., Карскі 2–3, 424); сюды ж тру́сачка ‘парушынка’ (Ласт.), трушчы́на ‘гушча, што застаецца на дне (напр., у квасе)’ (Нас., Растарг.), ‘што-небудзь кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́нка ‘жамерыны, макуха ад выціснутага соку, малака ці дробнага насення’ (Нас.), трушчы́ны ‘вашчыны’ (там жа). Параўн. рус. труска́ ‘мякіна, труха’, в.-луж. truska ‘металічнае пілавінне’, ‘кавалак шлаку’, чэш. trůska, struska ‘акаліна’, ст.-чэш. tróska ‘адходы пры апрацоўцы металу’, славац. troska ‘тс’, ‘шлак’, славен. trôl1ska ‘жамерыны’, ‘шлак’, ‘акаліна’, серб. тро̏ска, тру̏ска, харв. trȍska, trȕska ‘акаліна, га́раль на метале’, балг. тру́ска ‘асколкі пры каванні’. Прасл. trǫska ‘асколак, трэска’ (Сной₂, 787), якое ад дзеяслова *truskati < treskati (Махэк₂, 652–653) з далейшай семантыкай ‘разбурацца, распадацца’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 50), параўн. трусіць, трушчыць, гл. Сной₂ (там жа) дапускае асіміляцыю са звонкага варыянта *drǫska, роднаснага літ. drum̃stas ‘мутны’; магчыма, літ. druskà ‘соль’, параўн. смал. аргат. тру́ска ‘тс’, з больш раннім значэннем у лат. druska ‘крышка, крыха’ (Анікін, Опыт, 289), параўн. тру́сачка ‘драбок, шчопаць’: дай трусочки соли (Нас.).

Тру́ска2 ‘ператрус, вобыск’ (Клім.; Горбач, Зах.-пол. гов.). Гл. трус3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азярцо́ Невялікае возера (БРС). Тое ж азе́рца, азёрушка, азе́рачка, азярча́к, возерца, вазярцовінка, азяро (Слаўг.), азёрка (Пол.), азярко (Арш., Нас. АУ, Паст., Уш.), азяро (Азяр. Касп.).

воз. Азёрка каля в. Чарсвяны Уш., Святое азярко каля в. Бабінавічы Арш., в. Азярцы Клім.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

грань

1. Узгорыстая межавая лінія; дзірваністая броўка паміж участкамі (Нас. АУ, Сал., Слаўг., Станг 74, Стаўбц. Прышч.).

2. Межавы зямельны знак, які адзначаўся на дрэве, пад якім рабілася яма з вуголлем (АЛМ 1, ук., Герм. 188).

в. Грані (Брэст. Лемц. Айк).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

за́ймішча

1. Прастора, якую займае вада пры разліве ракі; участак, які займае жняя на полі, касец пры касьбе, жанчына на поліве (Слаўг.). Тое ж заніма́нне, займа́нне, займаннё, постаць (Слаўг.).

2. Месца, прызначанае для раллі, угоддзя (да сярэдз. XVII ст. Нас. АУ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ламы́

1. Месца хованкі, асабліва зімой, лясных звяроў пад сукамі, галінамі, лапкамі дрэў, якія ляжаць на зямлі або нагнуліся да яе (Нас.).

2. Паламаны бурай лес (Слаўг.).

ур. Ламове (балота з вялікімі пнямі і паваленымі дрэвамі) каля в. Засценкі Віл.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пу́шча

1. Вялікі, густы, непраходны, векавы лес (БРС); пераважна ліпавы (Тал. Мядзв.); густы зараснік у лесе (Жытк.).

2. Непраходныя балоты (Палессе Талст.).

3. Бязлюдныя, глухія, лясныя месцы (Нас. АУ, Слаўг.).

Белавежская пушча Брэсц., ур. Пушча (поле) каля в. Кліны Бял.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Стрэфі́ць ‘зрабіць нячыстым, забароненым для ўжывання (у яўрэяў)’ (Нас.). Кюнэ (Poln., 100) супастаўляе з польск. strefić strefnić ‘зрабіць поласы, палосамі пазначыць’ < ням. streifen ‘рабіць палосы’, Streif ‘паласа’. Аб польскім слове гл. Брукнер, 518; Варш. сл., 6, 452.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапаркі́ ’расліна, якая расце ў жыце і мае сінія кветкі ў выглядзе сякеркі’ (Нас.), ’пустазелле ў жыце’ (Байк. і Некр.), ’рагулькі’ (Кіс.). Названа па знешняму выгляду кветак, параўн. укр. топірчики ’браткі’, рус. топо́рник ’вязель’, да тапор, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псёлька, псёлечка ’ласкавы зварот да каня’ (Нас.), псёлька ’маленькае жарабя’ (Шат.), псёль‑псёль! ’падзыўныя для жарабяці’ (Шат.). Рус. смал. псёлька ласк. ’падзыўное слова для каня’, псёля ’тс’, псель, псёль ’падзыўныя словы для коней’. Гл. псе-псе-псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)