КВІТНІ́ЦКАЯ (Алена Дзмітрыеўна) (8.10.1919, Масква — 5.7.1981),
расійскі гісторык архітэктуры. Канд.тэхн.н. (1947). Скончыла Маскоўскі арх.ін-т (1941). З 1941 працавала ў НДІпрамысл. збудаванняў, тэорыі і гісторыі архітэктуры ў Маскве. Адзін з першых даследчыкаў помнікаў жылой, грамадз. і культавай архітэктуры Беларусі: «Старыя гарадскія драўляныя дамы паўднёва-заходняй Беларусі» (1961), «Планіроўка Гродна ў XVI—XVIII стст.» (1964), «Малавядомыя зальныя збудаванні Беларусі канца XV—пачатку XVI ст.» (1967), «Калегіумы Беларусі XVII ст.» (1969), «Адміністрацыйныя будынкі Беларусі канца XVIII ст.» (1972) і інш.
Тв.:
Всеобщая история архитектуры. Т. 6. М., 1968 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦА,
вадасховішча каля паўн.зах. ускраіны Мінска, у межах курорта Ждановічы; уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1975. Пл. 1,3 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 2,96 млн.м³. Пераважаюць нізкія пясчаныя берагі, якія плаўна зліваюцца са схіламі. 2 астравы (агульная пл. 0,12 км²). Дно выслана пяском і глеем. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—55 см) трымаецца да канца красавіка. Зарастае 4% плошчы. Выкарыстоўваецца для воднага добраўпарадкавання горада. На беразе К. санаторыі, базы і лагеры адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙН (Main),
рака ў Германіі, правы прыток р. Рэйн. Даўж. 524 км, пл.бас. 27,2 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Ротэр-М. і Вейсер-М., якія пачынаюцца адпаведна на схілах Франконскага Альба і ў гарах Фіхтэль. Цячэ па сярэднягор’ях і ўзгорыстых раўнінах паўд.ч. краіны. Найб. воднасць зімой і на пачатку вясны, летам — асобныя дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады ў вусці 170 м3/с. Суднаходная на 400 км ад вусця. Басейн М. злучаны Людвігс-каналам з сістэмай водных шляхоў Дуная. Даліна М. густа заселена. На М. — гарады Вюрцбург, Франкфуртна-Майне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Д,
у беларусаў старадаўні абрад, які звычайна спраўлялі ў пачаткувяселля. Маладую (радзей маладога) садзілі на хлебную дзяжу, накрытую вывернутым кажухом (сімвалізавалі здароўе, дабрабыт і шчасце). Важнай часткай П. маладой было расплятанне касы, якое ўрачыста адбывалася перад «прыпяканнем» (падпальваннем) валасоў і азначала пераход дзяўчыны ў іншы (жаночы) стан. Існаваў і сумесны П. маладых, састаўной часткай якога былі абрады «адвядзення», «злучэння» маладых, што азначалі заключэнне шлюбу. Абрад суправаджаўся журботнымі лірычнымі песнямі, якія вызначаліся багаццем варыянтаў, вял. колькасцю сюжэтаў, ’своеасаблівай кампазіцыяй (звычайна складаліся з 2 частак, пабудаваных на аснове паралелізму); шырока выкарыстоўваўся разгорнуты маналог (дыялог) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВЫ́ВАДКАВЫЯ ПТУ́ШКІ,
група відаў птушак, у якіх птушаняты ад моманту вылуплення да пачатку самастойнага жыцця больш-менш працяглы перыяд развіваюцца ў гняздзе або паблізу ад яго і першапачаткова выкормліваюцца бацькамі. Займаюць прамежкавае становішча паміж птушанятнымі птушкамі і вывадкавымі птушкамі, біялагічна блізкія да птушанятных, марфалагічна — да вывадкавых. У арнітафауне Беларусі да П.п. належаць дзённыя драпежнікі, чайкі, чаплі і інш.
Птушаняты П.п. выходзяць з яец з адкрытымі зрокавымі і слыхавымі праходамі, з развітым эмбрыянальным пухам, здольныя праз 20—30 гадз. трымаць галаву і стаяць на нагах, але яшчэ не могуць хадзіць за дарослымі птушкамі і самастойна карміцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
свісто́км.
1. (свіст) Pfiff m -(e)s, -e;
даць свісто́кéinen Pfíff tun* [ertönen lássen*];
свісто́к суддзі́ да пача́тку гульні́спарт.Ánpfíff m;
2. (інструмент) Téife f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Герба́рый ’гербарый’ (БРС). Рус.герба́рий, укр.герба́рій. Запазычанне з рус.герба́рий (якое на пачатку XIX ст. з’явілася ў рус. мове з ням.Herbarium або прама з вучонай латыні — herbarium, herbarius < herba ’трава’). Гл. Шанскі, 1, Г, 58–59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́рыя. З рус.а́рия < іт.aria; у рускай мове з пачатку XVIII ст. (Фасмер, 1, 86). На італьянскую крыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 170, на рускае пасрэдніцтва — Крукоўскі, Уплыў, 84; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 91; Біржакава, 343.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахмуры́ць ’падмануць, ашукаць’ (Юрч. Сін., 31), рус.охмурить. Да хмура//хмара, параўн. польск.ochmurzyć (ochmurzać) ’пакрыць хмарамі; зрабіць панурым, атуманіць, напусціць туману; ашукаць’; магчыма, жаргонная пераробка пачатку слова, параўн. арг.шмурыць з дурыць, шмурак з дурак. Гл. ахмурэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус.случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.