Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
су́месь, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Спалучэнне чаго-н. рознага, разнароднага.
С. араматаў.
С. розных гатункаў вішні.
2. Мешаніна розных рэчываў, прадметаў.
С. пяску і гліны.
|| прым.су́месевы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Сумесевая пража.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
су́месьж. смесь;
с. пяску́ і глі́ны — смесь песка́ и гли́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
су́месь, ‑і, ж.
1. Мешаніна розных рэчываў, элементаў, прадметаў. [Паўлік] стаў разбірацца, якая ж гэта сумесь, колькі тут культур. Выцягваючы па сцяблінцы, ён набраў і вікі, і гароху, і сырадэлі, і лубіну, і аўса, і ячменю, і бобу, і нават сланечніку.Дуброўскі.З сумесі цукру і патакі .. атрымліваюць цукрова-патачны сіроп.Рунец.// Прадукт, які атрымліваецца змешваннем якіх‑н. рэчываў. Аргана-мінеральныя сумесі. □ Мы падпальвалі .. [танкі] бутэлькамі з гаручай сумессю, падрывалі гранатамі.Хомчанка.
2. Спалучэнне чаго‑н. рознага, разнароднага. Сумесь урачыстай біблейскай мовы з бытавымі вобразамі надае ўроку дзяка цікавы камічны эфект.Шкраба.Хата сустрэла [Рыбака і Сотнікава] затхлаю сумессю пахаў і — цеплынёй.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́месьж.у розн. знач. Míschung f -, -en, Gemísch n -(e)s, -e; Geménge n -s, -;
су́месь усяго́ ўсяля́кага búntes Gemísch, Sammelsúrium n -s, -ri¦en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Рацэмічная сумесь (фіз.) 1/398
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Выбуховая сумесь 2/291, 484; 3/431
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Азеатропная сумесь 1/146, 168; 4/484; 9/126
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЯ СУ́МЕСЬ, гаручая сумесь,
сумесь гаручага газу ці пары паліва з паветрам у суадносінах, якія забяспечваюць згаранне яе ў рабочых цыліндрах рухавіка ўнутранага згарання. Адносіны масы паветра, якая паступіла ў цыліндр, да масы паветра, тэарэт. неабходнай для поўнага згарання паліва, наз. каэфіцыентам лішку паветра. Пры значэнні гэтага каэфіцыента, роўным 1,1, паліва згарае найб. эфектыўна. Меншыя значэнні каэфіцыента (багатая сумесь) выкарыстоўваюцца на фарсіраваных рэжымах работы рухавіка, большыя значэнні (збедненая сумесь) — на эканамічных рэжымах работы.