масавыя стыхійныя выступленні гараджан, сялян, салдат у час эпідэміі халеры 1830—31. Незадаволенасць насельніцтва выклікалі незразумелыя яму і звязаныя з рознымі нязручнасцямі супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ўрада (каранціны, ўзбр. кардоны, забароны перамяшчэнняў і інш.), выкананне якіх часам суправаджалася жорсткім абыходжаннем з людзьмі. Непасрэднай падставай для бунтаў сталі чуткі пра наўмыснае атручванне народа лекарамі і чыноўнікамі. Узрушаныя натоўпы грамілі паліцэйскія ўстановы і казённыя бальніцы, забівалі мед. работнікаў, чыноўнікаў, афіцэраў, памешчыкаў. Найбуйнейшыя Х.б.: Севастопальскі (1830), Тамбоўскі, на Сеннай плошчы ў Пецярбургу, У Старарускай і Наўгародскай акругах ваенных пасяленняў (1831). Падаўлены войскамі; тысячы ўдзельнікаў пакараны цялесна (многія пасля памерлі) і сасланы на катаргу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Канстанцін Маркавіч (26.10.1905, с. Сачкавічы Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.4.1972),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1937). Друкаваўся з 1927. У зб-ках паэзіі «Выступленне ў дарогу» (1941), «Салдацкія радкі» (1947), «Шукальнікі» (1956), «Сэрца зямлі» (1958), «Проста пра любоў» (1970), «Сляды на водмелі» (1972) услаўленне чалавека-працаўніка, гераізму сав. воінаў у Вял.Айч. вайне, хараства прыроды, дружбы, кахання. Яго творы вызначаюцца лірызмам, маляўнічасцю дэталей, разнастайнасцю жанраў, многія напісаны ў сюжэтна-баладнай форме. Аўтар тэкстаў песень, кніг для дзяцей. На рус. мову пераклаў творы бел. паэтаў, трылогію Р.Сабаленкі «Іду ў жыццё» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́ры. Засведчана з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 53). Рус.бу́рый (з XII ст.), укр.бу́рий, польск.bury ’цёмна-шэры’, славац.burý. Зыходзячы з геаграфіі слова, лічаць, што гэта запазычанне з усх. моў (як і многія іншыя назвы колеру): з цюрк. (тур.) bur ’рыжай масці’ < перс.bōr ’гняды, рыжай масці’. Міклашыч, Türk. El., 1, 269; Nachtr., 1, 18; 2, 90; Міклашыч, 24; Корш, AfslPh, 9, 493 і наст.; Праабражэнскі, 1, 54. Але і тут ёсць няпэўнасці (гл. Слаўскі, 1, 51; Курыловіч, PF, 10, 335–336). Іншая версія: запазычанне з лац.burrus ’багровы’ (Бернекер, 102; Мацэнаўэр, LF, 7, 17 і наст.; Брукнер, 50). Махэк₁ (51–52) лічыў, што славац.burý (аб масці валоў) < рум.bur(ă) ’вол’ (а гэта з лац.burrus) і пасля пашырылася і ў іншых слав. мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыгу́н ’няўрымслівы, неспакойны чалавек’ (маладз., Янк. Мат., 98). Параўн. рус.дыял.смал.жыгу́н ’гарэза, свавольнік’, перм. ’насякомае, якое джаліць’, тул.дыял. ’бізун’ > назвы розных раслін, укр.джигун ’вісус, залётнік’, ’гатунак ежы на квасе’. Ад дзеяслова жыг‑а‑ць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ун (як вяртун, кульгун). Іншае тлумачэнне (Лаўчутэ, Baltistica, VI (2), 199) з літ.žygūnas ’веставы, хадок’ выклікае сумненні. Звычайна літ. аддзеяслоўныя назоўнікі на ‑unas, вядомыя літ. мове, а не дыялектам, маюць негатыўную афарбоўку, у дыялектах суфікс ‑unas амаль не выкарыстоўваецца, што дае падставу лічыць многіяліт. словы на ‑ūnasслав. запазычаннямі (Атрэмбскі, Gramatyka, II, 208; Мартынаў, Дерив., 38). Апрача таго, сема хуткасці лягчэй тлумачыць развіццё значэння ’няўрымслівасці’, чым значэнне ’хадака, веставога’ (хаця і апошняе не выключаецца), а слова жыгун не стаіць асобна ў бел. мове, а мае шэраг паралелей: жыг, жыга, жэг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пагарэ́цьсов., в разн. знач. погоре́ть;
мно́гія вёскі ў час вайны́ ~рэ́лі — мно́гие дере́вни во вре́мя войны́ погоре́ли;
кве́ткі ў са́дзе ~рэ́лі — цветы́ в саду́ погоре́ли;
ля́мпа ~рэ́ла і пату́хла — ла́мпа погоре́ла и пога́сла;
здае́цца, я ~рэ́ў на гэ́тай спра́ве — ка́жется, я погоре́л на э́том де́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АБУТЫЛО́Н, канатнік (Abutilon),
род адна- і шматгадовых раслін сям. мальвавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Ад Міжземнамор’я да ўсх. ўзбярэжжа Азіі расце абутылон Тэафраста, або кітайскі джут (абутылон theophrasti). З яго валакна вырабляюць пражу, мешкавіну, шпагат, вяроўкі і інш. Алей з насення прыдатны на мылаварэнне, вытв-сць пакосту і інш. Завезены ў Паўн. Амерыку і Аўстралію. На Беларусі трапляецца як рэдкая заносная расліна; у пакоях, аранжарэях вырошчваюць прыгожы квітучы абутылон гібрыдны (абутылон hybridum).
Травы, кусты і зрэдку невял. дрэвы выш. да 4 м. Кветкі буйныя, адзіночныя або ў пазушных суквеццях, многія віды апыляюць калібры. Плод з некалькіх пладовак, якія маюць па некалькі зярнят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫЯБА́ТНЫ ПРАЦЭ́С (ад грэч. adiabatos непераходны, запёрты),
тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем. Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напр., пры выбуху, распаўсюджванні гуку). Адыябатным працэсам лічацца многіяатм. працэсы (напр., узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).
На дыяграме адлюстроўваецца крывой — адыябатай, якая мае найб. просты выгляд для ідэальных газаў (гл.рыс.) і падпарадкоўваецца ўраўненню pvγ = const, дзе p — ціск газу, v — яго аб’ём, γ = Cp/Cv» — паказчык адыябаты, Cp і Cv» — цеплаёмістасці газу пры ізабарным і ізахорным працэсах адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯІНДЫКА́ТАРЫ (ад бія... + індыкатары),
віды, групы відаў або згуртаванні жывых арганізмаў, прысутнасць, колькасць або асаблівасці развіцця якіх сведчаць аб пэўнай накіраванасці і параметрах прыродных працэсаў, умоў або антрапагенных змен навакольнага асяроддзя. Многія арганізмы вельмі адчувальныя і выбіральныя ў адносінах да розных фактараў асяроддзя пражывання (хім. складу глебы, вады, атмасферы, кліматычных і пагодных фактараў, прысутнасці інш. арганізмаў і г.д.) і могуць існаваць толькі ў вызначаных, часта вузкіх межах змянення гэтых фактараў. Прысутнасць, напр., у вадаёме малашчацінкавых чарвей роду Tubifex, вусеняў двухкрылых насякомых роду Chironomus, Eristalis і інш. сведчыць пра пэўную ступень забруджанасці вады, бакаплаваў роду Gammarus, водарасцяў роду Fontinalis, фарэлі, харыуса і інш. — пра яе чысціню. Гл. таксама Сапробнасць, Таксобнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́ХІ (Aphaniptera, Siphonaptera, Suctoria),
атрад крывасосных насякомых. Каля 1 тыс. відаў, пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 50 відаў. Дарослыя насякомыя — вонкавыя паразіты цеплакроўных жывёл (млекакормячых, птушак) і чалавека. Найб. вядомыя блыха чалавечая (Pulex irritans), блыха кашэчая (Ctenocephalus felis), блыха сабачая (C. canis).
Даўж. цела 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела пляскатае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам з валаскамі або шчацінкамі. Бяскрылыя. На галаве пара простых вачэй (некаторыя сляпыя). Ротавы апарат колюча-сысучы. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі кормяцца арган. рэшткамі і экскрэментамі блох, дарослыя — крывёй. Многія — пераносчыкі ўзбуджальнікаў чумы, тулярэміі і інш. хвароб, прамежкавыя гаспадары некаторых відаў гельмінтаў. Меры барацьбы: сан.-гігіенічныя, хімічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЯ́Н (Vailland) Ражэ Франсуа (16.10.1907, Асі-ан-Мюльцьен, дэпартамент Уаза, Францыя — 12.5.1965),
французскі пісьменнік. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік антыфаш. Супраціўлення. Захапляўся сюррэалізмам. У раманах «Забаўная гульня» (1945), «Цвёрды поступ, трапнае вока» (1950), «Адзінокі малады чалавек» (1951), «Бамаск» (1954; рус.пер. «П’ерэта Амабль», 1956), «325 000 франкаў» (1955) пераважае сац.-паліт. праблематыка, адыход ад якой назіраецца ў пазнейшых творах (раманы «Закон», 1957; «Свята», 1960; «Фарэль», 1964). Аўтар п’ес «Палкоўнік Фастэр прызнае сябе вінаватым» (1951) і інш., эсэ і артыкулаў (у т. л. «Сюррэалізм супраць рэвалюцыі», 1948). Многія яго творы маюць рысы аўтабіяграфічнасці.