амерыканскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў сучаснай амер. кампазітарскай школы. Вучыўся ў Р.Гольдмарка (Нью-Йорк), Н.Буланжэ (Парыж) і інш. Выступаў як піяніст, дырыжор, чытаў лекцыі ў многіх ун-тах ЗША. Пад уплывам неакласіцызму І.Стравінскага, імпрэсіянізму і джаза выпрацаваў своеасаблівы індывід. стыль кампазіцыі. Выкарыстоўваў амер. і лац.-амер.муз. фальклор, увасабляў муз. інтанацыі розных народаў Амерыкі. Сярод твораў: оперы «Другі ўраган» (1937), «Ласкавая зямля» (1954); балеты «Хлопец Білі» (1938), «Радэо» (1942), «Апалачская вясна» (1944), «Панэлі, якія танцуюць» (1963); 3 сімфоніі (1924—46) і праграмныя п’есы для арк., канцэрты; камерна-інстр. ансамблі (у т. л.фп. трыо «Віцебск»); хары, песні, музыка для тэатра, кіно і інш. Аўтар кн. «Як слухаць музыку» (1939), «Музыка і фантазія» (1952), «Новая музыка, 1900—1960» (1968).
Літ.:
Шнеерсон Г. Портреты американских композиторов. М., 1977.
бел.кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1983, клас Я.Глебава). З 1983 заг.муз. часткі Дзярж.т-ра лялек Беларусі, з 1987 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Працуе ў розных жанрах і тэхніках кампазіцыі. Асн. творы: опера «Запіскі вар’ята» (1987), балеты «12 крэслаў» (1983), «Паланэз» (1994), «Цар Саламон» (1998); араторыя; вак.-сімф. паэмы, у т. л. «Гукавыя прасторы «Euphonia» (1993); кантаты, у т. л. «Ціхія песні» на словы М.Багдановіча (1991); абрад-дзейства «Палескае вяселле» (1995); «Хроніка мінуласці «Спевы даўнейшых ліцвінаў» для салістаў, мужчынскага хору і ўдарных інструментаў (1997); 3 сімфоніі (1982, 1984, 1995), канцэрт (1988), «Цэзій-137» (1990), «Musica Militare» (1991) для сімф. аркестра; камерная сімфонія (1988), «Partita in D» (1992); камерна-інстр. і прыкладная музыка; п’есы для аркестраў розных складаў, песні, хары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРА́НГАС (Lavrangas),
Лаўранга Дыянісіяс (17.10.1860 або 1864, г. Аргастоліян, Грэцыя — 18.7.1941), грэчаскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў кансерваторыях Неапаля (1882—85) і ў Парыжы (з 1885) у Л.Дэліба, Ж.Маснэ і інш. Працаваў у вандроўных франц. оперных трупах, оперны дырыжор у Турыне і Венецыі. У 1894—96 кіраўнік Філарманічнага т-ва ў Афінах. Адзін з арганізатараў Нац. опернага т-ра («Лірыкі скіні», 1939). У 1901—05 праф. Афінскай кансерваторыі. У ліку першых грэч. кампазітараў звярнуўся да інстр. музыкі, у творчасці выкарыстоўваў нар. тэмы. Сярод твораў: 9 опер, у т. л. «Два браты» (паст. 1900), «Чарадзейка» (паст. 1901), «Дыдона» (паст. 1909), «Факанапас» (паст. 1950); балет «Персефона» (паст. 1936); 5 аперэт, у т. л. «Белы волас» (паст. 1917); сімф. паэма для аркестра «Пяцібор’е» (1896, для першых міжнар.Алімп. гульняў у Афінах); хары, песні; музыка да драм. спектакляў.
венгерскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1888, клас А.Беневіца). З 1888 скрыпач у тэатр. аркестрах Будапешта і Вены, ваен. капельмайстар. З 1902 дырыжор венскага т-ра «Ан дэр Він». Адзін з заснавальнікаў т. зв. новай венскай аперэты. Яго музыка адметная лірычнай інтанацыйнасцю, заснаванай на спалучэнні венг., рум., аўстр. і слав. элементаў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зінгшпілю. Аўтар больш за 30 аперэт. Найб. вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне» (1910), «Фраскіта» (1922; усе паст.Дзярж. т-рам муз. камедыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург» (1909). Сярод інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімф. паэма для голасу з арк. (1917); канцэрты для скрыпкі з арк.; санаты для скрыпкі і фп.; маршы, вальсы, песні; музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ГЕЦІ ((Ligeti) Дзьёрдзь) (н. 28.5.1923, г. Тырнэвені, Румынія),
венгерскі кампазітар, музыказнавец; прадстаўнік зах.-еўрап.муз.авангарда. Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Будапешце (1949), выкладаў у ёй (з 1950 праф.). У 1956 і з пач. 1980-х г. у Вене. У галіне электроннай музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, заснаваную на мікразмяненнях у цэлым нерухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынамічнымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Мелодыі» для арк., 1971). Некат. вак. творы звязаны з т-рам абсурду («Прыгоды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неарамантызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і арк. (1973), «Далёкае» для арк. (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.
Літ.:
Савенко С. Приключения в воображаемом пространстве: Заметки о творчестве Д.Лигети // Сов. музыка. 1987. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДАБАСА́НАЎ (Калый Малдабасанавіч) (н. 28.9.1929, сяло імя Калініна Нарынскай вобл., Кыргызстан),
кіргізскі дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1979). Герой Сац. Працы (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954), Кірг.ін-т мастацтваў (1973). З 1954 дырыжор, у 1966—73 гал. дырыжор Кірг.т-ра оперы і балета. З 1975 выкладае ў Кірг. ін-це мастацтваў (з 1984 праф., рэктар). Пад яго муз. кіраўніцтвам у Кірг. т-ры пастаўлены оперы «Манас» У.Уласава, А.Малдыбаева і У.Ферэ, «Невядомы салдат» К.Малчанава, «Атэла» Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, балеты «Асель» Уласава і «Легенда аб каханні» А.Мелікава і інш. Сярод твораў: балетараторыя «Мацярынскае поле» (паст. 1974) і балет «Сказ пра Манкурт» (паст. 1986; абодва паводле Ч.Айтматава), вак.-сімф., сімф. і камерна-інстр. творы; хары, рамансы, песні і інш.Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Леанід Аляксеевіч) (5.8.1896, Вільня — 18.5.1980),
бел.кампазітар, дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1944). У 1921—28 дырыжор БДТ-1, у 1929—65 заг.муз. часткі і дырыжор Бел.т-ра імя Я.Коласа. Аўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «На Купалле» М.Чарота, «Вяселле» В.Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага (усе з У.Тэраўскім), «Стралок Тэль» С.Заяіцкага (з М.Куперам), «Інга» А.Глебава, «Мешчанін у дваранах» Мальера і інш.; у т-ры імя Я.Коласа — «Машэка» В.Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П.Глебкі, «Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Родная маці» М.Алтухова, «Цудоўны сплаў» У.Кіршона, «Пад адным небам» А.Маўзона, «Лекар паняволі» Мальера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЮДЗУ́МІ (Тасіра) (н. 20.2.1929, г. Іакагама, Японія),
японскі кампазітар. Вучыўся ў Такійскім ун-це мастацтваў (1945—51) і Парыжскай кансерваторыі (1951—52). У 1953 разам з Я.Акутагавай і І.Данам арганізаваў авангардысцкі гурток «Група траіх», у 1957 — фестываль музыкі ў г. Каруідзава. Зазнаў уплыў музыкі А.Месіяна і І.Стравінскага. Эксперыментаваў у галіне канкрэтнай музыкі і электроннай музыкі, выкарыстоўваў дадэкафонію, алеаторыку. У шэрагу твораў (сімфоніі «Нірвана», 1958; «Мандала», 1960; сімф. паэма «Сансара», 1962) звяртаўся да традыцый будыйскай музыкі. З 1970-х г. развівае прынцыпы яп.нар. музыкі, імкнецца да інтэграцыі еўрап. і традыц.яп.муз. мастацтва. Аўтар оперы «Залаты павільён» (1976), балетаў «Бугаку» (паст. 1962), «Алімпійцы» (паст. 1965), мюзікла «Мілая жанчына» (лібр. К.Абэ), араторыі (1959), кантат, твораў для прыдворнага арк. гагаку, камерна-інстр. ансамбляў, хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРЗАЯ́Н (Эдвард Міхайлавіч) (н. 12.5. 1921, г. Горы, Грузія),
армянскі кампазітар, педагог, муз. дзеяч. Нар.арт. Арменіі (1963). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1941), з 1948 выкладаў у ёй (з 1965 праф.). Старшыня праўлення Саюза кампазітараў Арменіі (з 1956). У яго творах, звязаных з нац. вытокамі і класічнымі традыцыямі, самабытна выяўлены стылявыя тэндэнцыі сучаснай арм. музыкі. Сярод твораў: кантаты «Святочная кантата» (1949), «Савецкая Арменія» (1950) і інш.; сімф. паэма «Ларэцы Сака» (1941), «Героям Айчыннай вайны» (1944), «Сімфанічныя танцы» (1946), «Святочная уверцюра» (1947), 3 сюіты (1973—81), «Паэма» (1955) для сімф.арк.; сімфонія для стр. аркестра і літаўраў (1962), «Інтрадукцыя і перпетуум-мобіле» для скрыпкі з арк. (1957), камерна-інстр. ансамблі, у т. л.стр. квартэт, саната для віяланчэлі і фп.; цыкл п’ес для фп. «Альбом для ўнучкі», рамансы, песні, музыка для кінафільмаў і інш.
чэшскі кампазітар. Музыцы вучыўся ў духоўных навуч. установах (1744—52), кампазіцыю вывучаў у Празе (з 1760) і гарадах Італіі (з 1763). Найб. плённа працаваў у оперным жанры. Яго оперная музыка спалучае рысы традыц.італьян. оперы-серыя і чэш. музыкі, адметная прыгажосцю і багаццем мелодый, майстэрствам вак. пісьма, рытмавай разнастайнасцю і маляўнічасцю гармоніі. У сімф. і камерных творах адчуваецца блізкасць да ранняй творчасці В.А.Моцарта, з якім М. быў асабіста знаёмы. Сярод твораў: каля 30 опер, у т. л. «Белерафонт» (паст. 1767), «Дэмафонт» (паст. 1769), «Мантэцума» і «Тамерлан Вялікі» (паст. 1771), «Міласэрнасць Ціта» (паст. 1773), «Эцый» (паст. 1775), «Арміда» (паст. 1779); араторыі на біблейскія сюжэты; канцэртная сімфонія; канцэрты для розных інструментаў з арк.; камерна-інстр. ансамблі і інш.