Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
наха́бны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца нахабствам; бесцырымонны, бессаромны. Нахабныя дамаганні. □ [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам...Якімовіч.Я хлопец сціплы і не нахабны, можна сказаць, сарамлівы і нясмелы.Чарнышэвіч.// Назойлівы, неадчэпны (пра жывёл, птушак, насякомых). Дзверы ў сенцы яшчэ не адчынены, ды каля парога, на траве, стракаціць ужо і настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак.Брыль.// Які выражае нахабства. Нахабны тон. Нахабны выгляд. □ Лена адвярнулася: вельмі ж нахабны позірк у гэтага «казла», як называлі Вадзягу ў сяле.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дасны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае радасць. Натомленая, але радасная ўвайшла ў хату Люба.Мурашка.І, радасны, дамоў сястрычку нёс, Не чуючы, што анямелі рукі.Тармола.// Які выяўляе радасць. Радасны позірк. □ Ясней сонца ўзнялося пад самае неба гучнае і радаснае ўра.Лынькоў.
2. Які выклікае, прыносіць радасць. На дарозе, сярод акіяна, .. [людзей] дагнала радасная вестка: рускія разбілі немцаў.Шамякін.// Якому ўласціва радасць. Аж захапіць дух блазноце Нейкі радасны парыў, І ў самоцеадзіноце Песні, байкі ён [Сымонка] тварыў.Колас.Многа клопату, многа ў старой, Ды ўсё радасны клопат.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слёзны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.
2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў.Гартны.Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман?Кірэенка.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
задуме́нны, ‑ая, ‑ае.
Паглыблены ў думкі, разважанні; задумлівы. Думкі пра інстытут цяпер прыносілі не радасць, а нудны боль. Андрэй стаў невясёлы і задуменны.Чарнышэвіч.Марынка сядзела задуменная, негаваркая, ні да чаго не дакраналася.Хадкевіч.// Які выражае роздум, задуменне. Бухгалтар зноў пачаў думаць. Задуменны позірк яго блукаў па кабінеце.Арабей.Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны.Колас.// Які навявае думкі, схіляе да разважанняў. Гучаць беларускія мелодыі ў аркестры: ціхія, задуменныя, працягла-пявучыя і лірычныя.Сяргейчык.//перан. Маўклівы, таямніча-загадкавы. У ціхую пагоду зімовы лес маўклівы, задуменны і таямнічы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)