ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Уладзімір Сцяпанавіч) (1913, в. Порса Вілейскага р-на Мінскайвобл. — 31.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1944 на 2-м і 1-м Бел. франтах. Кулямётчык сяржант Л. вызначыўся ў час ліквідацыі варожай групоўкі ва Усх. Прусіі: 31.1.1945 адбіваў атакі гітлераўцаў, падтрыманых танкамі і самаходнымі гарматамі; з гранатамі кінуўся пад танк і падарваў яго. Яго імем названа вуліца ў г. Вілейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1969 у г. Клецк Мінскайвобл. як філіял Мінскага прыладабуд. з-да імя Леніна. У 1979 і 1983 уведзены ў эксплуатацыю новыя вытв.-адм. і вытв. будынкі. З 1998 даччынае прадпрыемства адкрытага акц.т-ва «Мінскі прыладабудаўнічы завод». Асн. прадукцыя (1998): эл. прылады для прамысл. і бытавых мэт (электракіпяцільнікі, электрапрасы, электраводанагравальнікі, трубчастыя электранагравальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́МЛЯ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада. Мае выгляд трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной грані). Рабілі яе на драўляным каркасе ці з прутоў. Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі К. ў вадзе, заганялі рыбу ў яе, падцягваючы К. да берага і боўтаючы нагамі. К. была пашырана на Палессі, Гродзеншчыне.
І.М.Браім.
Рыбакі з кломляй. Былая вёска Лучынка Слуцкага павета Мінскайгуб.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦІ́ШЫНСКАЕ БАЛО́ТА,
на ПдЗ Пухавіцкага р-на Мінскайвобл., у вадазборы рэк Талька і Цітаўка. Нізіннага (78%), пераходнага (14%) і вярховага тыпу. Пл. 5,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4 тыс.га. Глыб. торфу да 7,5 м, сярэдняя 2,3 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На пл. 2 тыс.га лес з хвоі і бярозы, асушаны рэдкай сеткай каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЛАЎСКІ БОЙ 1942,
бой партызан 125-га атрада імя Сталіна (камандзір С.А.Рыжак) па знішчэнні варожага блокпаста з дотам каля раз’езда Комалава Дзяржынскага р-на Мінскайвобл. 19 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. У выніку 1,5-гадзіннага бою з намнога большымі сіламі праціўніка партызаны спалілі будынак блокпаста, знішчылі танк, процітанк. гармату, 2 радыёстанцыі, 15 бочак гаручага і выйшлі з-пад агню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Іван Ігнатавіч) (10.1.1910, в. Чарнава Чэрвеньскага р-на Мінскайвобл. — 20.7.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў аўтадарожны тэхнікум (1936). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Варонежскім, 1-м Укр., 1-м Бел. і інш. франтах. Старшы вадзіцель пантонна-маставога батальёна яфрэйтар К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл. Да 1972 на гасп. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДО́Р’Е,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе в. Даўгінава — в. Жардзяжжа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на Пн ад г.п. Лагойск, 90 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Будслаў. 352 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр Бокшыцкага с/с і калгаса. За 6 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк, 99 км ад Мінска, 175 ж., 78 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, насыпаны курган і пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЬ,
гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і эпохі сярэдневякоўя на месцы паселішча мілаградскай культуры, каля в. Івань Слуцкага р-на Мінскай. Знойдзены абломкі керамікі, жал. нажы, сярпы, наканечнікі кап’я і стрэл, бронзавыя падвескі, фібула, шкляныя пацеркі і інш. З 3-й чвэрці 1 ст. і ў 12—13 ст. гарадзішча, відаць, выкарыстоўвалася як сховішча для насельніцтва.
Касцяное дзяржанне з цыркульным арнаментам з гарадзішча Івань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е ВО́ЗЕРА У Смалявіцкім р-не Мінскайвобл., у бас.р. Гайна, за 13 км на Пн ад г. Смалявічы. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м. Берагі забалочаныя. Пойма шыр. 100—200 м, забалочаная, пад лесам. Злучана канавай з р. Усяжа.