СМУ́УЛ (Smuul) Юхан (18.2.1922, в. Когува на в-ве Муху, Эстонія — 13.4.1971),
эстонскі пісьменнік. Нар.пісьменнік Эстоніі (1965). Друкаваўся з 1943. Аўтар зб-каў вершаў «Суровае юнацтва» (1946), «Брыгада хлопцаў з Ярвесуу» (1948), «Каб яблыні цвілі», «Вершы. Паэмы» (абодва 1951; за апошні Дзярж. прэмія СССР 1952), паэм «Сын буры» (1947), «Я — камсамолец» (1953) і інш. Нарысы і навелы з жыцця калг. вёскі ў зб. «Лісты з сяла Сыгедатэ» (1955). Найб. значны твор — дзённік падарожжа ў Антарктыду «Лядовая кніга» (1958, Ленінская прэмія 1961). Да яго блізкая аповесць «Японскае мора, снежань» (1963). Аўтар п’ес «Атлантычны акіян» (паст. 1956), «Леа» (1959), «Кіхнускі Йынь, або Дзікі капітан» (паст. 1964), «Удава палкоўніка» (паст. 1966), «Жыццё пінгвінаў» (1969), сатыр. «Маналогаў» (1968) і інш. На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі В.Вітка, В.Дашкевіч, В.Зуёнак, В.Шымук, аповесці — С.Міхальчук.
Тв.:
Бел.пер. — Мурка-марак. Мн., 1979;
Рус.пер. — Морские песни: Стихи и поэмы. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАБСАН (Jakobson) Аўгуст Міхкелевіч (2.9.1904, пас. Раэма, Эстонія — 23.5.1963),
эстонскі пісьменнік, дзярж. дзеяч. Нар.пісьменнік Эстоніі (1947). Вучыўся ў Тартускім ун-це (1926—28, 1932—35). У 1950—58 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР. Друкаваўся з 1927. Раманы «Сівы конь» (т. 1—2, 1928—33), «Род Андруксанаў» (1931—34), «Вечныя эстонцы» (т. 1—4, 1937—40) пра жыццё народа ў тагачаснай Эстоніі. Зб-кіапавяд. «У агні і крыві» (1942), «Дарога волатаў» (1944) пра мужнасць людзей у Вял.Айч. вайну. Аўтар п’ес «Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту» (абедзве 1946), «Два лагеры» (1948), «Наша жыццё» (1949), «Шакалы» (1951), «Анёл-заступнік з Небраскі» (1953), драм. хронікі «Штармавыя вузлы» (т.І—2, 1962). На бел. мову яго асобныя творы перакладалі Г.Далідовіч, Я.Скрыган. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Тв.:
Рус.пер. — Рассказы и пьесы. М.,1950;
Шакалы. Новые пьесы. М., 1953;
Оскар Тийтус переступает порог и другие рассказы. Таллин, 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спро́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спрасціць.
2.узнач.прым. Больш просты; прасцей, чым раней. Спрошчаная арфаграфія. Спрошчаны механізм.
3.узнач.прым. Недастаткова глыбокі, прымітыўны. Бясспрэчна адно: дзіцячы пісьменнік не мае права даваць чытачу спрошчанае ўяўленне аб жыцці, ён павінен умець проста і зразумела гаварыць аб складаным.Шкраба.Спрошчаны фінал у пэўнай меры перашкодзіў твору стаць цэласным, унутрана завершаным.Мушынскі.
4.узнач.прым.Разм. Вызвалены ад патрабаванняў маралі; празмерна вольны. Спрошчаныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГАЯ́Н Газарос (16.4.1840, Тбілісі — 3.7.1911),
армянскі педагог, пісьменнік. У 1870—86 выкладчык і інспектар школ у Арменіі і Грузіі. Выступаў за дэмакратызацыю адукацыі, адстойваў ідэі жаночай адукацыі, навучання на роднай мове. Аўтар падручнікаў арм. мовы, прац па выхаванні, методыцы выкладання мовы. Дэмакр. погляды выкладзены ў рамане «Дзве сястры» (1872), мемуарах «Аруцюн і Манвел» (1867) і «Галоўныя падзеі майго жыцця» (1893), казках для дзяцей.
рускі пісьменнік. Майстар кароткіх апавяданняў, якія публікаваў з 1916. Яго творам уласцівы лаканізм, спалучэнне ў вобразах, сюжэтных калізіях і апісаннях тэмпераменту са знешняй бясстраснасцю. Вострапсіхалагічныя навелы пра грамадз. вайну (зб-кі «Конармія», 1926; «Адэскія апавяданні», 1931) падкрэсліваюць самабытнасць яго творчай манеры. Аўтар п’ес «Захад» (1928), «Марыя» (1935), кінасцэнарыяў (фільм «Блукаючыя зоркі», 1926), нарысаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Янка (Іван Антонавіч; 17.11.1906, в. Гібінята Валожынскага р-на Мінскай вобласці — 13.7.1990),
бел.пісьменнік, мемуарыст. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1927). Працаваў у друкарні імя Ф.Скарыны (Вільня, 1927—41). Настаўнічаў. У 1952 рэпрэсіраваны, высланы ў Варкуту. З 1956 настаўнічаў у Вільнюсе. Друкаваўся з 1930 пад псеўд. Янка Ваўштолскі (вершы, байкі, апавяданні, артыкулы). Аўтар кн. успамінаў «На жыццёвым шляху» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІХА́НАЎ Абас-Кулі-ага (літ.псеўд.Гудсі; 21.6.1794, с. Аміраджаны каля Баку — 1847),
азербайджанскі вучоны і пісьменнік. З сям’і бакінскіх ханаў. У кн. «Райскі кветнік» (апубл. 1926) гісторыя Азербайджана ад старажытнасці да пач. 19 ст. Аўтар навук. прац па педагогіцы, філасофіі, мове фарсі, астраноміі і геаграфіі, паэт. і празаічных твораў. Адзін з пачынальнікаў новых жанраў у азерб. л-ры (навелы, рэаліст. бытавой паэмы).
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім пед. ін-це. Аўтар зб-каў апавяданняў «Дарога» (1962), «Кошт перавалу» (1966), «Кропля мёду» (1968), аповесці «Міска дзядзькі Шата» (1965). У рамане «Дата Туташхія» (кн. 1—2, 1973—75; сцэнарый фільма «Берагі», 1980, Дзярж. прэмія СССР 1981) адлюстраваны жыццё Грузіі канца 19 — пач. 20 ст. і актуальныя маральна-этычныя праблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́Р (сапр.Рзаеў Анар Расул аглы; н. 14.3.1938, Баку),
азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Азербайджанскі ун-т (1960). Першыя зб-кі апавяданняў «У чаканні свята» (1963), «Дождж скончыўся» (1968). Аўтар аповесці «Белы ліман» (1970), зб. апавяданняў і аповесцяў «Мала Насрэдзін—66» (1970), «Цэйтнот» (1989), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў, нарысаў. Выкрываў раўнадушша, жорсткасць, эгаізм. Аповесці «Круг», «Юбілей Дантэ» (зб. «Круг», 1973) прысвечаны лёсу творчай інтэлігенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРУСЕ́ВІЧ Аркадзь Лявонцьевіч (10.9.1929, в. Ламачы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. — 10.9.1995),
бел.пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1978). Працаваў настаўнікам, журналістам, з 1960 у газ. «Магілёўская праўда». Друкаваўся з 1964. Пісаў пераважна пра жыццё сваіх равеснікаў, юнацтва якіх прыпала на час вайны і цяжкія пасляваен. гады. Аўтар зб-каў прозы «Чарпак Вялікай Мядзведзіцы» (1969), «Кругі на Белай паляне» (1977).