Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ДАМАНЕ́ЎСКІ (Даманоўскі) Язэп
(2-я пал. 16 ст. — 1-я пал. 17 ст.),
бел. мысліцель і гуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока. Сын Ф.Даманеўскага. З пазіцый сацыніянства (гл.Сацыніяне) удзельнічаў у 1594 у Навагрудку ў дыспуце з філосафам-схаластам М.Сміглецкім пра спрадвечнасць Хрыста. У канцы 1590-х г. схіляўся да атэізму, адмаўляў бессмяротнасць душы, існаванне замагільнага свету, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчыны. Займаўся паэт. творчасцю, пісаў на польск. і лац. мовах. Свае філас.-этычныя погляды адлюстраваў у вершаваных творах «Жыццё сельскае і гарадское», «Перасцярога і заахвочванне тым, хто многа гаворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні» і інш. (1620—23). Апяваў працавітасць, памяркоўнасць, сумленнасць, імкненне да ведаў, чалавечы розум. Ідэалізаваў вясковае жыццё як увасабленне «натуральнага стану» чалавека. Каларытна апісаў жыццё бел. горада пач. 17 ст.
Літ.:
Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЕВІ́НА ((Possevino) Антоніо) (12.7.1533, г. Мантуя, Італія —26.2.1611),
дыпламат, тэолаг, педагог. З 1559 чл. ордэна езуітаў. У 1581 у якасці папскага легата накіраваны ў Маскву, каб паспрыяць спыненню працяглай Лівонскай вайны 1558—83. З яго актыўным удзелам заключаны Ям-Запольскі мірны дагавор 1582 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Пасля вайны П. стаў дарадцам караля Стафана Баторыя, спрыяў умацаванню ў краіне пазіцый езуітаў (у т. л. на землях ВКЛ), пашырэнню контррэфармацыі. Абмяркоўваў з каралём праект стварэння Лігі еўрап. дзяржаў, накіраванай супраць Турцыі. Адзін з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596, спрабаваў пераканаць у яе неабходнасці гал. апекуна праваслаўя ў ВКЛ К.В.Астрожскага. Па даручэнні караля ў 1586 ездзіў у Рым да папы Сікста V. Пасля абрання ў 1587 каралём Жыгімонта III вярнуўся ў Італію і прысвяціў сябе пед. і літ. дзейнасці. Аўтар кнігі «Масковія» (Вільня, 1586, на лац. мове), у якой выклаў гісторыю, звычаі і рэліг. сітуацыю ў Расіі, што робіць твор каштоўнай гіст. крыніцай.
Tв.: Рус.пер. — Исторические сочинения о России XVI в. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ТНЕР (Ісак) (Айзік Хаімавіч; 17.11.1895, г. Саколаў-Падляскі, Польшча — 26.7.1961),
яўрэйскі пісьменнік. З 1918 у ЗША. Скончыў яўр. настаўніцкую семінарыю ў Нью-Йорку (1927). З 1932 у СССР. З 1933 у Мінску, працаваў у Бел. радыёкамітэце, у 1937—41 — у газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). У 1949 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Першая кн. «Пра што расказвае дзень» (1930, Нью-Йорк). Аўтар зб-каў вершаў «З Амерыкі» (1934), «Сонца на парозе» (1940), кнігі апавяд. «Самае дарагое» (1948), паэм і інш. Яго творам уласціва гуманіст. накіраванасць, імкненне перадаць унутр. свет чалавека. Пісаў для дзяцей, перакладаў з англ. і ням. моў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі М.Аўрамчык, А.Вольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус.оброть, укр.оброть, ст.-рус.оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск.obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtьМіклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел.брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус.пск.брутать ’закілзваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́чны ’рачны’ (Байк. і Некр.). Мяркуючы па націску, з польск.rzeczny ’тс’.
*Рэчны́1речпый ’языкаты’ (пін., Нар. лекс.). Да рэч2.
Рэчны́2 ’ганарлівы’ (жытк., Нар. словатв., ТС), рачны́ ’самаўпэўнены, нахабны’ (Сцяшк. Сл., Сцяц. Сл.). Відаць, далейшае развіццё семантыкі ад рэчны1 (гл.), але нельга выключыць уплыў польск.grzeczny ’ветлівы, выхаваны’, хаця націск робіць такое дапушчэнне сумніўным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Звярнуцца да каго‑н. з пытаннем, каб даведацца пра што‑н.; задаць пытанне. — Хазарычы адсюль далёка? — дастаўшы з планшэткі і разгарнуўшы на стале палявую карту, папытаў камендант.Сабаленка.Раптам Пятрок падумаў: «А от вазьму ды папытаю, што .. [Сальвэсь] тут робіць. Папытаю і паеду зараз жа».Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа, (пасля галосных) ж.
1.злуч. супраціўны. Злучае сказы з адносінамі супрацьпастаўлення.
Мне гаворыць адно, сам жа робіць другое.
2.злуч. далучальны. Ужыв. для далучэння сказаў з паведамленнем дадатковага або тлумачальнага зместу.
Вядзі нас, ты ж ведаеш дарогу.
3.часц.узмацн.Ужыв. для ўзмацнення значэння папярэдняга слова або сэнсу таго, што выказваецца.
З кім жа ён застанецца?
4.часц.Ужыв. пасля займеннікаў і прыслоўяў, каб падкрэсліць падабенства, супадзенне, аднолькавасць.
Яны прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка.
Той жа.
Тады ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)