ха 1, нескл., н.

Назва літары «х».

ха 2, выкл.

Разм. Выказвае нязгоду з чым‑н., абурэнне з прычыны чаго‑н. (часам з адценнем іроніі, знявагі). — Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч. — Ха! — Мароз выцяў Гаварушку па плячы. — А хто ж справіцца? Лобан. — А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш, — пагразіў Том. — Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам. Пальчэўскі. Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце! Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалю́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад хваляваць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае хваляванне, трывожыць, непакоіць. Пасля такіх хвалюючых, бурных перажыванняў Пятрусь злёг... Нікановіч. Хвалюючым помнікам салдацкай вернасці гучаць шматлікія надпісы, што пакінулі воіны на крапасных сценах: «Смерць фашызму!» «Звязда». І пахне зямля такім да болю знаёмым хвалюючым пахам, якім можа пахнуць толькі родная зямля. Даніленка. Хвалюючы голас пранізвае сэрцы слухачоў. Бядуля.

3. Дзеепрысл. незак. ад хваляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкава́та,

1. Прысл. да цяжкаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць невялікіх цяжкасцей, перашкод, замінак для каго‑н. у якой‑н. справе, у якім‑н. становішчы. [Якім:] — А што я ў тым атрадзе зрабіў такога? .. Адно толькі цяжкавата было ісці праз праклятыя балоты. Машара. [Валера:] — Можна спачатку на пасадкі [ісці], потым пустку адолець, і напрамкі. Але гэта, мажліва, і цяжкавата табе: лыжкі там няма. Савіцкі. Цяжкавата было спачатку і гаспадарыць [у камуне]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шляхе́цтва, ‑а, н.

1. Тое, што і шляхта. Не толькі ў Віркуцці, але і шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Польскае шляхецтва перажывала мядовы месяц адраджэння свае дзяржаўнасці, зварот да жыцця, здзяйсненне гадаваных вякамі надзей. Колас. // Прыналежнасць да шляхты. [Сяргей:] — Эх, Васіль! Шляхецтва гэтае і бацькоў нашых атруціла і ў нас атруты ўліло... Чарнышэвіч.

2. Назва дваранства, пашыраная ў Расіі першай паловы 18 ст.

[Польск. szlachectwo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоно́ч, прысл.

Кожную ноч, кожнай ноччу. Мы змаглі добра замаскіраваць аэрадром, з якога штоноч падымаліся самалёты. Жычка. Барвовы, з-пад шалома хмар, ля самых нашых вокан штоноч на поўдні, помню, Марс гарэў тыгрыным вокам. Вялюгін. // З кожнай ноччу, ноч ад ночы. Пражэктары, Як біўні агнявыя, Штоноч зіялі бліжай і святлей. Аўрамчык. Толькі галасы, нібы не тыя, — Пацішэлі і штоноч цішэюць. Ці для іх, вяскоўцаў, стаў чужы я? Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрых, ‑а, м.

1. Тонкая, кароткая лінія, рыска (малюнка, чарцяжа, партрэта, карціны і пад.). [Рамір] адбегся ад планшэта, .. шырока ўзмахнуў рукой; Вера ведала, што ён зрабіў першы штрых. Асіпенка.

2. перан. Асобны момант, характэрная рыса, падрабязнасць чаго‑н. Варты ўвагі і некаторыя штрыхі, што характарызуюць паасобныя асаблівасці даўніх народных звычаяў паўночнага Палесся. Ліс. Байку Крапівы жывіла жыццё, канкрэтная рэчаіснасць — яна давала не толькі тэмы, вобразы, але асобныя штрыхі, дэталі. Гілевіч.

[Ням. Strich.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэ́с, ‑а, м.

Поезд, параход, аўтобус і пад., які ідзе з найбольшай скорасцю і робіць прыпынкі толькі на галоўных станцыях. Вёскі, што спакон веку жылі сярод вады і лесу, нават цяпер, у часы.. аўтобусных экспрэсаў, не развучыліся цаніць падарожжа па рацэ. Карамазаў. Пасажыры прыгараднага цягніка — публіка самая мітуслівая. Гэта не тыя салідныя грамадзяне з транзітных экспрэсаў, якія доўга ехалі і якім няма куды і за чым гнацца. Кірэенка.

[Англ. express з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́расень. Ст.-бел. вресень, врешень ’верасень’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. ве́ресень (ст.-укр. вресень). У Насовіча форма вресень (з заўвагай: «Употребляется шляхтою»). Усх.-слав. формы з паўнагалоссем з’явіліся даволі позна. Лічыцца, што вресеньве́расень, ве́ресень) — запазычанне з польск. (польск. wrzesień ’верасень’ ад назвы расліны верас: польск. wrzos, прасл. *versъ; гл. ве́рас). Гл. Галыньска–Баранова, Ukr. nazwy, 58–61 (падрабязна, з лінгвагеаграфіяй). Менш пераконвае думка, што вресень — гэта ўсх.-слав. слова, але толькі «славянізаванае». Рудніцкі (1, 353) усх.-слав. (укр.) ве́ресень выводзіць прама ад назвы расліны ве́рес, не закранаючы пытанне аб магчымасці запазычання. Качарган (Мовознавство, 1971, № 2, 88) форму вресень лічыць стараславянізмам. Неверагодна Дабрадомаў (РР, 1967, № 5, 57), які звязвае слав. *versьnь з дзеясловам тыпу рус. вереща́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́ік, ліда́ік, ліда́ек, ляда́йка, ляда́шка ’сімптом ванітаў, непрыемнае, пакутлівае адчуванне перад ванітаваннем, моташнасць’, ліда́шна, лідаі́шна, ліда́шта ’моташна’, ляда́ча ’млосна, дрэнна’, лядае́к, лядая́к ’цяжка, невыгодна, нязручна’, ляда́ко ’дрэнна’, ляда́ка ’тс’, шчуч. ’непагадзь, вельмі дрэннае надвор’е’ (Мядзв., Мікуц., Касп., Шат., Бяльк., Мат. Маг., Яўс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.). Сюды ж прыметнікі: ляда́кі, ляда́йкі, ляда́ікі ’дрэнны, нізкай якасці; пусты, непаслухмяны, абы-які’, ’паганы, сярдзіты’, ’плаксівы (дзіця)’, ’слабы, нездаровы’, ’брыдкі, непрыстойны, спешчаны’, ’нікуды не варты’ (Булг., Мікуц., Жд. 1, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Запазычана са ст.-польск. leda jak ’абы-як’, якое складаецца з прасл. lědaтолькі, абы’ (польск. lada > бел. леда) і jako ’як’ > jaki ’які’. Паланізмам лічыў гэту лексему і Шатэрнік (151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галайстра́ ’галота’ (БРС). Бліжэйшыя адпаведнасці ва ўкр. мове. Параўн. укр. гала́йстра ’натоўп, гурт народу, дзяцей’, хала́йстра, хала́стра ’зброд’ (прыклады са слоўніка Жэляхоўскага), галайстра́ ’натоўп дзяцей’ (паўночнанадднястроўскае). Паколькі ва ўкр. мове гэтыя словы ў заходніх дыялектах, то можна меркаваць, што яны запазычаны з польск. мовы. Параўн. польск. chałastra, hałastra, hałajstra ’тс’. Гэта слова ёсць і ў чэш. мове (halastra, chalastra ’тс’, у ляшскіх гаворках) і ў славац. (hajstra, hajštra, hojštra ’грубая жанчына’). Лічыцца словам няяснага паходжання (Махэк₂, 157; Брукнер, 175, 676; апошні дае вельмі няпэўную этымалогію: магчыма, звязана з chátra, chasa, чэш. словамі для «зброду»). Адносна бел. слова можна толькі меркаваць, што яно, як і ўкр. слова, запазычана з польск. мовы. Падрабязны агляд этымалагічных версій гл. у Слаўскага, 1, 398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)