1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк.Маўр.Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі.Лупсякоў.Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё.Федасеенка./уперан.ужыв.Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі.Васілевіч./узнач.наз.цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж.Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма.Дуброўскі.
2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве.Лынькоў.[Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяпле́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца, рабіцца цёплым, больш цёплым. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор’е.Чорны.Як дзьмухне [хлопчык] некалькі разоў на рукі, дык адразу ажываюць пальцы, цяплеюць далоні.Бядуля.//перан. Станавіцца дабрэйшым, лагаднейшым; ласкавець. — Вы бачылі Леніна?.. — Ціха ў хаце. У дзеда цяплеюць і вочы, і сэрца.Арочка.Па меры таго, як .. [Гендарсан] чытаў, твар яго праясняўся, цяплеў і святлеў.Чарнышэвіч.//безас. Пра адчуванне душэўнай цеплыні, ласкавасці, якое агортвае каго‑н. Смяялася .. [Галіна] так залівіста, так прыемна звінеў яе .. галасок, што ў хлопца цяплела на душы.Навуменка.У Паўла цяплела на сэрцы ад Машынага спачування.Гроднеў.
2.безас. Пра наступленне цёплага, больш цёплага надвор’я. Днём хоць і цяплела, аднак тэмпература вышэй чым мінус дваццаць — васемнаццаць не падымалася.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́сці, ‑падзе; пр. перапаў, ‑ла; заг. перападзі; зак.
1. Прыйсціся, дастацца на чыю‑н. долю. Вялікая колькасць пахвал, прызначаная калектыву, перапала аднаму Булаю.Шыцік.[Мешчанчукі] не купляюць і не прадаюць, але памагаюць людзям збываць тавар з надзеяй, што і ім перападзе сякі-такі магарыч.С. Александровіч.//безас. Дастацца, папасці (аб пакаранні каго‑н.). Падышоў і я паглядзець на смельчака і пазнаў у ім таго васпаватага сержанта, які страляў тады на двары і якому перапала ад капітана Гулявіцкага.Сабаленка.Тата не бачыць, які мурзаты Юзік, а то перапала б.Лось.
2. Выпасці, прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.). Неяк у палове верасня перапалі два невялікія дожджыкі і неба зноў анямела.Дуброўскі.
3.Абл. Пахудзець, схуднець. [Алёша] змяніўся з твару — перапаў і зблажэў.Вітка.Выходзіў дзень у дзень на поле, Хоць і ўчарнеў і перапаў, А досвітку яшчэ ніколі У цёплай хаце не праспаў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быт, ‑у, М быце, м.
Агульны ўклад і ўмовы штодзённага існавання, сукупнасць спосабаў і форм задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб людзей. Быт народа. Новы, сацыялістычны быт. Быт калгаснікаў. Быт рабочых. Сямейны быт. Патрыярхальны быт. □ А Беларусь магутнай будаўніцай Куе свой лёс, будуе новы быт.Бядуля.// Штодзённае жыццё. На парадкі ў хаце, на ўвесь нудны аднастайны быт жыцця свайго Аўгіння мае адзін адказ: — Так трэба!Бядуля.І перш за ўсё ўвагу яго [Сценкі] спыняў іх вучнёўскі быт і асабліва адносіны паміж хлопцамі і дзяўчатамі.Колас.// Парадак. А ў кузні свой звычайны быт.Бялевіч.
•••
Быту не давацьгл. даваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.што. Стаўчы ўсё, многае. Ператаўчы ўвесь перац. Ператаўчы вараную бульбу.
2.што. Ачысціць ад шалупін, абтаўчы ўсё, многае. Ператаўчы ўсё проса.
3.што. Стаўчы драбней, чым трэба; раскрышыць.
4.што. Стаўчы нанава, яшчэ раз.
5.што. Разм. Разбіць, пабіць усё, многае. Таго ж вечара Пракоп і раз’ятрыўся, што ператоўк усе гладышы, якія толькі былі ў хаце, у сенцах і ў пограбе.Вітка.
6.каго. Разм. Забіць, пабіць усіх, многіх. — Трэба арганізоўваць людзей і выходзіць з гета, — гаварыў хваравіты Ёсель Гелер.. — Іначай усіх нас ператаўкуць...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка.Крапіва.Тлустае мяса вугра вельмі смачнае.В. Вольскі.Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша.Якімовіч.
2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін!Гартны.
3.перан.Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста.Брыль.Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей.Зарэцкі.
•••
Смачны кусок (кавалак)гл. кусок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нутраны́, ‑ая, ‑ое.
1. Выняты з нутра якой‑н. жывёлы. Нутраное сала.
2.Разм. Які мае адносіны да нутра (у 1 знач.). Нутраныя хваробы.// Які ідзе як бы з нутра, з сярэдзіны; глухі. [Клава] засмяялася ціха, нутраным смехам.Мележ.Панізіўшы голас да шэ[пту], дзед Талаш нутраным крыкам, што ішоў з глыбіні набалелага сэрца, гаворыць далей.Колас.
3.перан.Разм. Які мае адносіны да нутра (у 3 знач.); які выражае душэўныя перажыванні. Там, дзе б’ецца пульс жыцця, — .. праяўляюцца новыя якасці нутранога свету чалавека-грамадзяніна, чалавека-барацьбіта.Хведаровіч.Анупрэй не мог супакоіцца ад нутраных папрокаў і затупаў па хаце.Гартны.
4.Разм. Змешчаны ўнутры чаго‑н., на ўнутраным баку чаго‑н. [Шыковіч] палез у нутраную кішэню пінжака і дастаў складзеныя лісты паперы.Шамякін.— Вось тут я цяпер, — адмыкаючы нутраны замок, з гонарам паведаміла .. [Макатрыха].Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
home
[hoʊm]1.
n.
1) дом -уm. (ме́сца ста́лага жы́харства)
at home — до́ма, удо́ма; уха́це
2) радзі́ма f., ро́дны го́рад, ро́дная вёска; ба́цькаўшчына f.
to be far from home — быць далёка ад до́му
3) прыту́лак -ку m., дом -уm.
a veterans’ home — дом вэтэра́наў
Make yourself at home — Бу́дзь як до́ма
affairs at home and abroad — нутраны́я спра́вы і заме́жныя
2.
adj.
1) ха́тні, ро́дны
a home town — ро́дны го́рад
2) нутраны́
3.
adv.
1) дамо́ў, дадо́му
I want to go home — Я хачу́ ісьці́ дамо́ў
2) дакла́дна ў цэль
The spear struck home — Дзіда ўда́рыла про́ста ў цэль
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Істо́пка ’памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Інстр. I, Мядзв.; Янк. Мат., 72; Кольб., 52), істо́бка ’тс’ (Мат. Гом.; Янк. Мат., 87), ісьцёпка ’тс’ (Касп.), істо́пка ’насціл (у гумне з жэрдак)’ (Мат. Гом.). Вядома на ўсёй беларускай тэрыторыі (гл. ДАБМ, к. 240). Рус.дыял.и́сто́пка ’хата, хацінка’, ’гара’, исто́бка ’кладоўка’, истёбка ’сутарэнне’, ’склеп’, ’кладоўка’, ’хацінка паляўнічага ў лесе’, истёбок ’гара’, и́зобка́ ’хата’, ’святліца’; укр.дыял.сте́бка ’кладоўка (якая ацяпляецца зімой)’, сте́пка ’рублены свіран з печчу, які замяняе склеп’ (Грынч.), ви́стебка ’абагравальная зімой камора ці кладоўка’ (Лысенка, ССП), польск.дыял.izdebka ’пакой’, ’камера, келля’, чэш.дыял.istevka ’лядоўнік на млыне’. Ст.-рус.истобка, истопка, издебка ’хата, хацінка, маленькае памяшканне ў хаце’, ’лазня’. Ст.-бел.издопъка ’дом, жыллё’, ’кладоўка, спіжарня’ (гл. Лекс. Палесся, 154). Утворана ад *jьstъba (гл. ізба) з суф. ‑ъka ў прасл. (Трубачоў, Эт. сл., 8, 245). Форма ісьцёпка, відаць, пад уплывам народна-этымалагічнага збліжэння з тапіць, цёплы.