Праско́ўка ’вяроўка, якою прывязваецца барана да ворчыка, каромысла’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна гэта слова можна было б суаднесці з *праскаць, праск, параўн. укр.праск, пра́скати ’трэск, трэскацца’, польск.prask і г. д. Параўн., адняк, назвы розных вяровак, прывязак і пад.: балг.пра́шка ’плецены пояс; бакавая прывязка ў сядле’, серб.-харв.пра̏ћа ’прывязка ў сядле’, польск.proca ’рэмень у ярме’, што выводзяць з прасл.*portsa ’прашча’, якая названа, верагодна, па матэрыялу, з якога зроблена гэтая прылада для кідання (Сной₂, 557), гл. прашча, параўн. праснёвыя ніткі, ад про́сцень ’верацяно з ніткамі з пяці ручаек’ (Нік. Очерки).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкако́шыць ’прыбіць, забіць’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да незафіксаванага *како́шыць, якое ўзыходзіць да прасл.*kokošiti (< *kokošь ’курыца; певень’) з шэрагам значэнняў, сярод якіх, аднак, семантыка, звязаная з ’біць’, адзначаецца толькі ў рускіх дыялектах, параўн. уладз.прикоко́шить ’пабіць, набіць’, калуж. ’забіць на мяса, зарэзаць’. Верагодна, сюды ж прыкуко́шыцца ’прыладзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ) з дысімілятыўнай варыятыўнасцю першага пераднаціскнога кораня і таксама да дзеясл. *како́шыць < *kokošiti, але з семантыкай (далейшым яе пашырэннем), якая адлюстравалася ў балг.коко́ша се ’ўсаджвацца, як квактуха’, славац.kokosiť sa ’надзьмуцца, натапырыцца’, што можа разглядацца як беларуска-славацка-балгарская ізалекса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прына́мсі ’ва ўсякім разе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), прына́мся (Др.-Падб.), пріна́мсі, прына́мсці (Бяльк.), таксама прына́мні, прына́(й)мней (Шпіл., Нас., Гарэц.), прына́мнэ ’тс’ (Булг.). Верагодна, першаснай формай з’яўляецца прына́(й)мней — вынік лексікалізацыі словазлучэння кшталту пры на́йменей. Развіццё іншых форм абумоўлена далейшымі ўнутрыслоўнымі працэсамі (у прыватнасці, прагрэсіўнай дысіміляцыяй назальнай групы ‑мн‑), выкліканымі фармальным разыходжаннем дэрыватаў. Паводле Кюнэ (Poln., 89), формы з ‑мн‑ запазычаны з польск.przynajmniej ’па меншай меры’, што як і ўкр.принаймні ’тс’, калькі ням.am mindesten (ЕСУМ, 4, 574; Банькоўскі, 2, 942–943).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск.жарг.rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням.Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск.rajd ’паход’ і звязана з англ.raid ’набег, налёт, напад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапэ́та ’страва з сумесі агародніны і круп’ (лід., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. польск.жарг.repeta ’баланда’, ’суп’, а таксама ’дадатковая порцыя ежы, дабаўка’, якія Каня (Słownik, 189) узводзіць да лац.repeto ’паўтараю’. Магчыма, праз французскае пасрэдніцтва, параўн. Сной, 534, які адзначае, што славен.repete ’яшчэ раз, яшчэ адну порцыю’ выкарыстоўваецца як выклічнік і паходзіць з франц.répété ’паўтораны’, што з’яўляецца пасіўным дзеепрыметнікам прош. ч. ад дзеяслова répéter ’паўтараць, паўтарыць’; больш верагодна ад франц.répétez ’паўтарыце’ ў Кліч. скл. (< лац.repetere ’тс’). У гаворку магло трапіць з турэмнага або салдацкага жаргону.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́здаль ’высокі нязграбны падлетак’ (кіраў., Нар. сл.), су́здыль ’сухі, танклявы чалавек’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, аддзеяслоўны дэрыват ад суздо́ліць < здо́лець (гл.); першапачаткова, верагодна, у іранічным ужыванні. Трубачоў (Труды 1, 304) лічыць выпадковым фармальнае супадзенне з назвай горада рус.Суздаль (для якой прапануецца этымон *суздаль ’глінабітнае або цаглянае збудаванне’, параўн. ст.-слав.създати ’збудаваць’) і мяркуе пра балтыйскае паходжанне з формы, блізкай да літ.sausuõlis ’сухое дрэва’, што таксама няпэўна. Не выключаю ўтварэнне на базе шырока вядомых на ўсходзе Беларус! назваў гандляроў-разносчыкаў суздала, суздальцы, што паходзілі ад назвы горада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Твор ’прадукт творчай працы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.), твуор ’стварэнне; істота’ (Арх. Федар.). Параўн. укр.твір ’прадукт творчай працы’, стараж.-рус.творъ ’выгляд’, польск.twór ’прадукт творчай працы’, ’стварэнне, жывая істота’, чэш., славац.tvor ’стварэнне; выраб’, славен.tvȏr ’утварэнне, нарыў’, серб.-харв.тво̑р ’пластыр з бялка на рану’, ст.-слав.творъ ’праца; чын’. Прасл.*tvorъ ’стварэнне, фармаванне, вытворчасць’, аддзеяслоўны назоўнік ад *tvoriti (гл. тварыць1), першапачаткова назва працэсу з наступнай канкрэтызацыяй (Борысь, 657; Бязлай, 3, 253); інакш і менш верагодна*tvoriti ад *tvorъ/*tvarъ, гл. ЕСУМ, 5, 533.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́ня ‘густыя балотныя зараснікі’: зайшла ў таку тыню, шчо не вубрусці (ТС), ‘гушчар, топкае месца’ (ЛМТ). Верагодна, фанетычны варыянт назоўніка ж. р. тынь4 (гл.), параўн. а тынь, а гушча! (тур., Цыхун, уласн. зап.). Значэнне ‘гушчар’, паводле Мартынава (БЛ, 7, 69–70), пацвярджае паходжанне абодвух варыянтаў ад прасл.*tyti з першасным значэннем ‘густа расці, шчыльнець, мажнець’. Сюды ж, магчыма, і гідронімы Тыня (басейн Гарыні) і Tynionka (басейн Віслы), а таксама тапонім Τουνι (= слав.Tynьje) у паўночнай Грэцыі, апошняе Голамб (МЈ, 40–41, 119) выводзіць з прасл.*tynъ. Пра мажлівыя адпаведнікі гл. Арол, 4, 126.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖАМЫСЛА́ЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18—19 ст. Створана ў в. Жамыслаўль (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) на левым беразе р. Гаўя. Яе фарміраванне пачалося з 2-й пал. 18 ст. З 1805 уласнасць роду Умястоўскіх. У 1828 К.Умястоўскі па баках набытага 1-павярховага драўлянага сядзібнага дома (у стылі барока) паставіў 2 мураваныя афіцыны з калоннымі порцікамі ў стылі класіцызму (захаваўся адзін), лядоўню, аранжарэю і манеж. Яго жонка дабудавала палац (да 1877), які існуе і цяпер. У канцы 19 ст. ўладальнік У.Умястоўскі аддаў сядзібу пад навук. базу Віленскаму ун-ту. У час. 1-й сусв. вайны (1914) у сядзібе немцы стварылі курорт. Захаваліся палац, гасп. будынкі, вінакурня (1885), парк. Планіровачнае ядро ансамбля — мураваны палац і 2 сіметрычна пастаўленыя флігелі, якія ўтвараюць парадны партэр з круглым газонам. Цэнтр. алею перад палацам замыкае мураваная альтанка са скульптурай Маці Божай (1883). Палац пабудаваны па аналогіі з варшаўскай рэзідэнцыяй 18 ст. Лазенкі, верагодна, паводле праекта арх. Л.Марконі. Т-падобны ў плане 2-павярховы будынак строга сім. кампазіцыі завершаны масіўным кубічным бельведэрам з шырокімі арачнымі вітражамі. У цэнтры гал. фасада лоджыя з каланадай і бакавымі антамі, у цэнтры дваровага — 4-калонны порцік з трохвугольным франтонам і трыгліфным фрызам. У вырашэнні фасадаў выкарыстаны карынфскі ордэр. У адной з залаў захавалася кафляная печ 18 ст. Уцалелі мураваныя склеп, стайня, млын, свіран (пач. 19 ст.). Парк пейзажнага тыпу (пл. каля 7 га) высаджаны ў 1883, падзелены ракой на 2 часткі: рэгулярна-парадную вакол палаца і пейзажную на зарэчным баку. Растуць ліпа звычайная, кедр сібірскі, бяроза далекарлійская і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НФ (Korinthos),
горад у Грэцыі, на Пн в-ва Пелапанес. Адм. ц. нома Карынфія. Каля 30 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Карынфскім канале (вываз разынак, аліўкавага алею). Буйнейшы ў краіне нафтаперапр.з-д. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі.
У старажытнасці — горад-дзяржава (поліс). Засн., верагодна, у 9 ст. да н.э.дарыйцамі. У 8—7 ст. да н.э. буйны гандл. і рамесніцкі цэнтр (вырабы з бронзы і керамікі), стварыў калоніі Сіракузы, Керкіра, Патыдэя і інш. У 7—6 ст. да н.э. дасягнуў найб. росквіту. У канцы 6 ст. да н.э. ўступіў у Пелапанескі саюз, удзельнічаў у грэка-персідскіх войнах 500—449 да н.э. Супярэчнасці паміж Афінамі і К. былі адной з прычын Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. Вёў Карыкфскую вайну 395—387 да н.э. У 243 да н.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз. У 146 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі, у 46 да н.э. адбудаваны, з 27 да н.э.гал. горад рым. правінцыі Ахая. У 51 н.э. заснавана першая хрысц. абшчына. У 395 разбураны вестготамі, у 521 — моцным землетрасеннем. Пасля аднаўлення (522—523) — крэпасць. З 1205 пад уладай Візантыі, у 1455—1822 у складзе Асманскай імперыі. Сучасны К. адбудаваны за 6 км на ПдЗ ад старажытнага пасля моцнага землетрасення 1858. З 1896 вядуцца рэгулярныя археал. раскопкі. Захаваліся: храм Апалона (каля 550 да н.э.), рым. агара (15 н.э.), грэч. і рым. жыллёвыя кварталы, храмы, адэон, тэатр рым. часоў; ант. і сярэдневяковыя ўмацаванні на гары Акракарынф; руіны свяцілішча Пасейдона (5 ст. да н.э.), стадыёна пач. 4 ст. да н.э., рым. тэатра і тэрмаў; крэпасць Юстыніяна 6 ст., рэшткі ант. і сярэдневяковых абарончых збудаванняў.