маза́іка

(фр. mosaïque)

1) карціна, узор, арнамент з рознакаляровых кавалачкаў шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак, шчыльна падагнаных адзін да аднаго;

2) майстэрства рабіць такія ўзоры і малюнкі;

3) перан. злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь (напр. м. літаратурнага жыцця).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

blend​2 [blend] v.

1. зме́шваць; зме́швацца;

Blend together the flour, eggs and sugar. Змяшайце разам муку, яйкі і цукар.

2. (with) спалуча́ць; спалуча́цца; гарманізава́ць; зліва́цца;

blend traditional and modern styles спалуча́ць традыцы́йны і суча́сны стыль

blend in [ˌblendˈɪn] phr. v.

1. спалуча́цца;

These colours blend in nicely. Гэтыя колеры прыгожа спалучаюцца.

2. падме́шваць, дадава́ць;

Blend in a little sugar into the mixture. Дадайце крыху цукру ў гэтую сумесь.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЕТО́Н (франц. béton ад лац. bitumen горная смала),

штучны буд. матэрыял, які атрымліваецца пасля фармавання і цвярдзення сумесі вяжучага рэчыва (з вадой ці без яе), напаўняльнікаў і (пры неабходнасці) спец. дабавак. Вяжучае — звычайна цэмент, запаўняльнікі — пясок, жвір, пемза, туф, ракушачнік ці керамзіт, аглапарыт. Бетонная сумесь набывае трываласць пры дадатных т-рах у прыродных умовах каля месяца, пасля тэрмаапрацоўкі — за 8—10 гадз (пры адмоўных т-рах робяць пара- і электрапрагрэў).

Бетоны бываюць на неарганічных (цэментны і сілікатны бетоны, гіпсабетон і інш.) і арганічных (асфальтабетон, палімербетон) вяжучых. У залежнасці ад аб’ёмнай шчыльнасці (у кг/м³) бетоны падзяляюць на асабліва цяжкі (больш за 2500), цяжкі (ад 1800 да 2500), лёгкі (ад 500 да 1800), асабліва лёгкі (менш за 500). Па прызначэнні адрозніваюць бетоны канструкцыйныя, канструкцыйна-цеплаізаляцыйныя, цеплаізаляцыйныя і спецыяльныя (гарачаўстойлівыя, кіслотатрывалыя, дарожныя і да т.п.). Асноўная ўласцівасць бетону — трываласць, якая характарызуецца яго маркай (бывае ад 50 да 800). Бетоны ідуць на бетонныя вырабы і канструкцыі, жалезабетонныя вырабы і канструкцыі, збудаванні.

На Беларусі распрацаваны і ўкаранёны ў вытв-сць тэхналогіі прыгатавання лёгкага аглапарытабетону (гарачаўстойлівы), аглапарытасілікатабетону (канструкцыйны і цеплаізаляцыйны матэрыял), палімерцэментнага бетону (мае павышаную дэфармавальнасць, зносаўстойлівасць, устойлівы да хім. агрэсіўных асяроддзяў), палімербетонаў (каразійна-, зноса- і марозаўстойлівы), буйнапорыстага бетону (цеплаізаляцыйны і фільтравальны матэрыял), цэнтрыфугаванага бетону (ідзе на выраб танкасценных трубаў, калон, паляў і інш.) і ячэістага бетону (мае нізкую вільгацепаглынальнасць, не патрабуе параізаляцыйнага слоя).

т. 3, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАГАРТО́ЎКА,

тэрмічная апрацоўка матэрыялаў, якая робіцца іх награваннем і наступным хуткім ахаладжэннем з мэтай фіксацыі (замацавання) высокатэмпературнага стану або прадухілення (падаўлення) непажаданых працэсаў, што адбываюцца пры павольным ахаладжэнні. З. магчыма толькі для рэчываў, раўнаважны стан якіх пры высокай т-ры адрозніваецца ад раўнаважнага стану пры нізкай т-ры (крышт. структурай, канцэнтрацыяй, дэфектнасцю). У выніку З. ствараецца адносна ўстойлівы (метастабільны) стан, які пры награванні пераходзіць у больш стабільны. З. апрацоўваюць металы, іх сплавы, шкло і інш.

Найб. пашырана З. сталі. Награваннем вышэй за крытычную т-ру сталь пераводзіцца ў стан аўстэніту — цвёрдага раствору вугляроду і легіравальных элементаў у гама-жалезе, што дазваляе растварыць у аўстэніце карбіды і рэалізаваць уплыў легіравальных элементаў і вугляроду на ўласцівасці сталі. Пры ахаладжэнні з пэўнай скорасцю падаўляецца распад аўстэніту на ферытна-карбідную сумесь і адбываецца бездыфузійнае (зрухавае) пераўтварэнне аўстэніту ў мартэнсіт. Пры гэтым рэзка павялічваецца цвёрдасць, трываласць, магн. насычэнне і зніжаецца пластычнасць сталі. Пасля З. сталі абавязковы водпуск, які забяспечвае зададзенае спалучэнне цвёрдасці, трываласці, вязкасці і пластычнасці. Загартоўваюць таксама старэючыя сплавы (для атрымання перанасычанага цвёрдага раствору, які распадаецца пры старэнні з умацаваннем), вадкасці (для фіксацыі шклопадобнага стану), шкло (для зніжэння дэфектнасці і паляпшэння мех. уласцівасцей) і інш. Пры З. цвярдзеюць толькі сталі, якія загартоўваюцца на мартэнсіт; З. металічных сплаваў (старэючых, накляпаных і інш.) суправаджаецца зніжэннем цвёрдасці.

Літ.:

Курдюмов Г.В. Явления закалки и отпуска стали. М., 1960.

Г.​Г.​Паніч.

т. 6, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жы́жа 1, жы́жка ’цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў’. Рус. жи́жа. Ц.-слав. жижда ’вадкасць’. Ст.-рус. жижа (1705 г.) ’жыжа’. Ад кораня *žid‑ з суфіксам *ja: *židja, адкуль заканамернае ўсх.-слав. жижа, ст.-слав. (> ц.-слав.) жижда.

Жы́жа 2 дзіцяч. ’агонь’. Рус., укр. дзіцяч. жи́жа. Польск. дыял. żyża ’агонь’, славац. дзіцяч. žiža, žiž(i) ’агонь, святло’, серб.-харв. дзіцяч. жи̏ж, жи́жа ’агонь, горача’, жи̏жа, жи̏жа ’фокус, цэнтр (фіз. пункт)’, ’свяцільнік, кадзіла’. Параўн. балг. жижѝ ’іскры’, жѝжка ’іскра’, макед. жеже ’апякаць, пячы’. З кораня *žig‑ (гл. жыгаць, жгаць) з дапамогай суфікса *‑ja таго ж, што ў свяча, ежа: *žigja > *žiža. Улічваючы дзіцячы характар слова, можна дапусціць і другасны паўтор ж, аднак наўрад ці гэта патрэбна ў свеце папярэдняга словаўтваральнага тлумачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́р 1 ’скучанасць людзей, сродкаў транспарту, крыгі і выкліканая ёю затрымка руху’. Рус., укр. затор, польск. zator ’тс’, славен. zator ’пагібель, прыгнечанне’, серб.-харв. за́тор ’пагібель’, макед. затор ’знішчэнне’. Ст.-рус. заторь ’затор1’ (XVII ст.). Параўн. балг. дыял. затра ’згуба’. Прасл. zatorь < za‑ter‑ti (гл. церці) як бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галосных: першаснае значэнне ’тое, што трэцца’. Параўн. рус. тор ’дарога, люднае месца’, торить ’пракладваць дарогу’ (Фасмер, 4, 81). Гл. зато́р 2.

Зато́р 2 ’сумесь для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і г д.’ Рус., укр. затор ’тс’, польск. zacier, уст. zator Ст.-рус. заторь ’затор’ (XVII ст.). Бязафіксны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад дзеяслова za‑ter‑ti (гл. церці) з першасным значэннем ’тое, што заціраецца’ (параўн. зацірка) паўн.-слав. пашырэння. Гл. зато́р 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

1. Паставіць поруч або ў адно месца. Саставіць вінтоўкі ў піраміду. □ Сажнуць сярпамі з жонкай жытні клін, Збяруць снапы, саставяць іх у бабкі. Корбан. Міхась туды [у куток пуні] саставіў старыя калоды. Б. Стральцоў. // Прыставіць, падставіць адно да другога. Умомант саставілі [хлопцы] адзін к аднаму сталы, як на вяселлі, і паселі наўкруга. Мурашка.

2. Атрымаць што‑н. цэлае, злучыўшы, змацаваўшы асобныя часткі. Саставіць поезд. □ [Гаварушка:] — Таксама навука — як разбіты гаршчок саставіць. Лобан. // Атрымаць (сумесь, раствор і пад.), перамяшаўшы якія‑н. рэчывы. Саставіць лякарства.

3. Зняць што‑н., пастаўленае наверх. Саставіць са стала на падлогу.

•••

Саставіць ураўненне — запісаць умову задачы ў выглядзе ўраўнення, якое змяшчае шукаемую велічыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mash

[mæʃ]

1.

n.

1) мякка́я ма́са, мязга́ f.

2) по́йла з во́труб’я (для жывёлы)

3) зато́р -у m. (су́месь для браджэ́ньня пры вы́рабе гарэ́лкі, пі́ва і інш)

2.

v.t.

1) таўчы́; расьціра́ць, разьміна́ць на мякку́ю ма́су

I’ll mash the potatoes — Я стаўку́ бу́льбу

2) зава́рваць (со́лад)

mashed potatoes — то́ўчаная бу́льба, бульбяна́я ка́ша, пюрэ́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАЛЬЗА́МЫ (ад грэч. balsamon араматычная смала),

натуральныя сумесі арган. рэчываў, пераважна эфірных алеяў, раствораных у іх смолаў, араматычных злучэнняў і інш. кампанентаў. Большасць — празрыстыя або афарбаваныя сіропападобныя вадкасці з прыемным пахам і вострым горкім смакам, раствараюцца ў арган. растваральніках, на паветры паступова гусцеюць і цвярдзеюць, у арганізме чалавека і жывёл часткова акісляюцца.

Бальзамы — прадукты жыццядзейнасці раслін: назапашваюцца ў міжклетніках або смаляных хадах кары, радзей драўніны і лісця, ці ўтвараюцца пры іх пашкоджванні. Мяркуюць, што яны выконваюць у раслінах ахоўную функцыю. Бальзамы ёсць у некаторых бальзамных раслінах тропікаў (мекскі, капайскі, перуанскі, талуанскі бальзам і інш.), сярэдніх і паўн. шырот (кедравы бальзам, хваёвы бальзам, або жывіца, піхтавы бальзам, канадскі бальзам і інш.). Атрымліваюць пераважна падсочкай дрэў у перыяд іх вегетацыі. На Беларусі здабываюць бальзамы хвоі і елкі (больш за 10 тыс. т за год). Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (у залежнасці ад саставу маюць антысептычнае, мясцовараздражняльнае, процізапаленчае, адхарквальнае, мачагоннае, антыгельмінтнае і дэзінфекцыйнае дзеянне, сродак для лячэння экзем, ганарэі і інш. захворванняў, бальзаміравання трупаў), у касметыцы, хім. (выраб лакаў, палітур, эмаляў, шкіпінару, фотарэагентаў, хіміка-фармацэўтычных прэпаратаў і інш.), парфумернай прам-сці, у оптыцы.

Бальзамамі называюць таксама штучныя сумесі (напр., мускатны бальзам — сумесь мускатнага алею, воску і аліўкавага алею; бальзам Шастакоўскага, або вінілін — полівінілбутылавы эфір) ці спіртавыя растворы эфірных алеяў, настояў траў і інш. («Беларускі бальзам», «Рыжскі бальзам», «Бальзам Бітнера» і інш.). Штучныя бальзамы таксама выкарыстоўваюць у медыцыне, парфумерыі і касметыцы, як харчовыя прадукты і інш.

Л.​М.​Скрыпнічэнка.

т. 2, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРНЕ́ЛЬ ((Corneille) П’ер) (6.6.1606, г. Руан, Францыя — 1.10.1684),

французскі драматург, найбуйнейшы прадстаўнік класіцызму. Чл. Франц. акадэміі (з 1647). Літ. дзейнасць пачаў з вершаў (зб. «Паэтычная сумесь», 1632). Першая спроба ў жанры камедыі — «Меліта» (паст. 1629), у жанры трагедыі — «Медэя» (паст. 1635). Пасля пастаноўкі трагедыі «Сід» (1637), якая прадэманстравала складанасць духоўнага свету чалавека, прыярытэт розуму, свядомасці і стала ўзорным творам класіцызму, эталонам прыгожага ў франц. культуры, К. пачалі называць «Вялікі Карнель». Аўтар трагедый «першай манеры» («Гарацый», паст. 1640; «Цына», паст. 1640—41; «Паліеўкт», паст. 1641—42), для якіх характэрны раўнавага асабістага і грамадзянскага, агульначалавечага і патрыятычнага, вытрыманасць у эстэт. законах класіцызму. У трагедыях «другой манеры» («Радагуна», паст. 1644—45; «Іраклій», паст. 1646; «Нікамед», паст. 1651; «Пертарыт», паст. 1651) акцэнт зроблены на асабістым пачатку, больш складанай стала інтрыга, з’явіўся матыў антаганістычнасці інтарэсаў асобы і дзяржавы, узмацніўся момант ірацыянальнасці, што сведчыла пра ўплыў барока. Трагедыям «трэцяй манеры» («Эдып», паст. 1659; «Серторый», паст. 1662; «Сафанісба», паст. 1663; «Агон», паст. 1664; «Атыла»; паст. 1667; «Ціт і Берэніка», паст. 1670) уласцівы рэзкі крэн у бок дзяржаўнага, ператварэнне героя ў «функцыю» грамадства, што і абумовіла заняпад творчасці К. і правал трагедыі «Сурэна» (паст. 1674).

Тв.:

Рус. пер. — Театр. Т. 1—2. М., 1984;

Избр. трагедии. М., 1956.

Літ.:

Адан А. Театр Корнеля и Расина // Театр французского классицизма: Пер. с фр. М., 1970;

Кржевский Б.А. Театр Корнеля и Расина // Кржевский Б.А. Статьи о зарубежной литературе. М.; Л., 1960;

Обломиевский Д.Д. Французский классицизм. М., 1968.

Г.​В.​Сініла.

П.Карнель.

т. 8, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)