2. Аб’яднанне, саюз людзей, грамадскіх груп, дзяржаў, з’яднаных агульнай праграмай дзеяння; дзяржаўная, партыйная ці грамадская ўстанова. Нізавая партыйная арганізацыя. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Спартыўная арганізацыя. Будаўнічая арганізацыя.
3. Будова чаго‑н., лад. Сацыялістычная арганізацыя сельскай гаспадаркі. Саветы — сацыялістычная форма палітычнай арганізацыі.
4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.
[Фр. organisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мелады́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Спец. Які мае адносіны да мелодыі (у 1 знач.). [Птушынае] пяянне зліваецца ў адну меладычную гаму.Барашка.Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала.Палітыка.
2. Прыемны для слыху; мілагучны. У Маі быў голас ціхі, але меладычны і такі багаты пачуццямі, што яе слухалі, нават ніхто ў зале не варухнуўся.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́ўнасць, ‑і, ж.
1. Дзяржаўны лад, дзяржаўная арганізацыя. Палессе выявіла ў сабе многа людзей, якія ў гады вайны сталі народнымі героямі ў справе змагання беларускага парода за сваю волю і незалежнасць, за сваю нацыянальную дзяржаўнасць.Чорны.
2. Уласцівасць дзяржаўнага. — Тут нават, калі ўжо так гаварыць, справа не ў грашах, а ў справядлівасці, у дзяржаўнасці нашай лініі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насі́лле, ‑я, н.
1. Прымяненне фізічнай сілы. Пратэст супраць грубага насілля. Сляды насілля на целе.
2. Прымусовае ўздзеянне на каго‑н. для дасягнення сваёй мэты. Дыктатура ёсць панаванне часткі грамадства над усім грамадствам і прытым панаванне, якое апіраецца непасрэдна на насілле.Ленін.// Злоўжыванне сваёй уладай; прыцясненне. Разбурыць лад насілля і зла.
•••
Непраціўленне злу насіллемгл. непраціўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падрамантаваць. Давай лепш падладзім крыху гэтую хату, што нам далі, а то разваліцца.Кулакоўскі.Падладзіць.. [бляхар], скажам, вядро — яно і паслужыць гаспадару яшчэ які год.П. Ткачоў.//Разм. Прывесці ў парадак; паправіць. Падладзіў [Клім] гаспадарку, як кажуць, стаў на ногі.Шахавец.
2.Разм. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад. Падладзіць балалайку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)