Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (у мужчын); чуб. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі старая салома, калі яе вецер павырывае.Карпюк.У хлопца чупрына спаўзла на бачок, Над скрыпкай засноўдалі рукі.Калачынскі.// Валасы наогул. І кучаравы [хлопец] быў, чупрына — як лаза густая!Мележ.Толькі ў чорнай чупрыне гусцей і бялей Пракідаюцца пасмы сівыя.Зарыцкі./уперан.ужыв.Векавыя дубы, клёны паднімаліся сваімі магутнымі чупрынамі ў самае неба.Новікаў.Недалёка стукаў чорны дзяцел (жаўна) з чырвонай чупрынай.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазголіць1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл.mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш.(h)lomoziti, бел.гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ.mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).
Мазголіць2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус.разан.мозгаль ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
укла́дкаж.
1. (упакоўкарэчаў) Éinpacken n -s, Verpácken n -s;
2. (складваннетавара, дроў) Lágerung f -, -en;
3. (рэек, кабелю) Verlégen n -s, Légen n -s;
укла́дка рэ́екчыг., буд. Schíenenlegen n;
4.буд. (бетону) Éinbringen n -s;
5. (валасоў) Frisíeren n -s; гл. тс. укладыш
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шпі́лькаж.
1. (дляваласоў) Háarnadel f -, -n;
2.спец. (стрыжань) Stift m -(e)s, -e; Zwécke f -, -n (шавецкая);
шпі́лька ко́мпаса Nádelträger m -s, -;
3. (абцас) Pfénnigabsatz m -es, -sätze;
◊
падпусці́ць шпі́лькукаму-н.j-m Nádelstiche versétzen, sich in Sticheléien gégen j-n ergéhen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2. (загаловакгазеты) Zéitungskopf m -(e)s, -köpfe;
◊
ша́пка-невідзі́мка (у казцы) Tárnkappe f -;
лама́ць ша́пку пе́радкім-н.разм.j-múnterwürfig begégnen; vor j-m kríechen* [kátzbuckeln неаддз.]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
dry1[draɪ]adj.
1. сухі́;
turn dry вы́сахнуць;
Is my shirt dry yet? Мая кашуля ўжо высахла?
2. сухі́, без дажджу́;
a dry spell перы́яд без апа́дкаў
3. сухі́(пра валасы, скуру);
a shampoo for dry hair шампу́нь для сухі́х валасо́ў
4. сухі́, несало́дкі;
dry white wine сухо́е бе́лае віно́
5. сухі́, хало́дны, непрыве́тны;
a dry answer хало́дны адка́з
6. сасмя́глы
7. неціка́вы, ну́дны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пэйс, часцей мн. л. п́эйсы ’валасы на скронях у выглядзе скручаных локанаў, што адпускалі прававерныя яўрэі’ (Нас., Сержп.), ’доўгія пасмы валасоў ля скроняў’, разм. ’раскручаныя доўгія валасы’ (ТСБМ, Жд. 3, Шат., Сл. ПЗБ, Яруш.), ’непрыбраныя, распушчаныя валасы’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк.), пэ́йсахі ’тс’ (Нас., Скарбы, Сцяшк.), пэ́йса ’дзявочая каса’, пэ́йсік ’локан’ (Нас.), параўн. укр.пейс, мн. л. пе́йси ’доўгія валасы на скронях у яўрэяў’, польск.pejs, мн. л. pejsy ’тс’, чэш.pejz, pejzy ’тс’, славац.pajes ’тс’. Запазычанне з ідыш pejes < ст.-яўр.pēʼōth ’скроні’ (мн. л. ад pēʼā ’бакі’), гл. Вінер, ЖСт., 1895, 1, 65; Фасмер, 3, 225; Махэк₂, 441; супраць Банькоўскі (2, 524): выводзіць з ням.дыял. мн. л. peissen ’бічыкі’, параўн. ням.peitsche ’пуга, бізун’, што, у сваю чаргу, лічыцца запазычаным са ст.-чэш.bič ’тс’; калі прыняць рэалію ў якасці архаізма, то такое тлумачэнне малаверагоднае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сква́ра ‘гарачыня, спёка’ (Нас., Гарэц.), сквар ‘тс’ (Нас., Др.-Падб., Бяльк., Янк. БП), ‘гарачыя вуголлі; гарачыня’ (Сцяшк. Сл.). Укр.сквар ‘спякота’, шква́ра ‘тс’, рус.сква́ра, шква́ра ‘агонь, гарэнне; вытапкі, выжаркі’, стараж.-рус.сквара ‘агонь, спёка; ахвярапрынашэнне; дым, чад’, польск.skwar, skwara ‘спёка’, чэш.škvár, škvára ‘акаліна’, славац.skvara ‘шлак’, серб.-харв.цква̏ра, сква̏ра ‘растопленае сала; мазь для валасоў з тлушчу’, славен.skvára ‘кропля тлушчу на паверхні вадкасці’, ст.-слав.сквара, скваръ ‘жар, агонь’, ‘чад, дым (ад ахвяры, якую спальваюць)’, ‘пах гарэлага мяса’. Прасл.*skvarъ, skvara, нульсуфіксальны і з суф. ‑a дэрываты ад *skvariti (гл. скварыць). Мяркулава (Этим. иссл., 2, 114–116) мяркуе, што значэнне ‘спёка, спякота’ ў беларускай і ўкраінскай мовах развілося пад польскім уплывам, што цяжка давесці, параўн. народную прыказку: стар любіць сквар, а молад любіць холад (Нас. Сб.), а першасным значэннем было ‘спальванне ахвярнай жывёлы’, прадстаўленае ў стараславянскіх і старажытнарускіх словах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукро́, мн. л. сукры́ ’кучары’ (Ласт.), ’локаны’ (Касп.), ’завіткі валасоў або шэрсці’, адз. л. сукра́ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), сюды ж сукра́вы ’кучаравы’ (Ласт.), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (Сл. ПЗБ), сукра́ты ’моцна звіты, ссучаны, тугі’ (Ласт.), сукры́сты ’кучаравы’ (Гарэц., Касп.), ’крута спрадзены’ (Сл. ПЗБ), а таксама вытворныя ад іх: сукраватка (гл.), су́кравіца ’закрутка на крутой нітцы’ (Сл. ПЗБ), сукрак (гл.), су́крат ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (ЛА, 5); су́кратка ’тс’, су́кратак ’скрутак ільновалакна’ (Сл. ПЗБ), су́кроток ’скручаная нітка пры крутой пражы’, су́кротка ’сударга’: хватае су́кротка ногі у водзе (КСТ), сукряцы́ ’скручаныя ніткі, заікання ў палатне’, адз. л. сукрец? (Сл. ПЗБ), сукра́ч ’скручаная пятля ці вузлік пры прадзенні’, ’скрутак сена’ (КСТ), сукрані́цы ’закруткі на нітках (Жд. 2), су́крыцца, гл. Да прасл.*sukrъ ’звіты, скручаны’, параўн. літ.sukrùs ’вяртлявы, жвавы; круты’, sùkras ’тс’, лат.sukrs ’жвавы, энергічны’. З іншай ступенню вакалізму гл. сукарак.