вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 49 км ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 917 ж., 291 двор (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнік В.З.Каржу. Свята-Пакроўская царква (1990).